
- •“Зацвярджаю” Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________________ у.У.Шлыкаў
- •Педагагічнай практыкі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі педагагічная практыка на 4 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 4 курсе
- •Педагагічная практыка на 5 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 5 курсе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Дакуменатацыя студэнта-практыканта
- •Агульнадыдактычныя патрабаванні да афармлення канспектаў заліковых урокаў
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Аавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
- •Крытэрыі ацэнкі педагагічнай практыкі
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Узор вядзення дзённіка з запісамі назіранняў
- •Дзённік назіранняў
- •Справаздача
- •Водзыў непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
Педагагічная практыка на 5 курсе Задачы практыкі
Фарміраваць і ўдасканальваць педагагічныя ўменні і навыкі працы з дзіцячым калектывам і з асобнымі вучнямі на ўроку і ў пазаўрочны час.
Працягваць знаёмства з сучаснымі метадамі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў 5-11 класах.
Працягваць знаёмства са школьнымі праграмамі, вучэбнымі дапаможнікамі і метадычнай літаратурай па беларускай мове і літаратуры.
Працягваць знаёмства з арганізацыяй факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў школе, з праграмамі факультатываў па беларускай мове і літаратуры.
Распрацаваць і правесці два пробныя ўрокі (адзін па беларускай мове і адзін па літаратуры), чатыры заліковыя ўрокі (два па беларускай мове і два па літаратуры) у 5-11 класах.
Пазнаёміцца з планам працы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Вучыцца ацэньваць веды і ўменні школьнікаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем 10-бальнай сістэмай ацэнкі ведаў.
Азнаёміцца з планаваннем вучэбнай і выхаваўчай працы ў школе.
Распрацаваць і правесці пазакласнае выхаваўчае мерапрыемства па прадмеце.
Азнаёміцца з вучэбным кабінетам беларускай мовы і літаратуры, з яго афармленнем і абсталяваннем.
Працягваць знаёмства з электроннымі сродкамі навучання (ЭСН) беларускай мове і літаратуры.
Удасканальваць уменне аналізаваць урок.
Працягваць знаёмства з працай класнага кіраўніка.
Змест педагагічнай практыкі на 5 курсе
Педагагічная практыка па дадатковай спецыяльнасці на 5 курсе з’яўляецца заключным звяном практычнай падрыхтоўкі ва ўніверсітэце. Працягласць практыкі на 5 курсе – чатыры тыдні. За гэты час студэнтам неабходна наведаць урокі і факультатыўныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў 5 – 11 класах, прааналізаваць іх, падрыхтаваць і правесці не менш за два пробныя ўрокі (адзін урок па беларускай мове і адзін урок па літаратуры), чатыры заліковыя ўрокі (два ўрокі па беларускай мове і два ўрокі па літаратуры), ацаніць веды вучняў пры дапамозе 10-бальнай сістэмай ацэнкі ведаў, падрыхтаваць і правесці пазакласнае выхаваўчае мерапрыемства па прадмеце, сустрэцца з прадстаўнікамі адміністрацыі ўстановы адукацыі, даведацца аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе, пазнаёміцца з працай метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, з абсталяваннем і працай кабінета беларускай мовы і літаратуры, з ЭСН навучання беларускай мове і літаратуры,.
Змест, ход урока, свае ўражанні студэнты павінны фіксаваць у дзённіках па педагагічнай практыцы (Дадатак 1). У канцы практыкі кожны студэнт робіць у дзённіку пісьмовы аналіз аднаго ўрока мовы і аднаго ўрока літаратуры (Дадатак 2).
Кіраўнік практыкі ад кафедры ўлічвае працу студэнтаў, правярае дзённік, ацэньвае заліковыя ўрокі і выстаўляе агульную ацэнку па педагагічнай практыцы.
Інфармацыйна-метадычная частка Дакуменатацыя студэнта-практыканта
Дзённік з запісамі назіранняў урокаў, факультатыўных заняткаў і аналізам урока.
План канспект праведзенага заліковага ўрока па беларускай мове або беларускай літаратуры і самааналіз гэтага ўрока.
Канспект праведзенага выхаваўчага мерапрыемства.
Справаздача аб праходжанні педагагічнай практыкі (Дадатак 4).
Водзыў непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі аб праходжанні практыкі студэнтам (Дадатак 5).