Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы

У перыяд станаўлення беларуска-літоўскай дзяржавы ў непас рэднай сувязі з ідэяй захавання дзяржаўнага суверэнітэту паўстаеідэя царкоўнай незалежнасці. Яна выражалася ў імкненні да стварэння аўтакефальнай царквы, якая б, з аднаго боку, вызваліла пра-васлаўнае насельніцтва ВКЛ ад духоўнага кіраўніцтва маскоўскай мітраполіі, а з другога — з'явілася сродкам барацьбы з пранікнен-нем Польшчы праз акаталічванне значнай часткі насельніцтва княства.

Правас-лаўная царква з'яўлялася выразнікам менавіта рускай нацыяналь-най ідэі. Таму ўжо на зары існавання дзяржавы князі беларус-ка-літоўскай дзяржавы разумелі, што толькі незалежная царква здольная стаць грунтам умацавання суверэнітэту краіны. Менавіта таму праблема аўтаноміі заходняй праваслаўнай царквы з'яўляла-ся вельмі важным напрамкам дзейнасці Вялікіх князёў. У 1320 г. Вялікі князь Гедымін дабіўся адкрыцця праваслаўнай мітраполіі з цэнтрам у Навагародку, у якую ўваходзілі Полацкая і Тураўская епархіі. Аднак у выніку інтрыг маскоўскага мітрапаліта яна хутка была скасавана. Барацьбу за аўтакефалію працягнуў Вітаўт.

У гады княжання Казіміра (1447-1482) была здзейснена даволі ўдалая спроба ўтварэння праваслаўнай аўтакефаліі. У 1458 г. мітрапалітам быў абраны Ісідар, але, будучы вельмі старым чалаве-кам і знаходзячыся ў Рыме, ён прыслаў ў ВКЛ свайго вучня Рыго-ра, які і быў прызначаны праз некаторы час мітрапалітам. Менавіта гэта падзея і стала пачаткам падзелу адзінай усходнеславянскай праваслаўнай царквы на царкву Маскоўскую і беларуска-ўкраін-скую, заходнюю, якая пачынае жыць сваім асабістым жыццём.

У грамадска-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага доўгі час значнае месца займала ідэя уніі паміж каталіцкай і праваслаўнай царквамі. Вялікія князі як палітыкі разумелі, што бірэлігійнасць на-сельніцтва княства хавае ў сабе пэўную сацыяльна-палітычную небяспеку. У 1458 г. на пасадзе Літоўскага мітрапаліта зноў аказаўся прыхільнік царкоўнай уніі, вучань Кіеўскага і Маскоўскага мітра-паліта Ісідора, які падпісаў шырокавядомую Фларэнтыйскую унію,— Рыгор Балгарын. Але, відаць, у той час не было спрыяль-ных умоў для рэалізацыі ідэі уніі.

У канцы XV ст. мітрапаліт Іосіф (1497-1501) уступіў у кантакт з папай Аляксандрам VI з прапановай уніі. Але ў абодвух выпадках каталіцкі бок вызначаў шэраг дагматычных адрозненняў, якія пе-рашкаджалі аб'яднанню. Такім чынам, у ХIV-ХV стст. ідэя уніі не была рэалізавана, але яна не загінула і набыла новае жыццё ў другой палове XVI ст., і чаму садзейнічаў шэраг фактараў геапалітычнага, духоўна-куль-турнага і рэлігійна-царкоўнага характару. 3 рэлігійна-палітычнымі праблемамі звязана ўзнікненне, ста-1 наўленне і развіццё ў ВКЛ грамадска-палітычнай апазіцыЯ Упершыню ў гісторыі мы сустракаемся з моцным апазіцыйным руя хам у часы Ягайлы Альгердавіча (Кейстут, Вітаўт, Андрэй Поладкі, Свідрыгайла). Ён быў абумоўлены рознымі палітычнымі абставінамЯ у тым ліку і барацьбой супраць рэлігійна-прававой дыскрымінацьш праваслаўнай шляхты. I калі спачатку асноўнымі сродкамі гэтай барацьбы былі вайна і палітычная інтрыга, то паступова пачынае фарміравацца новы, цывілізаваны падыход.