Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_na_zachyot.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
109.91 Кб
Скачать

4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.

Пераход славянскiх плямён на тэрыторыю Беларусi стау значнай з’явай, вызначальным момантам яе гiсторыi. Прарадзiмай славян была тэрыторыя памiж рэкамi Одэрам и Дняпром, у бассейнах рэк Вiслы и Прыпяцi. Засяленне славян адбывалася паступова, на працягу доугага гiстарычнага перыяду. Працэс прыходу i усталявання славянскiх плямён на беларускiх землях быу абумоулены складаным узаемадзеяннем геаграфiчных, эканамiчных i iнш. Фактарау. Канчатковае усталяванне на тэрыторыi Беларусi адбылося прыкладна на рубяжы VI – VII ст. н. э. у вынiку завяршальнага этапу Вялiкага перасялення народау. У ходзе асваення славянскiмi пляменамi беларускiх зямель пачалi фармiравацца этнаграфiчныя i моуныя прыкметы, уласцiвыя беларускай народнасцi. Найбольш вядомымi славянскiмi плямёнамi, якiя склалi асноуны масiу славянства на Беларусi, былi дрыгавiчы, крывiчы, радзiмiчы. У свой час па беларускiх землях прайшлi або нават часткова аселi тут славены i драуляне, севяране i дулебы, валыне i iнш.

5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).

Адным з самых вялiкiх i магутных феадальных княствау на беларуских землях и адным з самых старажытных усходнеславянских княствау было Полакцкае княства (9 – 13 ст). Мела самастойную княжацкую дынастыю. Першыя вядомыя полацкия князи – Рагволод (каля 980г), Изяслау Уладзимиравич(з 988г), Брачыслау Изяслававич(з 1003г). Найбольшага росквиту Полацкае княства дасягнула пры князю Усяславе Брачыславичу (1044 – 1101) . Пасля яго смерци вяликае Полацкае княства было падзеляна на шэраг удзельных княствау: Полацкае, Менскае, Вицебскае, Друцкае, Изяслаускае, Лгойскае и инш. Полацки прастол личыуся галоуным, и Полацк заставауся ванейшым палитычным и гандлёва-рамесным цэнтрам. Другое буйное княства на тэрыторыи Беларуси – Тураускае – узникла у канцы 9 – пачатку 10 ст. а тых землях, дзе рассялилися дрыгавичы. Першы летаписны князь – Тур, ад яго, як мркуюць,и пайшла назва горада и кнства. З 988 г. Тут княжыли прадстауники дынастыи Рурыкавичау. У другой палове 12 ст. Тураускае княства уступила у перыяд феадальнай задробленнасци, з яго вылучалися асобныя Пинскае, Клецкае и инш. княствы. У пач. 12 ст.узникла Гарадзенскае княства, земли якога ранней уваходзили у склад буйнога Уладзимира-Валынскага княств. Частка беларуских зямель уваходзила у свой час у Смаленскае, Чарнигаускае и Киеускае княствы.

6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.

Эканамічнае жыцце Беларускіх зямель у Х—XIII стст. вызначала ў асноўным сельская гаспадарка. Асноўныя прылады працы—саха, драўляная барана. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта, пшаніца, ячмень, авёс, гарох. Шырока распаўсюджаны былі на Беларусі агуркі, буракі, цыбуля, морква, капуста. Земляробства было галоўным заняткам насельніцтва, але захоўвалі сваё значэнне рыбалоўства, паляванне, бортніцтва. Рост прадукцыйнасці сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Гэта спрыяла з'яўленню пасяленняў гарадского тыпу. Найбольш раннія з іх—Полацк, Тураў, Бярэсце, Віцебск. Гарады паступова ператвараліся ў цэнтры рамеснай вытворчасці і гандлю. Гандаль ішоў і ўнутраны, і знешні. Купцы падтрымлівалі сувязі не толькі з суседнімі, але і з далекімі краінамі (Візантыяй, Арабскім халіфатам). Зямля паступова трапіла ў прыватную ўласнасць асобных сем'яў. Родаплемянная знаць захоплівала лепшыя землі і ператварала збяднелых абшчыннікаў у залежных сялян. На беларускіх землях ішло стварэнне дзяржаўнасці. Свабодныя смерды-абшчыннікі павінны былі плаціць даніну князю, які збіраў яе разам з дружынай. Паступова пашыраецца феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі рознымі шляхамі траплялі ў залежнасць ад феадала: у выніку частых войн, у выніку разарэння ад уплаты цяжкай даніны і г.д. Іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва, а самі яны страчвалі асабістую свабоду. Залежных сялян, якія неслі розныя павіннасці, называлі чэляддзю. Тых, хто поўнасцю страціў асабістую свабоду—халопамі. Услед за княжацкім землеўладаннем узнікла баярскае і царкоўнае.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]