
- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
Праблемы нацыянальнай, дзяржаўнай ідэалогіі шырока абмяр-коўваліся ў беларускім грамадстве, палітычных і навуковых колах. Уклад беларускіх вучоных-палітолагаў, юрыстаў, гісторыкаў, сацыёлагаў, філосафаў выразіўся як у навуковым абгрунтаванні шматлікіх тэарэтычных і практычных аспектаў фарміравання дзяр-жаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь, так і ў практычным удзеле вучоных у распрацоўцы важнейшых палітыка-прававых дакумен-таў, якія замацоўваюць асновы дзяржаўнай ідэалогіі — Канстыту-цыі Рэспублікі Беларусь і іншых фундаментальных заканадаўчых актаў.
У лістападзе 1998 г. была праведзена навуковая канферэнцыя «Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці: праблемы тэорыі і практыкі», на якой было абмеркавана шырокае кола праблем нацыянальнай беларускай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь.
У. Мельнік у паняцце «нацыянальная ідэя» ўключае ўяўленне народа аб сваім мінулым (гістарычным існаванні), аб шляхах заха-вання сваёй цэласнасці, формах узаемаадносін з іншымі народамі, мэтах свайго далейшага развіцця.
У ліку найбольш грунтоўных даследаванняў у галіне нацыяналь-най і дзяржаўнай ідэалогіі можна назваць працы Е. Бабосава, В. Бабкова, В. Боўша, У. Конана, Л. Лыча, А. Майхровіча, А. Маль-дзіса, У. Мельніка, Ю. Хадыкі, Л. Яўменава і інш. Удзельнікі дыс-кусіі ў першую чаргу імкнуліся разабрацца ў сэнсе і ўзаемаад-носінах паняццяў «нацыянальная і дзяржаўная ідэалогія».
Вядомы беларускі філосаф У. Конан лічыць, што нацыяналь-ная ідэя ёсць «духоўна-творчы аналаг гістарычнага быцця народа ў яго трох вымярэннях — мінуўшчыне, сучаснасці і будучыні».
Па перакананню філосафа Е. Матусевіча, нацыянальная
нацыяналь-на-дзяржаўнай ідэалогіі, з'яўляецца прапанова кандыдата філасоф-скіх навук Л. Крыштаповіча пакласці ў яе аснову ідэалогію заходнерусізму, якая з канца XIX ст. была афіцыйнай ідэалогіяй расійскага імперскага ўрада на тэрыторыі Беларусі.
Такім чынам, па праблемах аб сутнасці і змесце нацыяналь-на-дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі ў сучаснай палітыка-прававой думцы існуе шырокі спектр падыходаў. Апошняе стварае ўмовы для канкурэнцыі ідэй, поглядаў і з'яўляецца гарантыяй для выпра-цоўкі аптымальнай канцэпцыі ідэалогіі беларускай дзяржавы, якая б успрымалася нацыяй, народам і актыўна ўвасаблялася ў жыццё.
ідэя складаецца з фундаментальных каштоўнасцей пэўнай нацыяналь-най супольнасці; распаўсюджанай у грамадстве каштоўнаснай ары-ентацыі; узору жыцця, які бачыцца пажаданым для болынасці; са-цыяльнага і маральнага ідэалу; асэнсавання месца і ролі краіны ў свеце; нацыянальнай самаідэнтыфікацыі2.
У. Мельнік лічыць тоеснымі паняцці «ідэалогія нацыянальная» і «ідэалогія дзяржаўная». Бо дзяржава з моманту свайго кансты-туіравання становіцца носьбітам ідэалогіі дадзенага народа. Таму дзяржаўная ідэалогія можа быць толькі нацыянальнай. Вучоны прапануе выкарыстоўваць тэрмін, спалучаючы абодва паняцці — «нацыянальна-дзяржаўная ідэалогія».
Іншыя падыходы да пытання аб суадносінах нацыянальнай і дзяржаўнай ідэалогій у акадэміка Я. Бабосава. Ён лічыць, што на-цыянальная ідэя ва ўмовах шматпартыйнасці, поліэтнічнасці, гюліканфесійнасці дзяржавы не зможа стаць усёаб'яднальным фак-тарам. Яна была важнейшым сацыяльным інтэгратарам у час фарміравання нацыі, у пачатку XX ст. Але зараз, калі беларускі на-
род набыў дзяржаўную незалежнасць, «логіка Гісторыі падводзіць нас непазбежна да збліжэння паняццяў "беларускасць" і "Баць-каўшчына"»1. Інтэгратыўная ідэалогія, якая зараз патрэбна бела-рускаму народу, не можа быць толькі нацыянальнай, у яе аснове павінен ляжаць больш абагульняючы, чым нацыянальнасць, крытэ-рый, якім можа быць толькі грамадзянства.
Шэраг аўтараў ўкладваюць у змест беларускай нацыянальнай ідэалогіі такія каштоўнасці, як незалежная дэмакратычная дзяржа-ва, беларуская мова і беларуская культура, традыцыйная беларус-кая талерантнасць2
Найважнейшымі складнікамі нацыяналь-на-дзяржаўнай ідэі з'яўляюцца беларуская мова, беларуская куль тура, у тым ліку і наша культурная спадчына
Супрацьлеглай да пазіцыі вышэйпералічаных аўтараў, адстой-ваючых нацыянальныя прыярытэты пры выпрацоўцы
70.Развіцце юрыдычнай навукі ў Рэспубліцы Беларусь.
Навука аб дзяржаве і праве шчыльна звязана з сацыяль-на-палітычным ладам, заканадаўствам дзяржавы, развіццём права-вых ідэй у грамадстве, агульным узроўнем прававой культуры на-рода. Карэнныя змены, якія адбыліся ў жыцці беларускага народа, пачынаючы з 1989 г., звязаны з законатворчай дзейнасцю Вяр-
хоўнага Савета XII склікання, абранага на альтэрнатыўнай аснове. Прыняцце Вярхоўным Саветам шэрага важнейшых канстытуцый-ных актаў, а таксама нарматыўных актаў, якія рэгламентавалі пра-ваадносіны ў новых умовах суверэннай Беларусі
Значным дасягненнем беларускіх вучоных-юрыстаў стала вы-данне «Юрыдычнага энцыклапедычнага слоўніка» (1992 г.). У яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел такія вядомыя беларускія юрысты, як А. Абрамовіч, А. Баркоў, А. Галаўко, Т. Доўнар, Г. Дзербіна, В. Кру-талевіч, I. Марціновіч, В. Семянкоў і інш. Гэта было першае бела-рускае выданне, у якім выкладаліся асноўныя прававыя паняцці і сучасная беларуская прававая тэрміналогія, асноўныя прынцыпы розных галін права, крыніцы права, важнейшыя заканадаўчыя акты і іх змяненні, і тым самым прасочвалася дынаміка развіцця права.
У разгляданы перыяд у рэспубліцы былі створаны свае школы тэ-орыі дзяржавы і права, гісторыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, судова-працэсуальнага права і інш.
Беларускімі тэарэтыкамі права ў апошнія гады былі выдадзены на-вучальныя дапаможнікі і вучэбнікі па агульнай тэорыі дзяржавы і пра-ва, у якіх з улікам сучаснага беларускага заканадаўства выкладзены сутнасць, заканамернасці і прынцыпы інстытутаў дзяржавы і права, да-дзена характарыстыка канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян рэс-публікі1. Асобныя праблемы тэорыі дзяржавы і права разглядаліся ў працах С. Драбязкі, А. Вішнеўскага,
У. Кучынскага, М. Сільчанкі, А. Цікавенкі і іншых навукоўцаў. Вобласцю навуковых інтарэсаў С.Г. Драбязкі былі распрацоўка прававых асноў кіравання эканомікай, прынцыпаў і перадумоў станаўлення сацыяльнай дзяржавы
А.Ф. Вішнеўскім падрыхтавана манаграфія «Палітыка-прававы рэжым савецкай дзяржавы (1917-1953)», у якой упершыню ў бела-рускім дзяржавазнаўстве даследуюцца праблемы паняцця і сут-насці палітыка-прававога рэжыму як элемента формы дзяржавы;
Праблемам станаўлення і развіцця канцэпцыі сацыяльнай дзяржавы ў заходнееўрапейскай тэорыі і практыцы, канстытуцый-ным асновам сацыяльнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь прыс-вечаны працы кандыдата юрыдычных навук, дацэнта юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны Ю.А. Ключнікава.
Ідэі «свабоднага права» ў юрыдычнай навуцы дарэвалюцыйнай Расіі даследуе С.В. Ліпень. Акрамя названай праблемы, ім распра-цоўваюцца пытанні выкладання тэорыі дзяржавы і права, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, метадалогіі юрыдычнай навукі і развіцця юрыдычных ведаў.
Загадчык кафедры тэорыі і гісторыі права факультэта права БДЭУ, доктар юрыдычных навук Л.М. Рабцаў даследуе тэарэтыч-ныя асновы і адміністрацыйна-прававыя праблемы рэалізацыі пра-воў чалавека ў практычнай дзейнасці міліцыі Беларусі на сучас-ным этапе. Ыа гэтую тэму ў 1999 г. ім апублікавана грунтоўная манаграфія1.
Буйным дасягненнем беларускай прававой культуры было пе-равыданне ў 1989 г. Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а таксама Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 г. у 2003 г. У гэ-тай працы прынялі ўдзел відныя беларускія гісторыкі, юрысты, лінгвісты. Каментарыі і тлумачэнні да Статутаў былі зроблены такімі спецыялістамі ў галіне гісторыі дзяржавы і права Беларусі, як Т. Доўнар, Г. Дзербіна, А. Марыскін, Л. Паўлава, У. Сатолін, Г. Шумак, С. Сокал, Я. Юхо і інш. У апошняе дзесяцігоддзе праве-дзены сур'ёзныя даследаванні ў галіне феадальнага права Беларусі. Вывучэннем крыніц феадальнага права займаліся Я. Юхо, Т. Доўнар, Г. Дзербіна.
Паспяхова развіваецца ў Рэспубліцы Беларусь навука грама-дзянскага права, якая прызвана заканадаўча забяспечыць пераход да рынкавых адносін, садзейнічаць развіццю эканомікі, культуры, росту дабрабыту ўсяго народа. На сучаснае права, у тым ліку і гра-мадзянскае, уздзейнічаюць дзве тэндэнцыі, якія вызначаюць развіццё сусветнай цывілізацыі. Гэта тэндэнцыі да ўсеагульнай гла-балізацыі, з аднаго боку, і імкнення да захавання нацыянальнай своеасаблівасці і адметнасці — з другога.
Такім чынам, у сучаснай беларускай цывілістыцы на новым узроўні вырашаюцца пытанні аб паняцці грамадзянскага права, яго інстытутаў, аб новым разуменні яго сістэмы і зместу. Новы Грама-дзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, у падрыхтоўцы якога прымалі актыўны ўдзел беларускія юрысты-цывілісты, засноўваецца на маністычным падыходзе да разгляду маёмасных адносін бытавога і камерцыйнага характару
Вялікі ўнёсак у даследаванне праблем грамадзянскага і пра-цоўнага права зроблены вядомым у нашай краіне навукоўцам, пра-фесарам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Д.А. Калбасіным