- •2.Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).
- •6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •7.Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях.
- •8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі
- •9.Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова xvIст.).
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •13. Грамадска-палітычнае жыццё вкл у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviIст.). Рэлігійнае жыццё.
- •14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хvi – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.
- •15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi–xviiі ст.).
- •17. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай xviiIст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •20.Асаблівасці грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў першай палове хіх ст.
- •21. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (першая палова хіх ст).
- •22. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •24.Паустанне 1863-1864гг. У Беларусі і яго вынікі.
- •25.Культура Беларусі у 60-90-я гг. 19ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •27.Становішча Беларусі у гады Першай сустетнай вайны(1914-люты 1917гг.).
- •28.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самауладання(вясна-восень 1917г.)
- •29.Культура Беларусі у пачатку 20ст. «Нашаніускі» перыяд у развіцці культуры.
- •30.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. І устанауленне савецкай улады на Беларусі.
- •31.Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Савецка-польская вайна 1919-1920гг. На Беларусі і яе вынікі.
- •33.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •34.Індустрыалізацыя і калектывізацыя бсср(другая палова1920-х1930-я.Гг)
- •35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
- •40.Партызански и падпольны рух на тэрыторыи Беларуси у гады Вяликай Айчыннай вайны.
- •43.Культура бсср у другой палове 1940-х-1980-я гг.
- •45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •46.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1991-2007гг)
- •47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-2007гг).
- •48.Змены у духоуным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-2007гг).
24.Паустанне 1863-1864гг. У Беларусі і яго вынікі.
З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху. Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. “Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). У 1861 г. К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”. Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны. У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.
25.Культура Беларусі у 60-90-я гг. 19ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
Вялікія этнічныя супольнасці, якія атрымалі назву нацый, фарміраваліся ў эпоху пераходу ад феадалізму да капіталізму. Адметнай рысай тагачаснага становішча беларускага этнасу была абсалютная перавага вясковага насельніцтва. Да яго належала больш за 90% беларусаў. Наадварот, у гарадах беларусаў было няшмат - толькі 13,2%. 58,2% гарадскіх жыхароў былі яўрэямі, 17,8% -рускімі, 12% - палякамі. Іншаэтнічны горад на Беларусі стаў адной з прычын замаруджанасці кансалідацыі беларускай нацыі, бо менавіта ў гарадах канцэнтравалася інтэлектуальнае, культурнае, палітычнае жыццё, друк, шмат хутчэйшы абмен інфармацыі Позняе ўзнікненне і параўнальная слабасць беларускага нацыянальнага руху былі абумоўлены, сярод іншага, слаба развітай нацыянальнай беларускай самасвядомасцю часткі насельніцтва. У 1-й трэці XIX ст. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь называлі Літвой, Усходнюю - Беларуссю. Пасля паўстання 1830- 1831 гг. расійскія ўлады на ўсю тэрыторыю распаўсюдзілі назву "Севера-Западны край", а насельніцтва спрабавалі падзяліць на рускіх (праваслаўных) і палякаў (католікаў). Шляхта і інтэлігенцыя супраціўляліся адміністратыўнай змене назвы этнасу і краіны. Варта зазначыць, што назвы Літва трымаліся прыхільнікі адраджэння незалежнасці і дзяржаўнасці ў выглядзе адноўленай Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Аднак пасля парады паўстанне 1963 г. гэта ідэя была цалкам пахаваная. Таму беларуская эліта адмовілася ад назвы Літва. Каб супраць стаяць пераўтварэнню Радзімы ў Паўночна-Заходні край Расіі, яны пагадзіліся з назвай Беларусь. Як кажуць, з двух гораў выбіраюць меньшае. Адпаведна, мясцовыя саманазвы "ліцвіны", "тутэйшыя" былі выціснуты этнонімам "беларусы". Перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла і трымалася яго. Паўстанне стала прыкметным этапам у распаўсюджанні ідэй беларускага нацыянальнага руху. Упершыню ж тэарэтычнае абгрунтаванне існавання асобнага беларускага этнасу было распрацавана беларускімі народнікамі. Другая палова XIX - пачатак XX стст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Ён яшчэ не быў канчаткова завершаны, аднак менавіта ў гэтую эпоху выразна выявіліся і стабілізаваліся найбольш адметныя яе рысы. Культура Беларусі 60 —90-х гг. развівалася ва ўмовах сцвярджэння і панавання капіталістычных адносін. У 60 —90-я гг. XIX ст. пашыралася ўсебаковае вывучэнне Беларусі. Шэрагам вучоных былі створаны буйныя працы па гісторыі Беларусі. Важную ролю ў духоўным жыцці беларускага народа адыгрываў фальклор. У вусна-паэтычнай творчасці адбылося станаўленне новых жанраў, узбагачэнне тэматыкі, ідэйнага зместу, мастацкіх сродкаў. Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. развівалася падспудна, пад забаронай, у неспрьюльнай атмасферы. Беларуская літаратура дэмакратычнага напрамку ў гэты час узбагацілася шэрагам новых ананімных твораў — вершаў, так званых гутарак, якія ярка адлюстроўвалі рэвалюцыйна-дэмакратычны настрой беларускага сялянства. У другой палове XIX ст. актывізавалася музычнае жыццё Беларусі. Ужо з 60-х гг. XIX ст. пачаліся частыя гастролі вядомых музычных і оперных калектываў, што дало беларусам магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. У другой палове XIX ст. адбыліся станоўчыя змены ў архітэктуры Беларусі. Галоўнае значэнне пачалі набываць грамадзянскае будаўніцтва і прамысловая архітэктура. Хутка развівалася будаўнічая тэхніка, выкарыстоўваліся новыя будаўнічыя матэрыялы. У цэнтральных раёнах з’явіліся асабнякі буржуазіі і шматпавярховыя будынкі фінансавых і гандлёва-прамысловых устаноў. Такім чынам, нягледзячы на вялікадзяржаўную палітыку царызму, развіццё беларускай культуры ў другой палове XIX ст. характарызавалася значнымі поспехамі і дасягненнямі.
26. Рэвалюцыя 1905-1907гг. На Беларусі і яе вынікіюПершыя палітычныя арганізацыі ў Беларусі (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.).
У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак. Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек. 18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У снежнi1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух. Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.
