Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.

Галоўны сэнс паэмы Гусоўскага — гімн Радзіме. Радзіма паэта -Вялікае княства Літоўскае — паўстае ў паэме ў вобразе магутнага зубра, на якога вядзецца няспыннае паляванне з мэтаю вынішчэння. Забойства зубра — гэта забойства Айчыны. Разам з тым Гусоўскі па-пярэджвае, што мірны звер-волат можа зрабіцца небяспечным для сваіх карнікаў.

Зыходзячы з сэнсу паэмы, аўтар звяртае ўвагу на тое, што яго суайчыннікі, змучаныя міжусобнымі войнамі і нападамі іншаземцаў, павінны сабраць усю сваю моц і абараніць Радзіму ад знішчэння.

Для М. Гусоўскага характэрна звязванне гістарычнага прагрэсу з мірам ў грамадстве, з росквітам духоўных сіл, добрых нораваў. Войны, на думку паэта,— праява маральнай дэградацыі грамадства, паказчык яго ўнутранай хваробы.

Як і Ф. Скарына, аўтар паэмы ўздымае праблему ідэальнага правіцеля, але, у адрозненне ад першага, шукае ідэал у айчыннай гісторыі. Ва ўсведамленні Гусоўскага, усімі рысамі ідэальнага спа-дара (дзяржаўнай мудрасцю, вайсковай доблесцю, справядлівас-цю) валодаў толькі вялікі князь Вітаўт. Паэт падкрэсліваў схільнасць вялікага князя да падпарадкавання закону, яго барацьбу з суддзямі — хабарнікамі і лжэсведкамі.

Вельмі сучаснай і злабадзённай была ідэя Гусоўскага аб калек-тыўнай бяспецы, якая павінна была рэалізавацца праз стварэнне лігі еўрапейскіх хрысціянскіх дзяржаў супраць асманскай Турцыі.

Адмоўна ставіўся Гусоўскі да Рэфармацыі. Ён, як і іншыя дзе-ячы Адраджэння (Эразм Ратэрдамскі, Томас Мор), лічыў, што пра-тэстанцкія ідэі садзейнічаюць расколу хрысціянскага свету, узбу-джаюць у грамадстве нянавісць і варожасць, вядуць да грамадзян-скай вайны. Гусоўскі абвінавачваў Лютэра і яго аднадумцаў у тым, што яны расхісталі старажытныя ўстоі хрысціянскай рэлігіі, імкнуліся скасаваць услед за духоўнай і свецкую ўладу. Перад вялікай пагрозай хрысціянскім народам з боку Асманскай імперыі

ідэалогія пратэстантызму, на думку мысліцеля, раз ядноўвае і пас-лабляе іх.

М. Гусоўскі першым з еўрапейскіх гуманістаў XVI ст. паставіў пытанне аб гарманічных адносінах паміж чалавекам і прыродай, аб неабходнасці аховы скарбаў прыроды, гаспадарскага выкарыстання прыродных багаццяў. Як чалавек рэлігійны, Гусоўскі ў сваёй паэме звяртаецца да дзевы Марыі з малітваю аб захаванні прыгажосці і багацця навакольнага Свету:

Паэт ставіць чалавека і ўвесь жывы свет на адзін прыступак светабудовы. Бо калі жывёлы, птушкі і іншыя жывыя істоты згінуць, то збяднелы свет скіне ў цемру душу чалавека, і тады не дапамогуць яму ні адукацыя, ні культура.

15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.

Свае думкі аб палітыцы, дзяржаве і праве ВКЛ ён развіў у сла-вутым творы «Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян» (1550). Не ставячыся адмоўна да феадальна-прыгонніцкай структуры грамадства, мысліцель лічыў неабходным скасаванне найбольш жорсткіх яе элементаў, напрыклад інстытута «халопства». «Мы трымаем у прыгнёце людзей сваіх, здабытых не вайной, не прода-жам, якія належаць не да чужога, але да нашага племені і веры».Крытыкуючы існуючую сістэму ваеннага падаткаабкладання насельніцтва, ён прапанаваў увесці сістэму прапарцыянальнага па-датку, якая ахоплівала б усе саслоўі ВКЛ, у тым ліку і шляхту, па прынцыпу: «у каго больш зямлі, той павінен больш плаціць». Вялікую ўвагу надаваў М. Літвін праблеме ўдасканалення права-суддзя. Перш за ўсё ён выступаў за дэмакратызацыю судовага пра-цэсу, бо, на думку правазнаўцы, вялікія судовыя падаткі былі не пад сілу нават чалавеку сярэдняга дастатку.Інтарэсы грамадскай справядлівасці, меркаваў М. Літвін, пат-рабуюць, каб суддзі на судовым пасяджэнні разглядалі справу не асабіста, а ў прысутнасці іншых асоб. М. Літвін ставіць пытан-не аб галоснасці і публічнасці правасуддзя.Мысліцель лічыў, што жыццё чалавека, да якога б ён саслоўя ні адносіўся, ёсць найвышэйшая каштоўнасць. Гэта пазіцыя прывяла М. Літвіна да высновы аб неабходнасці вывядзення сялян з-пад юрысдыкцыі паноў і забароны вынясення панскімі судамі ім смя-ротных прысудаў. Смяротная кара разглядалася правазнаўцам як асаблівая спецыяльная юрысдыкцыя вышэйшых судовых інстан-цый. Ён спасылаецца на вопыт татар і масквіцян, дзе такое права маюць толькі «асобыя суды ў сталіцах». Літвін прапаноўваў увесці ў Вялікім княстве агульнасаслоўныя суды, заканадаўча замадаваць роўнасць людзей рознай саслоўнай прыналежнасці перад судом і законам. Ён выступаў за незалежнасць ад адміністрацыі судовай улады, за стварэнне апеляцыйных судоў.

