
- •“Зацвярджаю” Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________________ у.У.Шлыкаў
- •Педагагічнай практыкі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі педагагічная практыка на 4 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 4 курсе
- •Педагагічная практыка на 5 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 5 курсе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Дакуменатацыя студэнта-практыканта
- •Агульнадыдактычныя патрабаванні да афармлення канспектаў заліковых урокаў
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Аавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
- •Крытэрыі ацэнкі педагагічнай практыкі
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Узор вядзення дзённіка з запісамі назіранняў
- •Дзённік назіранняў
- •Справаздача
- •Водзыў непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
Агульнадыдактычныя патрабаванні да афармлення канспектаў заліковых урокаў
Прадмет, тэма, тып урока.
Мэты ўрока: навучальная, развіццёвая, выхаваўчая.
Абсталяванне ўрока і афармленне класнай дошкі.
План (структура) урока з указаннем прыблізнага размеркавання часу на кожны структурны кампанент урока.
Ход урока.
Выдзяляецца назва кожнага пункта плана і падрабязна раскрываецца яго змест: прыёмы правядзення арганізацыйнага моманту, метады і прыёмы асноўнай часткі ўрока, пытанні да вучняў, наглядныя дапаможнікі, формы арганізацыі дзейнасці дзяцей і кантролю выканання заданняў.
Пасля правядзення заліковага ўрока праводзіцца яго вусны падрабязны аналіз (самім практыкантам, настаўнікам, кіраўніком практыкі ад кафедры, студэнтамі падгрупы).Настаўнік і кіраўнік практыкі ад кафедры ацэньваюць урок у балах. Калі ўрок ацэньваецца не на 9 ‑ 10, настаўнік або кіраўнік практыкі ад кафедры ў кароткім запісе пасля канспекта ўрока ўказваюць яго асноўныя недахопы, адлюстроўваюць узровень валодання студэнтам педагагічнымі ведамі, уменнямі і навыкамі – веданне падручнікаў і праграм, валоданне асноўнымі метадамі, прыёмамі, сродкамі навучання, формы арганізацыі дзейнасці вучняў на ўроку, валоданне класам, агульная педагагічная культура, арганізацыйная зладжанасць урока.
Абавязкі студэнта-практыканта
Студэнт-практыкант абавязаны:
працаваць у школе штодзённа не менш за 6 гадзін;
штодзённа наведваць урокі і ўдзельнічаць у іх абмеркаванні;
весці дзённік практыкі;
падрыхтаваць і правесці пробныя і заліковыя урокі па беларускай мове або літаратуры (колькасць урокаў рэгламентуецца праграмай практыкі);
падрыхтаваць і правесці пазакласнае выхаваўчае мерапрыемства па прадмеце;
наведваць урокі студэнтаў-практыкантаў і ўдзельнічаць у іх абмеркаванні;
удзельнічаць у выхаваўчых мерапрыемствах класа;
выконваць усе заданні, прадугледжаныя праграмай практыкі;
выконваць распараджэнні адміністрацыі школы і непасрэднага кіраўніка практыкі;
падпарадкоўвацца правілам унутранага распарадку школы;
удзельнічаць у курсавых сходах па арганізацыйна-метадычных пытаннях педагагічнай практыкі;
своечасова аформіць і прадставіць справаздачную дакумендацыю кіраўніку практыкі ад кафедры.
Аавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
Кіраўнік практыкі ад кафедры ўдзельнічае ў курсавых сходах па арганізацыйна-метадычных пытаннях педагагічнай практыкі, размяркоўвае студэнтаў па класах, прысутнічае на ўроках, вучыць студэнтаў назіраць і фіксаваць розныя аспекты педагагічнай дзейнасці настаўніка, аналізуе наведаныя ўрокі настаўніка, правярае і зацвярджае планы-канспекты пробных і заліковага ўрокаў, аказвае дапамогу студэнтам пры падрыхтоўцы да пробных і заліковага ўрокаў.
Кіраўнік практыкі ад кафедры правярае педагагічныя дзённікі, знаёміцца з водзывамі настаўнікаў аб праходжанні практыкі студэнтамі, выстаўляе студэнтам дыферэнцыраваны залік па практыцы, здае кіраўніку практыкі ад факультэта справаздачу аб выніках практыкі.