- •2.Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).
- •6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •7.Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях.
- •8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі
- •9.Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова xvIст.).
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •13. Грамадска-палітычнае жыццё вкл у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviIст.). Рэлігійнае жыццё.
- •14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
- •15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviiі ст.).
- •17. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай xviiIст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •20.Асаблівасці грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў першай палове хіх ст.
- •21. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (першая палова хіх ст).
- •22. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •24.Паустанне 1863-1864гг. У Беларусі і яго вынікі.
- •25.Культура Беларусі у 60-90-я гг. 19ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •27.Становішча Беларусі у гады Першай сустетнай вайны(1914-люты 1917гг.).
- •28.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самауладання(вясна-восень 1917г.)
- •29.Культура Беларусі у пачатку 20ст. «Нашаніускі» перыяд у развіцці культуры.
- •30.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. І устанауленне савецкай улады на Беларусі.
- •31.Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Савецка-польская вайна 1919-1920гг. На Беларусі і яе вынікі.
- •33.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •34.Індустрыалізацыя і калектывізацыя бсср(другая палова1920-х1930-я.Гг)
- •35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
- •40.Партызански и падпольны рух на тэрыторыи Беларуси у гады Вяликай Айчыннай вайны.
- •43.Культура бсср у другой палове 1940-х-1980-я гг.
- •45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •46.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1991-2007гг)
- •47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-2007гг).
- •48.Змены у духоуным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-2007гг).
13. Грамадска-палітычнае жыццё вкл у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviIст.). Рэлігійнае жыццё.
Люблинская уния открыла дорогу для укрепления позиций католичества в ВКЛ. Для того чтобы занять гос. пост в РП необходимо быть католиком. Поэтому значит часть литовцев принимают католичество. Католическая церковь принялась активно приобретать земли на в ВКЛ. Развернута деятельность монашеских орденов. В 1658 протестанты выгнаны из РП. В начале 17в в ВКЛ начался процесс закрытия протестантских школ и типографий. В 1506 была заключена Берастейская церковная уния в результате которой создана новая униатская церковь. Униатство наследовало от католичества догматы веры и верховенство Папы Римского , а от православия – славянский язык набоженство и обрядность. До сер17в около 75% населения Бел перешло в униатство , 12%- катол, 8%-правосл.
Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус ВКЛ у яе складзе.
1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская ўнія –пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава—Рэч Паспалітая (што азначае "Рэспубліка"). Вялікае Княства Літоўскае да заключэння Люблінскай уніі падштурхнулі наступныя прычыны: 1) унутрысаслоўныя супярэчнасці ў стане пануючага шляхецкага класа; 2) крытычнае знешнепалітычнае становішча, якое скла-лася напярэдадні і ў ходзе Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай. Каралеўства Польскае дамагалася таксама ўніі. Прычы ны гэтага: 1) шматлікая польская шляхта марыла аб новых землях, новых багаццях, новых пасадах і ўзнагародах; 2) рымская курыя адводзіла ёй галоўную ролю ў экспансіі каталіцызму на ўсход. тПольшча на час аб'яднання знаходзілася ў лепшым палітыка-эканамічным становішчы, чым ВКЛ. На чале РП стаяў польскі кароль, ён жа і вялікі князь Літоўскі. Збіраўся агульны сейм, але не было агульнага ўрада. У ВКЛ быў цалкам захаваны адміністрацыйны апарат. Княства мела сваё войска, асобнае за-канадаўства, суд, казну і іншыя атрыбутыдзяржаўнасці. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай на працягу II паловы XVI—першай паловы XVII ст. заставалася беларуская. Польскім феадалам забаранялася займаць дзяржаўныя пасады ў княстве. У 1596 г. была заключана Берасцейская ўнія—пагадненне аб аб'яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай і каталіцкай царквы. Ужо ў XVIII ст. РП не федэрацыя, а канфедэрацыя асобных паветаў. Выратаваць Рэч Паспалітую ад распаду магла б толькі поўная цэнтралізацыя. Магчымасць гэтага існавала. Такім чынам, да аб'яднання імкнуліся дзве некалі сама-тойныя дзяржавы і ВКЛ і Каралеўства Польскае. Паглынання Польшчай Княства не адбылося. Княства пастаянна вяло барацьбу за захаванне сваёй незалежнасці. Толькі з другой паловы XVII ст., у выніку ваенных разбурэнняў, вызначыўся ўпадак Княства, імклівы рост польскага ўплыву, каталіцкай экспансіяй.
