Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.

У сучаснай палітыка-прававой думцы значнае месца пачала займаць такая навуковая катэгорыя, як канстытуцыяналізм. Пад ёю разумеецца, па-першае, абмежаванае канстытуцыяй дзяржаўнае кіраванне, па-другое, палітыка-прававая тэорыя, у якой абгрун-тоўваецца неабходнасць усталявання канстытуцыйнага ладу, а так-сама канстытуцыйныя ідэі, накіраваныя на ўдасканаленне дэмакра-тычных асноў дзяржавы.

Вопыт развіцця дзяржавы і права як у сусветнай, так і ў айчын-най навейшай гісторыі паказвае, што пераход да стабільнай і эфек-тыўнай дэмакратыі залежыць не толькі ад эканамічных і сацыяль-ных умоў, але і ад выбару адэкватнай формы дзяржаўнага кіравання.

Праблема выбару канстытуцыйнай формы кіравання звялася ў асноўным да дылемы: парламенцкая або прэзідэнцкая. Падчас дыс-кусіі выдзеліліся тры асноўныя пункты гледжання адносна ролі канстытуцыйных форм кіравання ў падмацаванне дэмакратыі.

Супраць інстытута прэзідэнцкай улады ў Вярхоўным Савеце XII склікання прынцыпова выступала фракцыя Беларускага на-роднага фронту (яна аднагалосна галасавала-супраць тых артыку-лаў Канстытуцыі, якія гаварылі аб пасадзе прэзідэнта).

Сярод навукоўцаў у падтрымку парламенцкай рэспублікі най-больш абгрунтавана выступілі прафесар А. Вішнеўскі і дацэнт М. Гарбаток у артыкуле «Ці патрэбна Беларусі прэзідэнцкая форма кіравання?»

А. Вішнеўскі і М. Гарбаток бачылі небяспеку ў канцэнтрацыі вялікай улады ў руках аднаго чалавека, згадваючы прыклады лацінаамерыканскіх краін, у якіх прэзідэнцтва прыкрывала дыкта-гарскія рэжымы. На іх думку, сацыяльны і гістарычны вопыт па-казвае, што верагоднасць злоўжывання ўладаю пры прэзідэнцкай форме кіравання і перараджэнне яе ў дыктатуру дастаткова вялікія.

У якасці істотнага аргумента на карысць прэзідэнцкай рэс-публікі многія аўтары ўказвалі на тое, што краіна перажывала сістэмны крызіс. I выхад з яго яны бачылі ў моцнай, дзеяздольнай, мабільнай выканаўчай уладзе, на чале з прэзідэнтам. Вядомы палітычны аглядальнік В.І. Карбалевіч, абгрунтоўваючы неабход-насць увядзення прэзідэнцкай рэспублікі, звяртаў увагу на тое, што для правядзення эканамічных рэформаў неабходна палітычная воля, якую лягчэй сканцэнтраваць у руках аднаго чалавека, а не парламента, які ў пераходны перыяд адлюстроўвае раз'яднанасць, палярнасць грамадства.

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 г., была ўстаноўлена прэзідэнцкая форма праўлення. Згодна з ёю прэзідэнт надзяляўся функцыямі главы дзяржавы і главы выка-наўчай улады.

Канстытуцыйнае развіццё прэзідэнцкай формы кіравання ў Бе-ларусі прайшло, згодна з меркаваннем В. Чарнова, два этапы. На першым (1994-1996 гг.) прэзідэнцкая форма кіравання, якая фар-мальна ўяўляла сабой класічны ўзор канстытуцыйнай дэмакратыі прэзідэнцкага тыпу, у беларускіх умовах пайшла па шляху ўмаца-вання персанальнай улады.

На другім этапе, які пачаўся пасля лістападаўскага рэферэнду-му, быў завершаны працэс персаналізацыі дзяржаўнай улады пера-ходам да суперпрэзідэнцкай рэспублікі

жаваю.

Адной з найбольш актуальных і складаных праблем канстыту-цыяналізму з'яўляецца праблсма ўзаемадзеяння ўлад як вынік рэалізацыі прынцыпу іх падзелу. У сучаснай палітыка-прававой думцы да яе звярталіся палітыкі-практыкі, палітолагі, вучо-ныя-прававеды. Сярод апошніх трэба выдзеліць такіх вядомых бе-ларускіх юрыстаў, як прафесары В. Ціхіня, А. Цікавенка, А. Віш-неўскі, А. Матусевіч, Р. Васілевіч і інш.

Некаторыя даследчыкі (У. Кучынскі, М. Сільчанка, М. Палто) бачаць падставы для выдзялення яшчэ адной галіны ўлады — кант-рольнай.

Галоўная мэта надзелу ўлад, на думку А. Матусевіча,— гэта стварэнне механізма абароны грамадзян ад усяўладства дзяржавы,

3 падобнай трактоўкай згаджаюцца аўтары падручніка «Агуль-ная тэорыя дзяржавы і права» А. Вішнеўскі, М. Гарбаток, У. Ку-чынскі

У прававой і палітычнай думцы сучаснай Беларусі назіраецца імкненне выдзеліць сэнс і задачы падзелу ўлад. На думку прафеса-ра А. Матусевіча, асноўны сэнс падзелу ўлад заключаецца ў пэўнай незалежнасці дзяржаўных органаў адзін ад аднаго пры ажыц-цяўленні паўнамоцтваў, якія адносяцца да іх кампетэнцыі.

Пасля лістападаўскага рэферэндуму 1996 г., які з'яўляўся спро-баю вырашэння канфлікту паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, былі ўнесены прынцыповыя змены ў Канстыту-цыю 1994 г. Аналізуючы пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады ў Канстытуцыі рэспублікі рэдакцыі 1996 г., бела-рускія правазнаўцы прыйшлі да высновы, што ў дзяржаве аформілася яшчэ адна галіна ўлады — прэзідэнцкая.

Такім чынам, неабходна прызнаць наяўнасць шырокага спектра ацэнак і самой канцэпцыі падзелу ўлад, і практыкі яе ажыццяўлен-ня ў Рэспубліцы Беларусь у сучаснай палітыка-прававой думцы. I гэта невыпадкова, бо сама -сістэма падзелу ўлад знаходзіцца ў Бе-ларусі яшчэ ў стадыі станаўлення. Ідзе «прыцірка» розных галін улады адна да другой, фарміруецца мадэль іх узаемаадносін, вя-дзецца пошук аптымальнай мадэлі кіравання грамадствам і дзяр