
- •“Зацвярджаю” Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________________ у.У.Шлыкаў
- •Педагагічнай практыкі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі педагагічная практыка на 4 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 4 курсе
- •Педагагічная практыка на 5 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 5 курсе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Дакуменатацыя студэнта-практыканта
- •Агульнадыдактычныя патрабаванні да афармлення канспектаў заліковых урокаў
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Аавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
- •Крытэрыі ацэнкі педагагічнай практыкі
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Узор вядзення дзённіка з запісамі назіранняў
- •Дзённік назіранняў
- •Справаздача
- •Водзыў непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
Змест практыкі педагагічная практыка на 4 курсе Задачы практыкі
Назіраць за дзейнасцю настаўніка і вучняў.
Фарміраваць педагагічныя ўменні і навыкі працы з дзіцячым калектывам і з асобнымі вучнямі на ўроку і па-за ўрокам.
Азнаёміцца з сучаснымі метадамі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў 5-11 класах.
Пазнаёміцца са школьнымі праграмамі, вучэбнымі дапаможнікамі і метадычнай літаратурай па беларускай мове і літаратуры.
Пазанёміцца з арганізацыяй факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў школе, з праграмамі факультатываў па беларускай мове і літаратуры.
Распрацаваць і правесці пробны і заліковы ўрокі па беларускай мове або беларускай літаратуры ў 5-11 класах (на выбар).
Пазнаёміцца з правіламі вядзення школьнай дакументацыі.
Пазнаёміцца з планам працы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Пазнаёміцца з 10-бальнай сістэмай ацэнкі ведаў і выкарыстаннем яе на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Азнаёміцца з планаваннем вучэбнай і выхаваўчай працы ў школе.
Падрыхтаваць і правесці пазакласнае выхаваўчае мерапрыемства па прадмеце.
Азнаёміцца з вучэбным кабінетам беларускай мовы і літаратуры, з яго афармленнем і абсталяваннем.
Пазнаёміцца з электроннымі сродкамі навучання (ЭСН) беларускай мове і літаратуры.
Вучыцца праводзіць аналіз і самааналіз урока.
Пазнаёміцца з працай класнага кіраўніка.
Змест педагагічнай практыкі на 4 курсе
Працягласць практыкі на 4 курсе – два тыдні. За гэты час студэнты наведваюць урокі ў 5 – 11 класах па беларускай мове і літаратуры, факультатыўныя заняткі па беларускай мове і літаратуры, разам з кіраўніком практыкі ад кафедры аналізуюць наведаныя ўрокі, сустракаюцца з прадстаўнікамі адміністрацыі ўстановы адукацыі, даведваюцца аб правілах вядзення школьнай дакументацыі; знаёмяцца з 10-бальнай сістэмай ацэнкі ведаў, з працай метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, з абсталяваннем і працай кабінета беларускай мовы і літаратуры, з электроннымі сродкамі навучання беларускай мове і літаратуры, рыхтуюць і праводзяць пробныя ўрокі і адзін заліковы ўрок па беларускай мове або беларускай літаратуры, пазакласнае выхаваўчае мерапрыемства па прадмеце.
Змест, ход урока, свае ўражанні студэнты павінны фіксаваць у дзённіках па педагагічнай практыцы (Дадатак 1), прытрымліваючыся наступных патрабаванняў:
Фіксуюцца агульныя звесткі: дата назірання, школа, клас, месца ўрока ў раскладзе вучэбнага дня, імя, імя па бацьку настаўніка, колькасць вучняў, якія прысутнічаюць на ўроку.
Запісваецца тэма і мэта ўрока.
Вызначаецца структура і характэрныя асаблівасці розных тыпаў урока (урок тлумачэння новага матэрыялу, урок паўтарэння, урок замацавання ведаў, камбінаваны, кантрольны, нетрадыцыйны ўрок), ацэньваецца эфектыўнасць арганізацыі дзейнасці вучняў на кожным этапе ўрока.
Адзначаецца гатоўнасць да ўрока:
санітарна-гігіенічны стан класнага пакоя;
наглядныя дапаможнікі, ТСН;
псіхалагічная гатоўнасць вучняў да ўрока.
5. Пратакольны запіс урока можна весці па наступнай схеме:
Этапы ўрока |
Заўвагі і ацэнкі студэнтаў |
У канцы практыкі кожны студэнт робіць у дзённіку пісьмовы аналіз аднаго наведанага ўрока і самааналіз праведзенага ўрока (Дадаткі 2, 3).
Кіраўнік практыкі ад кафедры ўлічвае працу студэнтаў, правярае дзённік і выстаўляе ім дыферэнцыраваны залік за праходжанне практыкі.