- •2.Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).
- •6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •7.Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях.
- •8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі
- •9.Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова xvIст.).
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •13. Грамадска-палітычнае жыццё вкл у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviIст.). Рэлігійнае жыццё.
- •14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
- •15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviiі ст.).
- •17. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай xviiIст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •20.Асаблівасці грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў першай палове хіх ст.
- •21. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (першая палова хіх ст).
- •22. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •24.Паустанне 1863-1864гг. У Беларусі і яго вынікі.
- •25.Культура Беларусі у 60-90-я гг. 19ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •27.Становішча Беларусі у гады Першай сустетнай вайны(1914-люты 1917гг.).
- •28.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самауладання(вясна-восень 1917г.)
- •29.Культура Беларусі у пачатку 20ст. «Нашаніускі» перыяд у развіцці культуры.
- •30.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. І устанауленне савецкай улады на Беларусі.
- •31.Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Савецка-польская вайна 1919-1920гг. На Беларусі і яе вынікі.
- •33.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •34.Індустрыалізацыя і калектывізацыя бсср(другая палова1920-х1930-я.Гг)
- •35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
- •40.Партызански и падпольны рух на тэрыторыи Беларуси у гады Вяликай Айчыннай вайны.
- •43.Культура бсср у другой палове 1940-х-1980-я гг.
- •45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •46.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1991-2007гг)
- •47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-2007гг).
- •48.Змены у духоуным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-2007гг).
43.Культура бсср у другой палове 1940-х-1980-я гг.
Развіццё адукацыі. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг. у Беларускай ССР была завершана работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. БССР стала рэспублікай суцэльнай пісьменнасці. Гэта было адно з агульнацывілізацыйных дасягненняў беларускага народа ў галіне культурнага будаўніцтва.
У пачатку 1960-х гг. у БССР было ўведзена ўсеагульнае абавязковае васьмігадовае навучанне. Наступнай задачай стаў пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Гэты пераход адбываўся паступова і быў завершаны ў канцы 1970-х гг., што стала яшчэ адным важным дасягненнем беларускага народа.У БССР існавала разгалінаваная сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Былі адчынены новыя ВНУ, якія давалі падрыхтоўку пераважна па тэхнічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.
44.БССР у перыяд перабудовы (1985 – 1991-ы гг.).У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М. С. Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформ, якія атрымалі назву «перабудова». Пачала распрацоўвацца праграма комплексных зменаў па вывадзе краіны з доўгага эканамічнага крызісу. Ставілася на мэце паскарэнне тэмпаў росту савецкай эканомікі, укараненне дасягненняў НТР і інтэнсіфікацыя вытворчасці, узвышэнне ролі творчай самастойнасці асобы.
Пытанні нацыянальнага адраджэння набывалі палітычнае значэнне ў дзейнасці Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (БНФ), Таварыства беларускай мовы іншых арганізацый і аб'яднанняў. У 1988 г. дзяржразлік на прадпрыемствах быў дапоўнены рэспубліканскім гасразлікам. Фактычна гэта азначала павелічэнне гаспадарчай самастойнасці рэспублік, у тым ліку БССР. Лічылася, што на месцах лепш бачна, як больш эфектыўна развіваць эканоміку без працяглых узгадненняў з цэнтрам.
У сакавіку — красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. 10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які аб'ядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы. Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М. Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора.
45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Сепаратысцкія настроі станавіліся ўсё больш прыкметнымі. Іх натуральным вынікам з'явіўся «парад суверэнітэтаў» у 1990 г.э калі абвясцілі верхавенста рэспубліканскіх законаў над саюзнымі. Вярхоўны Савет БССР прыняў 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і гэты дзень быў аб'яўлены Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паўстала пытанне аб далейшым лёсе Савецкага Саюза. У сакавіку 1991 г. яно было вынесена на ўсенародны рэферэндум. Большасць грамадзян выказалася за захаванне абноўленага Саюза. У БССР прагаласавалі за Саюз 82,7% грамадзян. Пасля гэтага пачалася распрацоўка новага саюзнага дагавора. 20 жніўня 1991 г. павінна было адбыцца яго падпісанне, што азначала пераход на самой справе да федэратыўнай дзяржавы. Кансерватары, не здолеўшы сарваць гэты працэс на стадыі распрацоўкі, вырашылі не дазволіць падпісання дагавора ўвогуле. Гарбачова падчас ягонага адпачынку ў Крыму ізалявалі на дачы з 18 жніўня. Адначасова быў створаны дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ДКНС-ГКЧП). Віцэ-прэзідэнт Г. Янаеў выдаў указ аб сваім уступленні на пасаду прэзідэнта СССР. Супраціўленне путчыстам узначалілі Б. Ельцын і кіраўніцтва РСФСР. Змоўшчыкі былі арыштаваны. Жнівеньскія падзеі азначалі канец перабудовы. Дзейнасць КПСС была прыпынена, паколькі яна фактычна падтрымала путчыстаў. Падзенне КПСС абумовіла распад СССР. У рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі (С. Шушкевіч, Л. Краўчук, Б. Ельцын) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і ліквідаванні Саюза ССР.
Пасля гэтага рэспублікі адна за адной абвясцілі аб сваім выхадзе з СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў 25 жніўня 1991 г. пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. На сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі 19 верасня былі зацверджаны назва «Рэспубліка Беларусь» і герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг. Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі ператвораны ў рэспубліканскія. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. З пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. пачало працу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А. Р. Лукашэнка. Крах таталітарнай палітычнай сістэмы і абвяшчэнне Рэспублікай Беларусь свайго дзяржаўнага суверэнітэту змянілі яе становішча ў сістэме міждзяржаўных сувязяў. Сёння Беларусь як самастойная дзяржава прызнана ўсімі буйнейшымі краінамі свету. Яна актыўна дзейнічае ў ААН, іншых міжнародных арганізацыях. Беларусь разам з іншымі краінамі стала сааўтарам дакументаў па праблемах раззбраення і барацьбы з апартэідам.
