- •2.Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).
- •6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •7.Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях.
- •8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі
- •9.Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова xvIст.).
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •13. Грамадска-палітычнае жыццё вкл у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviIст.). Рэлігійнае жыццё.
- •14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
- •15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviiі ст.).
- •17. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай xviiIст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •20.Асаблівасці грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў першай палове хіх ст.
- •21. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (першая палова хіх ст).
- •22. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •24.Паустанне 1863-1864гг. У Беларусі і яго вынікі.
- •25.Культура Беларусі у 60-90-я гг. 19ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •27.Становішча Беларусі у гады Першай сустетнай вайны(1914-люты 1917гг.).
- •28.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самауладання(вясна-восень 1917г.)
- •29.Культура Беларусі у пачатку 20ст. «Нашаніускі» перыяд у развіцці культуры.
- •30.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. І устанауленне савецкай улады на Беларусі.
- •31.Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Савецка-польская вайна 1919-1920гг. На Беларусі і яе вынікі.
- •33.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •34.Індустрыалізацыя і калектывізацыя бсср(другая палова1920-х1930-я.Гг)
- •35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
- •40.Партызански и падпольны рух на тэрыторыи Беларуси у гады Вяликай Айчыннай вайны.
- •43.Культура бсср у другой палове 1940-х-1980-я гг.
- •45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •46.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1991-2007гг)
- •47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-2007гг).
- •48.Змены у духоуным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-2007гг).
46.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1991-2007гг)
У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет рэспублікі адобрыў распрацаваны Саветам Міністраў Беларускай ССР курс развіцця, у аснову якога была пакладзена радыкальная праграма пераходу да рыначных рэформ эканамістаў С. Шаталіна і Р. Яўлінскага, вядомая пад назвай "500 дзён". Яна прадугледжвала шэраг надзвычайных стабілізацыйных мер, стварэнне асноўных рыначных інстытутаў, прыватызацыю, дэманапалізацыю, змену сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы рэспублікі. У 1991 г. у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Правядзенне рэформ у 1991–1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіралася на рыначныя рэгулятары. Паступова мяняліся сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі суб'ектаў гаспадарання, іх эканамічныя адносіны. Дэфіцыт тавараў на ўнутраным рынку ўступіў месца дэфіцыту грошай у насельніцтва. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі з замежнымі краінамі. Цяжкасці з фінансаваннем, адсутнасць вопыту і сельскагаспадарчых ведаў, непарытэт цэн на сельскагаспадарчую тэхніку і сельскагаспадарчыя прадукты, прывялі да банкруцтва многія фермерскія гаспадаркі. У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва рэспублікі. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. Намінальныя грашовыя даходы насельніцтва не паспявалі за расходамі. На змену ўсеагульнай занятасці насельніцтва прыйшло беспрацоўе. Ва ўмовах масавага збяднення насельніцтва ўрадам была прынята пастанова, згодна з якой пачалі выдавацца крэдыты на жыллёвае будаўніцтва. Незадаволенасць насельніцтва рэспублікі мадэллю рыначных рэформ метадам "шокавай тэрапіі" ў яе беларускім варыянце, рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва з'явіліся асноўнымі прычынамі паражэння С. Шушкевіча і В. Кебіча на прэзідэнцкіх выбарах у чэрвені 1994 г. Правядзенне новага курсу рэформ у другой палове 90-х гг. звязана з дзейнасцю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. 29 верасня 1994 г. Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанаваў Вярхоўнаму Савету праграму неадкладных мер па вываду эканомікі з крызісу, якая была распрацавана па заданню Прэзідэнта рэспублікі. Праграма ўключала аздараўленне крэдытнай грашовай сістэмы, зніжэнне ўзроўню інфляцыі да канца 1994 г. да 10–11%, а да канца 1995 г. – да 3–4%, спыненне падзення вытворчасці і зніжэння жыццёвага ўзроўню народа, пераход ад палітыкі датацый усім без разбору да адрасных выплат.
47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-2007гг).
Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь выйшла на міжнародную арэну не толькі ў якасці новай суверэннай дзяржавы, што ўзнікла ў выніку распаду СССР, але і як еўрапейская краіна, што мае глыбокія гістарычныя традыцыі дзяржаўнасці.Фарміраваць свой міжнародны курс Беларусі давялося ў складаных умовах. Унутраныя сістэмныя перабудовы супалі з глабальнымі палітычнымі зменамі канца ХХ стагоддзя. Узнікалі і ўмацоўваліся новыя цэнтры ўплыву, павялічвалася колькасць суверэнных суб’ектаў міжнародных зносін. Нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасці, Рэспубліка Беларусь пасля атрымання незалежнасці змагла пабудаваць адносіны са знешнім светам, не паступіўшыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі. Гэта дазволіла нашай краіне ўпэўнена і эфектыўна прасоўваць і адстойваць свае знешнепалітычныя мэты і прыярытэты.Беларусь сёння – гэта суверэнная еўрапейская дзяржава, якая праводзіць самастойную і міралюбную знешнюю палітыку, актыўна развівае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, уносіць значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай беспекі і стабільнасці.
