- •2.Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).
- •6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •7.Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях.
- •8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі
- •9.Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова xvIст.).
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •13. Грамадска-палітычнае жыццё вкл у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviIст.). Рэлігійнае жыццё.
- •14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
- •15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviiі ст.).
- •17. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай xviiIст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •20.Асаблівасці грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў першай палове хіх ст.
- •21. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (першая палова хіх ст).
- •22. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •24.Паустанне 1863-1864гг. У Беларусі і яго вынікі.
- •25.Культура Беларусі у 60-90-я гг. 19ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •27.Становішча Беларусі у гады Першай сустетнай вайны(1914-люты 1917гг.).
- •28.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самауладання(вясна-восень 1917г.)
- •29.Культура Беларусі у пачатку 20ст. «Нашаніускі» перыяд у развіцці культуры.
- •30.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. І устанауленне савецкай улады на Беларусі.
- •31.Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Савецка-польская вайна 1919-1920гг. На Беларусі і яе вынікі.
- •33.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •34.Індустрыалізацыя і калектывізацыя бсср(другая палова1920-х1930-я.Гг)
- •35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
- •40.Партызански и падпольны рух на тэрыторыи Беларуси у гады Вяликай Айчыннай вайны.
- •43.Культура бсср у другой палове 1940-х-1980-я гг.
- •45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •46.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1991-2007гг)
- •47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-2007гг).
- •48.Змены у духоуным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-2007гг).
35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўра-да БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавяз- ковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
36.Грамадска-палітычнае і культурнае развіцце Заходняй Беларусі у складзе Польшчы(1921-1939гг.)У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму. З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам. З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў. У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР. Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату. У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму. Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.
37.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Заходняй беларусі у 1921-1939г. У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы. Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца. Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці. У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква. У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор. Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні. У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху. Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку. Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся. У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў. Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.
38.пачатак Другой сусветнай вайны. Узьяднанне Заходняй Беларусі і БССР.Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еурапейскімі дзяржавамі зьявілася галоунай прадумовай вайны.1 верасня 1939 г. нападам Германіі на Польшчу пачалася другая сусветная вайна. 28 верасня 1939 г. капітуліравала Варшава, і Польшча як дзяржава перастала існаваць. Напярэдадні нападу Германіі на Польшчу паміж Германіяй і СССР 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пра-такол. Гэтым пратаколам размяжоўваліся "сферы ўплыву Германіі і СССР". Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад рэк Нараў, Вісла, Сан, таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Бесарабія ўвайшлі ў сферу ўплыву СССР. Такім чынам, праз два тыдні пасля нападу нямецкія войскі захапілі Польшчу, 14 верасня 1939 г. яны занялі Брэст. 17ве-расня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу і да 25 верасня поўнасцю заняла Заходнюю Беларусь. Уступленне Чырвонай Арміі было па-рознаму сустрэта мясцо-вым насельніцтвам. І ўсё-такі большасць спадзявалася на тое, што цяжкае жыццё пад польскім прыгнётам закончылася. У кастрычніку 1939 г. адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў пастановы аб устанаўленні тут са-вецкай улады, уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР і правядзенні ў ёй сацыялістычных пераўтварэнняў. Быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Новая тэрыто-рыя была падзелена на 5 абласцей: Беластоцкую, Баранавіцкую, Брэсцкую, Вілейскую, Пінскую. Былі нацыялізаваны прадпрыем-ствы, банкі. Аднаўляліся і будаваліся заводы і фабрыкі. Была ўведзена савецкая сістэма сацыяльнага забеспячэння, бясплат-нае медыцынскае абслугоўванне, адкрыта шмат бальніц і паліклінік, навучальных устаноў. Але ж адначасова з гэтым у Заходняй Беларусі таксама разгарнуліся масавыя рэпрэсіі. 3 кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных польскай арміі, больш за 125 тыс. чалавек.Такім чынам, 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднання яе з БССР. У выніку ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР насельніцтва Беларусі павялічылася да 11 млн. чала-век. Гістарычнае значэнне аб'яднання заключаецца ў тым, што большая частка тэрыторыі Беларусі была аб'яднана ў адзіным нацыянальна-адміністрацыйным утварэнні. Заходнім беларусам, як і ўсходнім, давялося выпрабаваць увесь цяжар вайны і пасляваеннага часу. Але ў тых умовах альтэрнатыўнага шляху развіцця для беларускага народа не існавала.
39.Пачатак Вялікай Айчыннай Вайны. Нямецка-фашыстскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі ўлетку 1941 г
22 чэрвеня 1941 г. на свiтанку нямецка-фашысцкія ўзброеныя сiлы атакавалi дзяржаўную мяжу СССР ад Чорнага да Баранцава мораў. На тэрыторыі Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта – група армій “Цэнтр”, меўшая сваёй канчатковай мэтай захоп Масквы. У першыя ж гадзіны вайны варожая авіяцыя нанесла ўдары па ваенных аб’ектах у заходняй прыгранічнай паласе. Усімі сіламі войскі Чырвонай Арміі спрабавалі стрымаць наступленне агрэсара. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі, нягледзячы на гераічнае супраціўленне часцей Чырвонай Арміі, была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму. Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў
