- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
Погляды к. Тураўскага.
Творчая спадчына Кірылы Тураўскага (1130-1182) характары-зуецца глыбокім пранікненнем асветніка і палітычнага дзеяча у та-гачасную сацыяльна-палітычную рэчаіснасць, духоўнае жыццё гра-мадства як Тураўскага княства, так і іншых зямель Кіеўскай Русі. Як сведчаць старажытныя крыніцы, ён быў «кніжнікам», бліскучым літаратарам, эрудытам, рэлігійна-палітычным дзеячам.
К. Тураўскі бачыў сацыяльны парадак у грамадстве. Важнейшая праблема, якая распрацоўвалася аўтарам і знайшла адлюстраванне ў яго творах,— гэта ўзаемаадносіны чала-века і Бога. Найбольш выразна названая праблема паўстае ў «Прытчы пра сляпога і кульгавага» або «Пра чалавечую душу і цела». Сляпая душа і кульгавае цела сімвалізуюць маральна недас-каналае чалавечае грамадства, якое ў сілу сваёй грахоўнасці не можа выкарыстаць для дабра боскае тварэнне.
Кірыла Тураўскі востра рэагаваў на палітычныя падзеі, сведкам якіх быў. У гэтым сэнсе паказальная яго перапіска з Ула-дзіміра-Суздальскім князем Андрэем Багалюбскім. Тураўскі епіскап папракаў апошняга за спробы палітычнага і царкоўнага расколу старажытнарускага грамадства. Справа ў тым, што Бага- любскі імкнуўся да стварэння ва Уладзіміры другога палітычнага цэнтра Русі з мэтаю супрацьпаставіць яго Кіеву. Разам з тым, ён спрабаваў раскалоць праваслаўную рускую царкву на дзве мітра-поліі — Кіеўскую і Уладзімірскую, паставіўшы мітрапалітам апош-няй растоўскага епіскапа Фёдара.
Такім чынам, Кірыла Тураўскі выступае як прыхільнік палітычнага і царкоўнага адзінства Кіеўскай Русі, асуджае суп-рацьпраўныя, вераломныя метады ў палітыцы, заклікае служыце-ляў царквы памятаць пра сваё высокае прызначэнне і не спакушац-ца на мірскую славу і пашану.
Асобае месца ў творчасці Кірылы Тураўскага займае ідэйная оарацьба супраць феадальнай раздробленасці, міжусобных войнаў. Ён прапагандаваў неабходнасць захавання моцы і адзінства дзяр-жавы, прасіў у сваіх малітвах Бога паслаць мір яго айчыне, паз-бавіць яе ад «гнюсных стаў цяперашняга веку».
Кірылу Тураўскага хвалявала і праблема ўзаемаадносін паміж свецкай і царкоўнай уладамі. Ён падтрымліваў тэндэнцыю да іх адзінства і, згодна з візантыйскай канцэпцыяй цэзарапапізму, пас-лядоўна выступаў з ідэяй «аднаго спадара»1.
Нельга не адзначыць і таго факта, што глыбокае вывучэнне спадчыны Кірылы Тураўскага, аналіз яго поглядаў на тагачаснае палітычнае жыццё прывялі некаторых даследчыкаў да версіі аб тым, што менавіта ён з'яўляецца аўтарам неўміручага «Слова пра паход Ігаравы».
Як аўтару «Слова пра паход Ігаравы», так і Кірылу Тураўскаму і сучаснікі, і нашчадкі даюць аднолькавую асабістую характарыстыку: бліскучы літаратар, паэтычная натура, эрудыт і кніжнік, перакананы хрысціянін, гісторык і інфармаваны палітык з агульнарускай пазіцыяй, незалежны ад княжацкіх родавых інтарэсаў, прадстаўнік інтэлектуальнай эліты, набліжаны да кіруючай вярхушкі .
Творчасць Кірылы Тураўскага мела значны ўплыў на фарміра-ванне грамадска-палітычнай думкі XII ст., і невыпадкова сучаснікі ў жыціі «Памяць святога нашага бацькі Кірылы епіскапа Тураўска-га» называлі яго «Златавустам, які праззяў болын за ўсіх на Русі».
