- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
Палітычная думка Х-ХІІ стст. атрымала адлюстраванне ў ста-ражытных летапісах, у першую чаргу ў агульнарускім летапісным зводзе «Аповесць мінулых гадоў», а таксама ў «Слове пра паход Ігаравы» — старажытным помніку ўсходнеславянскай літаратуры. У «Аповесці...» востра паўстае пытанне аб адзінстве дзяржавы. Прычым аўтар прапануе сістэму мер, якія, на яго думку, павінны былі прыпыніць яе распад. Ён указвае, што мірнае суіснаванне кня-зёў можа быць дасягнута праз выразнае размяжоўванне іх уладан-няў. Так у палітычнай думцы ўзнікла ідэя «айчыны». Згодна з ёй, князі, каб пазбегнуць разладу і спрэчак за воласці, павінны сядзець у адышоўшых ім у спадчыну ад бацькоў уладаннях і ў той жа час прызнаваць і паважаць правы старэйшага, кіеўскага, князя. Спалучэнне ідэй «айчыны» і «старэйшынства» павінна было, з аднаго боку, стрымліваць княжацкія міжусобіцы, а з другога — у пэўным сэнсе абмяжоўваць і правы кіеўскага князя.
У «Аповесці мінулых часоў» знайшлі адлюстраванне і ідэі абароны прыгнечаных і абяздоленых, («патрабуйце праведнага суда, заступайцеся за пакрыўджанага») і несправядлівасці існуючага за-канадаўства («дзе закон, там і шмат крыўд»). Усё ж цэнтральнай ідэяй знакамітай «Аповесці...» з'яўляецца ідэя падпарадкоўвання дзяржаўнай уладзе ўсіх слаёў насельніцтва («усяка душа ўладзе павінуецца»).
Як летапісы, так і «Слова...» даюць магчымасць меркаваць пра рэзка адмоўнае стаўленне грамадскай думкі да княжацкіх міжу-собіц, якія паслаблялі краіну, рабілі яе лёгкай здабычай для вора-гаў, адрывалі народ ад стваральнай працы. Так, аўтар «Слова...» звяртаецца да полацкіх і кіеўскіх князёў: «Яраслаўле і ўсе ўнукі Усяслаўлевы! Апусціце ўжо сцягі свае! Пахавайце мячы свае пашчарбаныя»2.
Праз увесь змест «Слова...» праходзіць ідэя адзінства народаў усходняга славянства і неабходнасці моцнай цэнтралізаванай улады Вялікага князя.
Побач з патрыятычнымі заклікамі да адзінства як у летапісах, так і ў «Слове пра паход Ігаравы» прысутнічае ідэя наіўнага супрацьпастаўлення князя яго адміністрацыі, імкненне заглушыць незадаволенасць сацыяльных нізоў, растлумачыць ім, што кня-жацкія цівуны хаваюць ад народа «княжацкую праўду», а таксама не даюць магчымасці князю дасканала ведаць пра становішча і патрэбы простых людзей.
8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацнен-нем этнічнай кансалідацыі беларускіх зямель пануючымі ў палітычнай думцы становяцца ідэі адзінства і магутнасці краіны, узвышэння яе міжнароднага прэстыжу. Гэтыя ідэі з'явіліся вызна-чальнымі ў летапісах XV ст., якія былі напісаны з новых агульна-дзяржаўных пазіцый. Галоўная тэма «Летапісца Вялікіх князёў літоўскіх» — барацьба за палітычнае аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель у XIV — пачатку XV ст.
Галоўная мэта першай часткі «Летапісца...» — абгрунтаваць правы Вітаўта на вялікакняжацкі пасад ў Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў міжусобнай вайне з Ягайлам і асудзіць перад гісторыяй апошняга як забойцу Кейстута.
Другая частка «Летапісца Вялікіх князёў літоўскіх» прысвечана непасрэдна княжэнню Вітаўта. 3 агульнадзяржаўных пазіцый аўтар апісвае дзеянні Вітаўта ў напрамку цэнтралізацыі княства: паходы на Віцебск, Смаленск, Украіну, пазбаўленне ўлады непа-корлівых мясцовых князёў, далучэнне да Вялікага княства Літоўскага мяжуючых з ім рускіх і ўкраінскіх зямель, узмацненне палітычнага адзінства дзяржавы. Такім чынам, галоўная ідэя другой часткі гэтага твора — усхваленне збіральніцкай, цэнралізатар-скай палітыкі Вітаўта. Аўтар падкрэслівае, што палітычная лініяВялікага князя станоўча ўспрымалася на «ўсёй зямлі Літоўскай і Рускай».
