Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.

У час станаўлення беларуска-літоўскай дзяржавы ідзе афармленне і яе заканадаўчай базы. Прававыя ідэі гэтага перыяду замацаваны ў граматах — прывілеях, уставах, ухвалах, судзебніках і іншых заканадаўчых актах. Прававыя крыніцы адлюстроўваюць спецыфіку эпохі, адносіны паміж саслоўямі, погляды на вышэй-шую ўладу і яе правы.

3 агульнадзяржаўных прывілеяў 1387 і 1413 гг. пачынаецца працэс юрыдычнага афармлення прывілеяванага саслоўя шляхты.. Заканадаўчае афармленне правоў адзінага прывілеяванага саслоўя — шляхты — адбылося ў агульназемскіх прывілеях 1432 і 1434 гг. Яны ўраўнялі праваслаўных феадалаў у правах з ка-толікамі. Галоўная думка, якая праходзіць праз гэтыя прававыя акты,— імкненне да захавання адзінства шляхецкага саслоўя як гарантыі велічнасці і цэласнасці Вялікага княства Літоўскага.У прывілеі 1434 г. атрымала больш поўнае юрыдычнае замаца-ванне ідэя асабістай свабоды і недатыкальнасці шляхціца. У ёй га-варылася, што караць шляхціца нельга інакш, чым па прыгавору УЬлічнага суда ў адпаведнасці з законамі дзяржавы.

У прывілеі Казіміра 1447 г. пашыраецца кола асоб, якім гарантавалася іх недатыкаль-сць. Тут больш поўна пералічаны групы класа феадалаў і саслоўя шляхты, а таксама ўключаны гарадскія жыхары (месцічы).

У гэтым прывілеі кола правоў і свабод шляхціцаў дапоўнілася пра-вам свабоднага выезду за мяжу «для лепшага шчастья набытия, а любо учинков рытерских».

Прывілей Казіміра замацаваў пануючую ў палітычнай думцы ВКЛ ідэю тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржавы. Упершыню ў заканадаўчай практыцы ў Прывілеі 1447 г. была ўведзена норма, у якой быў замацаваны важны прынцып крымінальнага права — індывідуалізацыі крымінальнай адказнасці за злачынства. Заканадаўчае афармленне тэндэнцыі абмежавання вялікакняжацкай улады і кантролю за яе дзейнасцю з боку шляхты пачалося з прывілеі вялікага князя Аляксандра 1492 г. Гэтым нарматыўным актам упершыню забаранялася злоўжыванне мясцовых улад у адносінах да простых жыхароў, абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых ра-шэнняў, забаранялася судзейская неаб'ектыўнасць.

Шмат новых прагрэсіўных прававых ідэй з'явілася ў першым кадыфікаваным заканадаўчым акце ВКЛ — Судзебніку Казіміра 1468 г. У ім упершыню ў заканадаўстве краіны ўводзіцца вызна-чэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Судзебнік развівае ідэю індывідуалізацыі крымінальнай адказнасці, абгрунтоўвае новы погляд на мэту пакарання. У адрозненне ад старажытнага права, якое імкнулася перш за ўсё забяспечыць маёмасную кампенсацыю пацярпеламу, судзебнік галоўнай мэтаю пакарання бачыў запалохванне. Такім чынам, праз судзебнік праходзіць ідэя непазбежнасці пакарання

Развіццё думкі ВКЛ у ХІV-ХV стст. было абумоўлена далейшым прававым умацаваннем феадальных грамадскіх адносін, своеа-саблівым сацыяльна-палітычным і рэлігійным становішчам княства

11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.

Беларускае Адраджэнне мэтазгодна падзяліць на тры храналагічныя перыяды. Першы, «скарынінскі», перыяд прыпадае на 10-40-я гады XVI ст. Другі, звязаны з Рэфармацыяй (дзейнасць Сымона Буднага, Андрэя Волана, Васіля Цяпінскага), адносіцца да 50-70-х гадоў XVI ст. Трэці перыяд навуковец звязвае з дзейнасцю Льва Сапегі (80-90-я гады XVI ст.). На беларускіх землях перакрыжоўваліся два ма-гутныя ідэалагічныя патокі — праваслаўнага Усходу і каталіцкага Захаду, сутыкаліся і сінтэзаваліся дзве культурныя эпохі — Сярэднявечча і Адраджэнне. Гуманістычна-рэфармацыйныя ідэі не атрымалі ў Бе-ларусі паслядоўнай буржуазнай інтэрпрэтацыі, а асвойваліся кам-прамісна, узгадняліся з феадальнымі сярэдневяковымі ўяўленнямі аб дзяржаве, грамадстве і праве. Асаблівасцю эпохі Адраджэння ў ВКЛ з'яўлялася меншая, чым у Заходняй Еўропе, кантрастнасць паміж рэнесансавымі і сярэдневякова-хрысціянскімі формамі і метадамі мыслення, адносная размытасць граніц паміж імі. У адрозненне ад Захаду, у Беларусі прынцып індывідуальнай свабоды чалавека ў грамадска-палітычнай і прававой думцы не ат-рымаў усебаковага развіцця. Найбольш тыповаю з'яваю беларус-кай рэнесансавай думкі была распрацоўка ідэі «агульнага дабра» — самаахвярнай дзейнасці асобы на карысць дзяржавы, айчыны. Бацькам універсальнай формулы патрыятызму як любові да зямлі, на якой ён нарадзіўся, да мовы, з якой яго бог у свет прывёў, стаў Францыск Скарына. Трады-цыю скарынінскага патрыятызму Будны і Цяпінскі сацыялізавалі, зрабілі яе дэмакратычнай.

Асаблівасцю беларускага Рэнесансу з'яўляецца не толькі ства-рэнне якасна новых духоўных каштоўнасцей, але і выпрацоўка прынцыпова новых падыходаў да старых каштоўнасцей, творчае выкарыстанне і развіццё традыцый мінулага. Можна сцвярджаць, што ў беларускай адраджэнскай думцы XVI ст. увасобіліся такія рысы народнай культуры, як чалавекалюбства, аптымізм, імкненне да хараства і справядлівасці, вера ў канчатковую перамогу дабра над злом.Спецыфічнай рысай беларускага Адраджэння была цесная ўза-емасувязь гуманістычных ідэй з ідэямі і практыкай рэфармацыі. Асноўнымі прынцыпамі рэнесансавага гуманізму, якія аказалі ра-шучы ўплыў на фарміраванне буржуазнага светапогляду, былі ан-трапацэнтрызм, свабода і натуралізм (тэорыя натуралынага права). У палітычнай і прававой думцы XVI ст. паўстаюць такія ідэі, як га-рантаванае права асобы на жыццё і ўласнасць, вучэнне аб прымаце правапарадку і г.д.Рэфармацыя ў сваю чаргу прынссла ў Вялікае княства ідэі незалежнасці індывідуальных рэлігійных пераканан няў, прыярытэту грамадска-дзяржаўных інтарэсаў, дэмакратызму рэлігійна-царкоўнага жыцця.

У рэшце рэшт, спецыфіка беларускай рэнесансавай палітычнай і прававой думкі заключалася ў яе сацыяльнай базе, якую, у адроз-ненне ад Заходняй Еўропы, складалі разам з гарадской буржуазіяй, якая нараджалася, шляхта і нават частка магнатаў, погляды якіх насілі кампрамісна-рэфарматарскі характар.