
- •“Зацвярджаю” Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________________ у.У.Шлыкаў
- •Педагагічнай практыкі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі педагагічная практыка на 4 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 4 курсе
- •Педагагічная практыка на 5 курсе Задачы практыкі
- •Змест педагагічнай практыкі на 5 курсе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Дакуменатацыя студэнта-практыканта
- •Агульнадыдактычныя патрабаванні да афармлення канспектаў заліковых урокаў
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Аавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
- •Крытэрыі ацэнкі педагагічнай практыкі
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Узор вядзення дзённіка з запісамі назіранняў
- •Дзённік назіранняў
- •Справаздача
- •Водзыў непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
“Зацвярджаю” Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________________ у.У.Шлыкаў
________________________________
Рэгістрацыйны №___________________
ПРАГРАМА
Педагагічнай практыкі
для спецыяльнасці
1-01 02 02-04 “Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура”
2012
СКЛАДАЛЬНІКІ:
Свірыдзенка В.І., дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Антановіч Н.М., выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка».
РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай беларускага і рускага мовазнаўства (пратакол №___ад _________)
Загадчык кафедры
______________ Т.Р.Трафімовіч
АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Саветам факультэта пачатковай адукацыі БДПУ (пратакол №_____ ад ________________)
Старшыня савета факультэта
_______________________ Н.У.Ждановіч
Афармленне вучэбнай праграмы і суправаджальных матэрыялаў патрабаванням Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адпавядае
Кіраўнік практыкі________________Т.І.Язерская
Тлумачальная запіска
Важным звяном вучэбнага працэсу ў педагагічным універсітэце, якое дапамагае звязаць тэарэтычнае навучанне будучага настаўніка і яго самастойную працу ў школе, з’яўляецца педагагічная практыка. Яна дае магчымасць праверыць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку студэнтаў-філолагаў па методыках, псіхалогіі, педагогіцы.
Асноўная мэта педагагічнай практыкі па дадатковай спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” для студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі – практычная рэалізацыя тэарэтычнай падрыхтоўкі па філалагічных дысцыплінах, ацэнка педагагічнай дзейнасці студэнта ў ролі будучага настаўніка-філолага. Арганізуючы практыку, трэба забяспечыць асобасна арыентаваны, комплексны, бесперапынны і творчы характар падрыхтоўкі кожнага студэнта. Сістэма ўзаемаадносін кіраўніка практыкі ад кафедры і практыканта павінна насіць характар узаемадзеяння і супрацоўніцтва.
Творчы характар педагагічнай практыкі прадугледжвае і павінен забяспечыць развіццё ў кожнага студэнта здольнасцей да нестандартнай інтэрпрэтацыі адукацыйнага працэсу. Арганізаваная на такіх умовах практыка забяспечвае рэалізацыю адаптацыйнай, навучальнай, развіццёвай, дыягнастычнай функцый і дапамагае вырашыць наступныя задачы:
паглыбіць і замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя студэнтамі ва ўніверсітэце;
навучыць студэнтаў практычна прымяняць навукова-метадычныя веды пра працэс выкладання беларускай мовы і літаратуры, пра выхаванне сродкамі свайго прадмета;
стварыць асабісты вопыт выкладання беларускай мовы і літаратуры: набыць навыкі самастойнага вядзення вучэбнай і выхаваўчай работы з вучнямі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей, падрыхтавацца да правядзення розных тыпаў урокаў з выкарыстаннем разнастайных метадаў і прыёмаў;
сфарміраваць у будучых настаўнікаў уменне адрозніваць сапраўды каштоўнае ў вопыце іншых ад псеўдановага;
развіць у студэнтаў цікавасць да навукова-даследчай работы, фарміраваць у іх навыкі вядзення даследавання, пошуку найбольш эфектыўных метадаў навучання і выхавання;
падрыхтаваць іх да працы ў зменлівых умовах.
Студэнты дзённай і завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура” праходзяць педагагічную практыку па дадатковай спецыяльнасці на працягу 2 тыдняў на 4 курсе (7 семестр) і 4 тыдняў на 5 курсе (9 семестр).