Заключная частка «Летапісца....» апавядае пра ролю літоўскіх князёў ў абароне Падолля ад мангола-татар, аб іх укладзе ў будаўніцтва гарадоў, мураваных вежаў, замкаў і палацаў ў Падоль-скай зямлі. «Аповесць пра Падолле» была напісана з мэтаю абгрун-таваць правы Літвы на гэтую зямлю і асудзіць экспансію Польскай Кароны, якая ў 1430 г. захапіла Заходняе Падолле
Гэтыя ж тэндэнцыі характэрны і для другога летапіснага помніка нашай краіны — «Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г.»
У яго першай частцы, прысвечанай гісторыі ранняга Сярэднявечча, ухваляецца нялёгкая праца старажытнарускіх князёў па ўмацаванню палітычнага адзінства і магутнасці Кіеўскай Русі, па адстойванню незалежнасці дзяржавы. Тое, што аўтар пачынае летапісанне з фактаў ранняй гісторыі ўсходняга славянства, сведчыць аб тым, што ён выступае за сувязь гісторыі Вялікага княства Літоўскага з гісторыяй Кіеўскай Русі.
Астатнія часткі «Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г.» прысвечаны непасрэдна падзеям гісторыі Вялікага княства. Найбольшую цікавасць для высвятлення палітычных поглядаў таго часу маюць наступныя часткі летапісу: «Пахвала Вялікаму князю Вітаўту», апо-весць пра грамадзянскую вайну ў Вялікім княстве Літоўскім і апавя-данне пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску.
«Пахвала...» ўяўляе сабою лірычны апафеоз найбольш значных вынікаў дзяржаўнай дзейнасці Вітаўта. Аўтар апавядае пра веліч і славу князя, яго аўтарытэт у Еўропе. Цары, каралі і князі «ва вялікай любви живущие з им», «крепка служаху яму», «честь велику и дары многи и дани приношаху ему». Усемагутны Вітаўт пазбаўляў улады татарскіх ханаў і фактычна валодаў «усёй Рускай зямлёй». У «Пахвале Вялікаму князю Вітаўту» сканцэнтравана гістарычная канцэпцыя ўсяго «Беларуска-літоўскага летапісуі 1446 г.» У ім Вялікае княства Літоўскае разглядаецца як палітыч-ны цэнтр аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель.
Гэта канцэпцыя была ідэалагічным абгрунтаваннем цэн гралізатарскай палітыкі бе-ларуска-літоўскіх князёў Альгерда і Вітаўта. Летапісец разглядае гісторыю Вялікага княства Літоўскага як працяг і арганічную частку гісторыі ўсіх усходніх славян, ухваляе ідэю іх гістарычнай еднасці і абгрунтоўвае неабходнасць і заканамернасць палітычнага аб'яднання літоўскіх і славянскіх зямель у адзінай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Апрача таго, у «Пахвале Вялікаму князю Вітаўту» зроблена спроба асэнсаваць і раскрыць выдатную ролю ВКЛ у гісторы і Еўропы.
Цікавыя думкі выказаны ў той частцы летапісу, якая распавя-дае пра грамадзянскую вайну ВКЛ (1432-1436) і называецца «Смаленская хроніка», бо была яна, як лічаць даследчыкі, напісана ў Смаленску. Тут ідзе гаворка пра дынастычную барацьбу паміж князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам, якая скончы-лася перамогаю апошняга. Аўтар асуджае Свідрыгайлу, які ў ба-рацьбе за ўладу распачаў грамадзянскую вайну ў княстве, не цураўся ніякіх сродкаў дзеля дасягнення сваіх стратэгічных мэтаў, нават спаліў на кастры ў Віцебску мітрапаліта Герасіма за пераход на бок Жыгімонта. Летапісец падкрэслівае, што Бог быў на баку Жыгімонта, бо той змагаўся за еднасць і спакой дзяржавы.