У сувязі з вышэйазначаным трэба падкрэсліць, што праблемы ўдасканалення судаводства, узнятыя Літвінам у трактаце «Аб но-равах татар, літоўцаў і масквіцян», былі часткова рэалізаваны ў час судовай рэформы 1564-1588 гг. у Вялікім княстве Літоўскім.

Актуальным быў заклік мысліцеля да кіраўніцтва краіны — па-высіць патрабаванне да чыноўнікаў, якія займаюць высокія дзяр-жаўныя і судовыя пасады, адносна іх прафесійных і маральных якасцей. Перш за ўсё гэта датычыла іх адукацыйнага ўзроўню справядлівых адносін да суайчыннікаў, любові да сваёй айчыны і г.д. Акцэнтаваў увагу Літвін і на такой злабадзённай праблеме для Вялікага княства, як сумяшчэнне дзяржаўных пасад. Існуючую практыку ён лічыў недапушчальнай, таму што вярхоўная ўлада за-сяроджвалася ў руках некалькіх буйных магнацкіх родаў.

На погляды Літвіна паўплывала і ідэалогія Рэфармацыі. У прыватнасці, ён падтрымліваў ідэю верацярпімасці, выступаў супраць умяшальніцтва каталіцкай царквы ў свецкія справы і г.д.

16. Рэфармацыя ў ВКЛ, яе галоўныя плыні і прадстаўнікі.Рэфармацыя ўяўляла сабою ідэалагічны наступ буржуазіі, якая набыла эканамічную моц і ўладу і імкнулася да ўлады палітычнай. Але на шляху яе была каталіцкая царква, якая асвя-чала феадальна-саслоўную структуру грамадства. Рэфармацыя імкнулася абмежаваць уладу царкоўных іерархаў, якія валодалі каласальнымі зямельнымі ўладаннямі і выключнымі прывілеямі. Утрыманне каталіцкіх святароў бачылася вельмі дарагім для бе-ражлівых буржуа.У Вялікім княстве Літоўскім рэфармацыйны рух праявіўся ўформах лютэранства, кальвінізму і арыянства (антытрынітарызму).Крыніцай распаўсюджання лютэранства быў Кёнігсбергскі універсітэт, дзе вучыліся беларускія студэнты, друкавалася лютэранская літаратура і рыхтаваліся прапаведнікі для Беларусі і Літвы.Але шырокага водгуку сярод грамадзян ВКЛ ідэі лютэранства незнайшлі. Хутчэй за ўсё гэта было звязана з ідэяй моцнай свецкайулады (абсалютызму), якую прапаведавала лютэранская царква,кіруючыся прынцыпам («Чыя дзяржава,таго і вера»). Прыхільныя да прынцыпаў шляхецкай дэмакратыі,вярхі беларуска-літоўскага грамадства недаверліва ставіліся да ідэаагічнага абгрунтавання бязмежнай улады гаспадара.Кальвінізм жа, наадварот, нёс дэмакратычныя і рэспубліканскія ідэі. Кальвінісцкія абшчыны будаваліся на прынцыпах дэмак-ратызму. Усе насады ў іх (прапаведнікі (міністры), сеньёры) былі выбарнымі. 3 ліку сяброў абшчыны абіраліся асобы, якія павінны былі кантраляваць яе жыццё ў цэлым і паводзіны кожнага верую-чага асобна. Разуменне і падтрымку ў шляхты выклікалі і такія патраба-ванні кальвіністаў, як секулярызацыя маёмасці каталіцкай царквы, стварэнне таннай царквы, набажэнства на роднай мове і інш.Акрамя таго, шырокае распаўсюджанне кальвінізму бачылася эліце ВКЛ як своеасаблівы бар'ер маскоўскаму праваслаўнаму і польскаму каталіцкаму ўплывам. Магчыма разглядаць прыхіль-насць магнатэрыі і шляхты да кальвінізму як чарговую спробу стварэння незалежнай нацыянальнай царквы. Бо менавіта ся-рэдзіна XVI ст.— гэта час небяспекі для суверэнітэту ВКЛ, якая зыходзіла як ад Масквы, так і ад Польшчы.Сярод памяркоўна-гуманістычнай плыні беларускіх мысліцеляў XVI ст. прыхільнікамі кальвінізму былі Андрэй Волан, Леў Сапега, Мікалай Радзівіл Чорны і інш.Найбольш радыкальнай плынню пратустантызму быў антытрынітарызм, які меў у Беларусі ў другой палове XVI ст. шматпрыхільнікаў. Антытрынітарыі адмаўлялі многія хрысціянскія дагматы і абрады, у тым ліку тройцу (трынітас). Адсюль і назва — анрынітарыі. Богам яны прызнавалі толькі Бога-Айца. Хрысталічылі не Богам, а чалавекам-прапаведнікам, а святы дух — атрыбутам Бога-Айца. Акрамя таго, антытрынітарыі ставілі пад сумнен-не існаванне замагільнага свету. Да гэтай плыні ўжывалася і назва арыяне (ад імя прасвітэра Арыя, які жыў у IV ст. у Александрыі і ўпершыню выказаўся супраць тройцы), а таксама сацыніяне (ад імя паляка Фауста Сацына, які падхапіў і развіў вучэнне Арыя).Правая частка антытрынітарыяў прытрымлівалася памяр-коўных поглядаў. Яна не адмаўляла ўстояў феадальнага грамад-ства, а імкнулася рэфармаваць яго, зрабіць больш справядлівым. Да гэтага напрамку можна аднесці такіх мысліцеляў, як С. Будны, В. Цяпінскі і інш.