Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.

У залежнасці ад саслоўна-класавай арыентацыі мысліцеляў, іх адносін да грамадскіх пераменаў, а таксама да антычнай спадчыны, палітычную і прававую думку Беларусі ХVІ-ХVІІ стст. можна па-дзяліць на два напрамкі — памяркоўна-гуманістычны і радыкаль-на-гуманістычны.

Прадстаўнікі памяркоўна-гуманістычнага напрамку адлюстроўвалі інтарэсы гараджан, а таксама прагрэсіўнай часткі шляхты і магнатаў. Гэтыя колы ўсведамлялі неабходнасць перамен у жыцці грамадства, але бачылі іх частковымі, у межах існуючых дзяр-жаўных і грамадскіх інстытутаў, выступалі за пераемнасці некато-рых культурна-філасофскіх каштоўнасцей мінулага.

Светапогляднай базай ідэй памяркоўных гуманістаў была нату-ралістычна-тэалагічная канцэпцыя развіцця гісторыі, сутнасць якой заключалася ў тым, што не адмаўлялася боская воля ў гісто-рыі чалавечага грамадства, разам з тым прызнавалася і роля чала-века — яго станоўчых і адмоўных якасцей, пачуцяў, інтарэсаў, пат-рабаванняў, асаблівасцей інтэлекту, маралі і г.д. Боскі ўдзел ў лесё чалавецтва замацоўвае стабільныя і нязменныя грамадскія формы. Таму прагрэс імі бачыўся ва ўдасканаленні маральных і прававых норм, царкоўных рэформах, а не ў змене сацыяльна-палітычных шстытутаў, якія яны ацэньвалі ў асноўным станоўча. Таму ў тво-рах ф. Скарыны, М. Літвіна, С. Буднага, А. Волана і інш. ідзе га-ворка аб рэформах у галіне сацыяльна-палітычнага жыцця, права-вога рэгулявання грамадскіх адносін і г.д., а не аб кардынальных зменах грамадска-палітычнага ладу. Абсалютызуючы маральны і Рававы фактары ў грамадскім жыцці, яны імкнуліся прывесці гра-мадскія адносіны ў адпаведнасць з прынцыпамі гармоніі, згоды, раўнавагі, ліквідаваць грамадскія супярэчнасці пры дапамозе ра-зумных рэформаў.

Важнейшымі праблемамі, якія ўздымаліся прадстаўнікамі па-мяркоўна-гуманістычнай думкі, былі праблемы развіцця нацыя-нальнай культуры і рэлігійнай свабоды.

13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны

Прававыя погляды Ф. Скарыны часткова прадстаўлены ў прад-мове да перакладу «Другога закона» — заключнага раздзела «Пяцікніжжа» Маісея, а таксама ў яго дадатках і каментарыях да другіх біблейскіх кніг. У гэтых працах Ф. Скарына выкладае сваю канцэпцыю суадносін паміж маральнымі і юрыдычнымі законамі. «Дзесяць запаветаў Старога закона» мысліцель лічыў найлепшым сродкам выхавання народнай правасвядомасці, таму што яны скла-даюць аснову маральных законаў, якія, у сваю чаргу, перадаюцца Богам праз прарокаў правадырам народа. А кожны народ разам са сваімі кіраўнікамі нрымае на іх аснове юрыдычныя законы, пару-шэнне якіх вядзе да жорсткіх, але справядлівых грамадскіх і боскіх санкцый. Ф. Скарына быў упэўнены, што падмуркам дзяржавы, якую мы сёння завём прававой, з'яўляецца выкананне яе грамадзя-намі наступнага пастулата натуральнага права, сфармуляванага яшчэ ў раннехрысціянскай літаратуры ў форме маральнага імпера-тыва: «Ва ўсім, як жадаеце каб з Вамі абыходзіліся людзі, так абы-ходзьцеся і Вы з імі». Мысліцель лічыў, што даб-рачыннаму, маральна дасканаламу чалавеку пісаныя законы неаба-вязковыя, бо закон змяшчаецца ў яго сэрцы і ён адчувае асабістую адказнасць за свае ўчынкі перад грамадствам.Ф. Скарына жадаў бачыць законы, якія рэгулююць грамадскія адносіны, прыстойнымі, спра-вядлівымі, карыснымі чалавеку, адпаведнымі часу і звычаям краіны, зразумелымі, не дапускаючьші двухсэнсоўнага тлумачэн-ня, выдадзенымі не на карысць пэўных асоб, а на агульнае дабро.

Ён падзяляў права на «прироженое» (натуральнае), закладзе-нае ў розуме і пачуццях чалавека, і пісанае, якое, у еваю чаргу, па-Дзяляў на боскае (крыніцай якога былі прадпісанні Старога і Новага запаветаў), царкоўнае і земскае (крыніцы якіх знаходзіліся ў чалавечай волі).

Асаблівую ўвагу асветнік удзяляў класіфікацыі земскага права. рмы, рэгулюючыя грамадзянскія праваадносіны, Скарына аб'ядноўваў у паспалітае (агульнае права). Крымінальнае права («насилию силой отпрания») было выдзелена ў асобы раздзел, але некаторыя яго нормы ўваходзілі ў раздзелы права царскага і права рыцарскага (ваеннага). Да царскага права Ф. Скарына адносіў нормы дзяржаўнага, адміністратыўнага і фінансавага права. Міжна-роднае права рэгулявала правілы вайны і міру, дыпламатычныя ад-носіны і іншыя сувязі паміж дзяржавамі. У самастойныя раздзелы заканадаўства мысліцель вылучаў таксама гарадское, купецкае і марское права. Асноўнай крыніцай земскага права Ф. Скарына лічыў волю суверэннага народа.

Разважаючы наконт ідэальных дзяржаўных форм, ён схіляўся да моцнай манархісцкай улады, на чале якой павінен стаяць мудры манарх-рэфарматар. Такім чынам, яшчэ да часу шырокага наступу рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім погляды вялікага беларускага асветніка адлюстроўвалі такія рысы рэфармацыйнай ідэалогіі, як інды-відуалізацыя веры, прыярытэт грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў перад царкоўнымі. Такім чынам, Скарына ўсімі магчымымі сродкамі падкрэсліваў бессэнсоўнасць падзелу Хрыстовай царквы і надуманасць спрэчак аб першынстве паміж найвышэйшымі іерархамі Заходняй і Усход-няй цэркваў.