Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практычны №6.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.68 Mб
Скачать

Ваўкавыскі каледж

Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

Помнікі гісторыі і культуры рэспублікі Беларусь

Практычны занятак №6

“Распрацоўка экскурсійнага маршруту па старажытным храмам Гродна”

Ваўкавыск, 2011 г.

Распрацавана Коласам А.А. – выкладчыкам спецыяльных турыстычных дысцыплін Ваўкавыскага каледжа установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

Разгледжана на паседжанні цыклавой камісіі спецыяльных дысцыплін і фізічнай культуры.

Пратакол № ___ ад ___________ г.

Помнікі гісторыі і культуры рэспублікі Беларусь

Практычны занятак №6

Назва: “Распрацоўка экскурсійнага маршруту па старажытным храмам Гродна”

Мэты:

1.сфарміраваць уменне работы з першакрыніцамі;

2.развіваць аналітычныя уменнні;

3.выхоўваць культуру пісьмовай мовы.

Літаратура:

1.Раппопорт П.А. Русская архитектура. СПб., 1993. С. 87.

2.Хозеров И.М. Белорусское и смоленское зодчество XI–XII вв. Мн., 1994. С. 140.

3.Кулагін А. М. Праваслаўны храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік

4.Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: Т 3.

5.Ю. Егоров. Градостроительство Белоруссии. Москва 1954

6.Н.Н.Воронин "Древнее Гродно"

7. Энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка” С.185

Ход занятка:

1.Арганізацыйны момант.

2. Тэматызацыя і мэтапакладанне.

3. Самастойная работа.

1.Прачытаце матэрыялы,падгатоўленыя на аснове прац Кулагіна А. М. “Праваслаўны храмы на Беларусі”, энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Раппопорта П.А. “Русская архитектура” і адкажыце на пытанні:

А)Назавіце прыладную дату будаўніцтва храма.

Б)Як з цягам часу змяняўся знешні выгляд Каложы?

В)Да якога архітэктурнага стылю адносіцца царква? Свой адказ абгрунтуйце.

Г)Якую функцыю выконвала царква у розныя часы?

Д)Пералічыце мастацкія асаблівасці храму.

2.Прачытайце ўрывак з кнігі Вароніна “Старажытны Гродна”,а таксама Ю.Ягорава “Горадабудаўніцтва Беларусі” і адкажыце на пытанні:

А) Назавіце час пабудовы царквы.

Б) Якім чынам была знойдзена “Ніжняя царква”?

В) Калі і ў сувязі з чым перабудоўвалася царква?

Г) Ці захавалася царква да нашага часу?У якім выглядзе?

Д)Апішыце асаблівасці дэкору Ніжняй царквы.

3.Прачытайце артыкул І.М.Чарняўскага з энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка”,урывак з працы Вароніна “Старажытны Гродна” і адкажыце на пытанні:

А)Калі і ў якім стылі была пабудавана Прачысценская царква?

Б)Апішыце мастацкія асаблівасці храму.

В)Якія функцыі ваконвала царква?

Г) Што паслужыла прычынай того,што царква не захавалася да нашага часу?

Д) Ці можна зараз убачыць руіны царквы?

4.Запоўніце параўнаўчую табліцу на аснове вышэй дадзеных першакрыніц.

5. Карыстаючыся першакрыніцамі,вызначце схемы якіх цэрквай прыведзены ніжэй.

4. Заключная частка: абмеркаванне вынікаў самастойнай работы.

5. Рэфлексія: што новага дазналіся у працэссе выканання практычнай работы

Каложская царква. Сучасны выгляд

1 . Помнік праваслаўнага дойлідства XIIвека, Свята-Барыса-Глебская царква ў Гродна - жамчужына беларускай культуры. Яна не мае прамых аналагаў ні ў старажытнарускай, ні ў балканскай архітэктуры. Па сваёй планіровачнай схеме гарадзенскі помнік блізкі грэцкай архітэктурнай школе. На гэтай падставе можна выказаць здагадку, што ў XII стагоддзі беларуская праваслаўная культура была непасрэдна звязана з вялікай культурай Візантыі. Каложскай жа царкве было наканавана стаць першым звяном у стварэнні гарадзенскай архітэктурнай школы. П.А. Рапапорт меркаваў, што яе з'яўленне было выклікана прыходам сюды майстроў, якія працавалі ў 1170х гг. у Луцку, а затым у Тураве [1]. Непасрэдная сувязь з грэцкай архітэктурнабудаўнічай традыцыяй XI-XII стст. прывяла да з'яўлення

самастойнай школы, не падобнай ні на адну з існуючых у суседніх княствах, а таксама і ў далёкіх. Гэта выявілася ў своеасаблівым метадзе фарміравання прасторы. У немалой ступені асаблівасць гродзенскай школы, і перш за ўсё Барысаглебскай царквы, выявілася ў адмысловым спосабе арыентацыі будынка ў адпаведнасці з канонамі.[2]Аб царкве ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1183 г.: «Того же лета Городен погоре всь и церквы каменная от блистання молние и шибения грома». Назва царквы, верагодна, звязана з імёнамі яе заснавальнікаў князёў Барыса і Глеба Усеваладавічаў. Разбурэнне Каложскай царквы пачалося неўзабаве пасля пераходу Гродна пад уладу Літвы, і было звязана з неаднаразовымі нападамі немцаў, пажарамі і спустошэннем горада.Закінуты храм спачатку стаў месцам пахавання нябожчыкаў, аб чым сведчыць пахаванне галавой на захад з плоскім бронзавым бранзалетам. Аднаўлялася ў пачатку 16 ст. дойлідам Богушам Багутовічам пасля таго, як была разбурана крыжакамі.[3] Пры царкве з спрадвечных часоў існаваў мужчынскі манастыр. Пра гэта кажуць галерэі (хоры) у паўночнай сцяне, праход на якія знаходзіцца ў алтарнай часткі. Як і іншыя храмы той эпохі,царква мела купал (купалы?), які даваў асвятленне.[2] Падчас адной з войнаў царква страціла купал і была перабудавана.

У канцы 14 стагоддзя князь Вітаўт хадзіў паходам на Пскоў. Ён захапіў адзін з памежных гарадоў - Каложу, а жыхароў горада адвёў ў Гродна. Калажане пасяліліся ля Барыса - Глебскай царквы. З тых часоў у храма з'явілася іншае імя - Каложа. Адной з святынь храма быў цудатворны абраз Каложскай Багародзіцы. Яе насіў на сабе адзін жабрак. Перад смерцю ён ахвяраваў абраз храму і пажадаў быць пахаваным на дзядзінцы. Падчас I –ай Сусветнай вайны абраз быў эвакуіраваны ў Маскву, дзе і згубіўся. У цяперашні час у царквы знаходзіцца вышытая павялічаная копія цудадзейнага абраза.[3]