- •2.Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).
- •6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •7.Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях.
- •8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі
- •9.Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова xvIст.).
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •13. Грамадска-палітычнае жыццё вкл у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviIст.). Рэлігійнае жыццё.
- •14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
- •15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviiі ст.).
- •17. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай xviiIст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •20.Асаблівасці грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў першай палове хіх ст.
- •21. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (першая палова хіх ст).
- •22. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •24.Паустанне 1863-1864гг. У Беларусі і яго вынікі.
- •25.Культура Беларусі у 60-90-я гг. 19ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •27.Становішча Беларусі у гады Першай сустетнай вайны(1914-люты 1917гг.).
- •28.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самауладання(вясна-восень 1917г.)
- •29.Культура Беларусі у пачатку 20ст. «Нашаніускі» перыяд у развіцці культуры.
- •30.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. І устанауленне савецкай улады на Беларусі.
- •31.Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Савецка-польская вайна 1919-1920гг. На Беларусі і яе вынікі.
- •33.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •34.Індустрыалізацыя і калектывізацыя бсср(другая палова1920-х1930-я.Гг)
- •35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
- •40.Партызански и падпольны рух на тэрыторыи Беларуси у гады Вяликай Айчыннай вайны.
- •43.Культура бсср у другой палове 1940-х-1980-я гг.
- •45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •46.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1991-2007гг)
- •47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-2007гг).
- •48.Змены у духоуным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-2007гг).
27.Становішча Беларусі у гады Першай сустетнай вайны(1914-люты 1917гг.).
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.
28.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самауладання(вясна-восень 1917г.)
У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства. Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся. Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет. Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі. Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры. У краіне ўстанавілася двоеўладдзе. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ўПетраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш. Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска. 7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі. 20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную. Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
