Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_na_zachyot.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
109.91 Кб
Скачать

29.Культура Беларусі у пачатку 20ст. «Нашаніускі» перыяд у развіцці культуры.

У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы Прадвеснікам беларускага нацыянальна-культурнага руху з'явілася інтэлігенцыя, якая ў І палове XIX ст. зацікавілася беларускім этнасам, пачала вывучаць яго песні, казкі, звычаі, аб-рады, запісваць і публікаваць іх. У II палове XIX ст. назіраўся пэўны ўздым беларускага нацыянальна-культурнага руху сярод інтэлігенцыі Менска, Вільні, Віцебска. У 1903 г. на аснове нацыянальна-культурных гурткоў бе-арускай моладзі Менска, Вільні і Пецярбурга была ўтворана "Беларукая рэвалюцыйная грамада". Стваральнікамі і кіраўнікамі яе былі, акрамя Луцкевічаў, Алесь Бурбіс, Алаіза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі і інш. Уздыму нацыянальнага руху ў Беларусі садзейнічала рэвалюцыя 1905—1907 гг. Арганізатарам, ідэйным і палітыч-ным кіраўніком барацьбы з'яўлялася Беларуская сацыялістычная грамада. Бліжэйшай сваёй задачай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя, утварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Легальным органам БСГ стала штотыднёвая газета "Наша доля", якая пачала выдавецтва ў 1906 г. у Вільні. Пасля закрыцця "Нашай долі" стала выдавацца ў Вільні штотыднёвая легальная газета "Наша ніва" (1906 г., лістапад). Аноўным аб'ектам БСГ заставалася вёска. у 1907 г. выйшлі з друку "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіча і ў перак-ладзе В. Дуніна-Марцінкевіча "Пан Тадэуш" А. Міцкевіча. Так быў пакладзены пачатак сістэматычнаму выданню беларуска-моўных кніг. Суполка арганізавала рэкламу і продаж сваіх і іншых выданняў на беларускай мове, а таксама рускіх і польскіх кніг пра Беларусь.

30.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. І устанауленне савецкай улады на Беларусі.

24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты.25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве. На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.Абвяшчэнне БНР. Брэсцкі мір.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі. Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі. Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Крызіс прывёў да расколу БСГ. Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў. Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]