14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
У канцы XV - першай палове XVI ст. некалькі ўзрасла колькасць рэлігійных канверсій з боку праваслаўных паноў, шляхты, пераважна звязанай з прыдворнай ці іншай службовай дзейнасцю, асобных прадстаўнікоў мяшчанскага стану.
Правы каталіцкай царквы сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульнадзяржаўных прывілеях. Юрыдычна захоўвалася таксама большасць старых "канфесійных" артыкулаў, што датычыліся праваслаўнай царквы. Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ у другой-трэцяй чвэрці XVI ст. дадаткова ўскладніла манапольную двухканфесійную царкоўна-хрысці-янскую супольнасць, але наўрад ці значна пахіснула рэлігійныя трады-цыі гарадскога і тым болып вясковага насельніцтва.
У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў рух, вядомы ў гісторыі пад назвай Рэфармацыя.Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны, ідэалагічны і рэлігійны рух буржуазіі, накіраваны супраць феадалізму і яго апоры - каталіцкай царквы. Дзеячы Рэфармацыі патрабавалі знішчэння феадалізму, стварэння новай, дэцэнтралізаванай, больш дэмакратычнай і таннай царквы, секулярызацыі яе маёмасці, ліквідацыі духавенства як асобнай касты, а таксама манастыроў і манаства, пышнага каталіцкага культу, складанай царкоўнай абраднасці. Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве - пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Храналагічныя рамкі Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі: другая палова XVI - сярэдзіна XVII ст. Найбольшае пашырэнне тут атрымаў кальвінізм, дактрына якога імпанавала шляхце. Народныя масы абыякава адносіліся да Рэфармацыі, таму рэлігійны рух у Беларусі не прыняў такога размаху, як у Еўропе. Рэфармацыя пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы. У выніку стварэння нацыянальных пратэстанцкіх цэркваў каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў. Але яна знайшла ў сабе сілы згуртавацца і пайсці ў наступленне з тым, каб аднавіць страчаныя пазіцыі. Новую царкоўную палітыку ва ўмовах Рэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор 1545 - 1563 гг. Наспупіла эпоха Контррэфармацыі. Яе храналагічныя рамкі: сярэдзіна XVI-канец XVII ст., хаця ідэі Контррэфармацыі ў нейкай меры вызначалі духоўнае жыццё грамадства амаль да сярэдзіны XVIII ст. Пачтпкам Контррэфармацыі ў Вялікім княапве Літоўскім лічыцца 1569 г., калі першыя езуіты з'явіліся ў Вільні. Яны ўвайшлі ў палацы багатых людзей як духоўнікі, дарадчыкі, хатнія настаўнікі. На моладзь езуіты ўплывалі праз школу. Прапаведнікі ордэна запоўнілі кніжны рынак Беларусі друкаванай прадукцыяй, у якой дыскрэдытаваліся праваслаўная і пратэстанцкая цэрквы і прапагандавалася каталіцкае веравучэнне. Паступова каталіцтва пачало выціскаць кальвінізм, лютэранства, арыянства і іншыя пратэстанцкія плыні. Літоўска-беларуская знаць, зацягнутая раней у рэфармацыйны рух, пе-раходзіла ў лона каталіцкай царквы.
У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. была створана уніяцкая царква. Уніяцкая царква падпарадкоўвалася Папе Рымскаму. Уніяцтва ўводзілася гвалтоўна, пры падтрымцы польскага караля і польскай дзяржавы, іншы раз з заклікамі знішчаць праваслаўных.Гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва выклікала моцыае супраціўленне з боку праваслаўнага насельніцтва. Уніяцкая царква была ліквідавана рашэннем Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. Яна ператваралася ў праваслаўную. Каталіцкая экспансія на беларускія землі пацярпела паражэнне. Вернікі беларускіх зямель вярталіся да сваіх праваслаўных вытокаў.
