Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_na_zachyot.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
109.91 Кб
Скачать

7.Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях.

У сярэдзіне ХІ ст. знакамітым князем Усяславам у Полацку быў узведзены Сафійскі сабор (завершаны да 1066 г.). Вялікія заслугі ў распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці і культуры ў Полацкай зямлі належаць Ефрасінні Полацкай. Праваслаўная царква аказвала моцны ўплыў на культуру, мараль, быт людзей. Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі. Магутны штуршок для з'яўлення культуры новага тыпу і культурнага ўздыму на беларускіх зямлях дало прыняцце хрысціянства. Ускладненне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці разам з прыняццем хрысціянства абумовілі развіццё з канца Х ст. пісьменства. У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася перапіска кніг.

8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі

ВКЛ– адна з буйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы эпохі Сярэднявечча. Працэс стварэння ВКЛ займае больш стагоддзя (прыкладна 120–130 гадоў). Перадумовай утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы стала развіццё ў сярэдзіне XIII ст. у Верхнім Панямонні стара-беларускіх гарадоў. Аб'яднанню ў складзе моцнай дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын: 1) пагроза з боку нямецкага Ордэна і татар; 2) інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі; 3) інтарэсы літоўскіх і рускіх феадалаў умацаваць сваё панаванне на ўсходне-славянскіх абшарах. Цэнтрам, вакол якога пачала складвацца Літоўская дзяржава, стаў Наваградак. Першым князем—прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка—выступіў Літоўскі князь Міндоўг. 3 дапамогай сілы Міндоўг адваяваў літоўскія землі і далучыў іх да Наваградка. Міндоўг прыняў каталіцтва, каранаваўся ў Наваградку.. Наваградак стаў першай сталіцай адносна адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы. Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву з'явілася вынікам сацыяльна-эканамічных з'яў, што адбываліся ў гэтых землях. Паскорыла працэс аб'яднання неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Да сярэдзіны ХIV ст. ВКЛ уяўляла сабой асаблівую федэрацыю, сукупнасць асоб-ных княстваў і ўдзелаў. Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім. Тэрмін "Літва" адносіўся да Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а "Русь"—да Верхняга Падзвіння і Падняпроўя. ВКЛ уяўляла сабой манархію на чале з вялікім князем—носьбітам заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады.

9.Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).

Эканамічная арганізацыя ВКЛ не толькі стала вынікам сацыяльна-эканамічнай палітыкі яго кіраўніцтва (правядзенне якой станоўча ўплывала на развіццё гаспадаркі), але і ўвабрала ў сябе "разнастайныя праявы фінансавай дзейнасці дзяржавы больш ранняй эпохі". Калі беларускія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, новая дзяржава змагла карыстацца здаўна сфарміраваным эканамічным патэнцыялам некалькіх дзесяткаў развітых беларускіх гарадоў.Сапраўды, нельга недаацэньваць уклад у гаспадарчае развіццё ВКЛ, напрыклад, тэрыторый былога Полацкага княства. Вядома, што да XIII ст. Полацк быў горадам высокага ўзроўню развіцця рамяства, цэнтрам мясцовага рынку і актыўным удзельнікам міжнароднага гандлю. Полацкая зямля са сваёй сталіцай Полацкам, які быў магутным эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам, шмат садзейнічала ўзнікненню гаспадарчага і культурнага адзінства гэтых зямель і стварэнню перадумоў для фарміравання беларускай народнасці. Так, вядомы дагаворныя граматы XIII ст. полацкіх князёў з Інфлянцкім ордэнам і Рыгай аб свабодзе гандлю. Напрыклад, грамата 1263 г. абвяшчала: "Верху того, немечькому гостю в Полочькую волно ехат/и/ торго/ват/и, купити и продат/и/. Тако ж полочаном и вициблянину волн/о/ гостити в Ригу и на Готьскы берег" . Шмат унеслі ў станаўленне гаспадаркі ВКЛ і іншыя беларускія гарады і землі: Віцебск, Менск, Гародня, Берасце, Пінск і г.д.а сярэдзіны XV ст. выразна праяўляюцца своеасаблівасці эканамічнага развіцця некаторых рэгіёнаў Беларусі. У першую чаргу гэта датычыць рэгіёнаў Падзвіння і Панямоння, дзе як горад, так і вёска здаўна былі звязаны са знешнім рынкам. Ст. Александровіч адзначае, што гандлёвыя кантакты з Рыгай водным шляхам праз Дзвіну спрыялі працэсам гаспадарчага развіцця ў некаторых старых гарадах ВКЛ над Дзвіной і Дняпром: Полацку, Віцебску і Смаленску. Гародня і рэгіён таксама мелі выхад да Балтыйскага мора праз Нёман. Даследчыкі адзначалі, што склад выяўленых тут сельскагаспадарчых раслін дазваляе меркаваць аб высокай культуры земляробства .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]