
- •“Зацвярджаю” Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________________ у.У.Шлыкаў
- •Педагагічнай практыкі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі педагагічная практыка на 4 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 4 курсе
- •Педагагічная практыка на 5 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 5 курсе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Дакуменатацыя студэнта-практыканта
- •Агульнадыдактычныя патрабаванні да афармлення канспектаў заліковых урокаў
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Аавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
- •Крытэрыі ацэнкі педагагічнай практыкі
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Узор вядзення дзённіка з запісамі назіранняў
- •Дзённік назіранняў
- •Справаздача
- •Водзыў непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
Узор вядзення дзённіка з запісамі назіранняў
Тытульны ліст
Дзённік назіранняў
студэнта-практыканта __ групы ___ курса
дзённай формы атрымання адукацыі
факультэта пачатковай адукацыі БДПУ
_______________________________(Прозвішча. Імя. Імя па бацьку.)
20_-20_ навучальнага года
Другая старонка
Школа № _________ г. Мінска
Адрас школы _________________________
Клас, кабінет ________________________
Настаўнік ______________________________
Намеснік дырэктара ________________________
Дырэктар _____________________________
Кіраўнік практыкі ад факультэта _________________
Кіраўнік практыкі ад кафедры _____________________________
Наступныя старонкі дзённіка ўключаюць інфармацыю:
спіс вучняў класа;
расклад заняткаў;
расклад званкоў;
пратакольны запіс наведаных урокаў настаўніка або студэнтаў-практыкантаў;
аналіз аднаго наведанага ўрока настаўніка.
Дадатак 2
ПРЫКЛАДНАЯ СХЕМА АНАЛІЗУ ЎРОКА
I.
1. Тып і структура ўрока.
2. Правільнасць фармулёўкі тэмы і вызначэння мэты ўрока, яго адпаведнасць вучэбнай праграме.
3. Выхаваўчая накіраванасць урока.
4. Метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці і самастойнай працы вучняў, навуковасць, даступнасць выкладу новага матэрыялу.
5. Віды практыкаванняў, іх сістэма, метадычная вартасць і роля ў арганізацыі самастойнай дзейнасці вучняў, навуковасць, даступнасць выкладу новага матэрыялу.
6. Прыёмы развіцця вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
7. Сувязь новага матэрыялу з раней вывучаным, пераемнасць і перспектыўнасць у выкладанні.
8. Прыёмы замацавання і абагульнення новага матэрыялу.
9. Спосабы і якасць праверкі і ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.
10. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, ТСН, іх дыдактычная апраўданасць, эфектыўнасць і правільнасць выкарыстання на розных этапах урока.
11. Вызначэнне дамашняга задання, інструктаж па яго выкананні, адпаведнасць задання мэтам урока, дыферэнцыраваны падыход да вызначэння задання ўсяму класу і асобным вучням.
II.
Уменне настаўніка трымацца ў класе (упэўненасць, сабранасць, знаходлівасць, ініцыятыва), працаваць адначасова з усім класам і асобнымі вучнямі.
Веданне настаўнікам вучэбнага матэрыялу, метадычнае майстэрства.
Мова (дыкцыя, тэмп, культура маўлення, эмацыянальнасць), тэмп працы, манера і знешні выгляд настаўніка.
Педагагічны такт настаўніка.
III.
Дасягненне пастаўленай мэты ўрока.
Ступень засваення вучнямі новага матэрыялу.
Агульная арганізацыя ўрока.
Вывады, заўвагі да ўрока, парады для паляпшэння якасці вучэбна-выхаваўчай працы на ўроку.
Дадатак 3
ПРЫКЛАДНАЯ СХЕМА САМААНАЛІЗУ ЎРОКА
Клас
Тэма ўрока
Тып урока і яго структура
1. Характарыстыка структуры ўрока.
Ахарактарызаваць: а) мэту ўрока, агульнадыдактычныя і прыватнаметадычныя задачы; б) тып урока, яго месца ў сістэме іншых урокаў беларускай мовы і літаратуры; в) асноўныя структурныя кампаненты ўрока; г) размеркаванне часу на ўроку, эфектыўнасць яго выкарыстання; д) забеспячэнне цэласнасці і завершанасці ўрока.
2. Рэалізацыя асноўных мэт урока.
Адзначыць, якія мэты былі пастаўлены і наколькі яны рэалізаваны на ўроку.
3. Рэалізацыя развіццёвай функцыі ўрока.
Адзначыць, якія сродкі былі выкарыстаны з мэтай: а) актывізацыі разумовай дзейнасці вучняў (аналіз, параўнанне, супастаўленне, абстрагаванне і канкрэтызацыя, класіфікацыя, сістэматызацыя граматычных і літаратурных з’яў і фактаў); б) развіцця пазнавальнай самастойнасці; в) арганізацыі вуснай і пісьмовай маўленчай практыкі на ўроку; г) ацэнкі эстэтычнай функцыі мовы і літаратуры.
4. Рэалізацыя выхаваўчай функцыі ўрока.
Адзначыць, які дыдактычны і літаратурны матэрыял (тэксты практыкаванняў, этнакультурныя звесткі, мастацкія тэксты, гістарычны каментарый) валодаў выхаваўчым патэнцыялам і як ён быў выкарыстаны на ўроку.
5. Метады навучання беларускай мове і літаратуры.
Ахарактарызаваць метады, выкарыстаныя на ўроку, і ацаніць іх эфектыўнасць:
а) тэарэтычныя метады (тлумачэнне настаўніка, самастойнае чытанне падручніка, гутарка); б) метады кантролю (індывідуальны, франтальны, камбінаваны, самакантроль, узаемакантроль); в) метады праверкі дамашняга задання (выбарачная праверка, узаемаправерка, праверка ў выглядзе кансультацый і інш.); г) метады, звязаныя з матывацыяй навучання (рашэнне праблемных задач, дыдактычныя гульні, алгарытмы, сітуацыйныя заданні і інш.).
6. Праца з вучнямі.
Ахарактарызаваць: а) падрыхтоўку вучняў да ўрока; б) актыўнасць вучняў на розных этапах урока; в) улік дынамікі працаздольнасці вучняў на ўроку, д) формы арганізацыі работы на ўроку.
7. Перспектывы сваёй дзейнасці.
Дадатак 4