Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.

Пачатковы этап беларускай юрыдычнай навукі цесна звязаны са стварэннем у Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Апошні ў 1929 г. быў пераўтвораны ў Акадэмію навук Беларускай ССР.

Першапачаткова ў БДУ працавалі 3 факультэты: рабочы, грамад-скіх навук і медыцынскі. На факультэце грамадскіх навук налічвала-ся 4 аддзяленні, сярод якіх было прававое. У перыяд, аб якім ідзе га-ворка, перад вучонымі-юрыстамі як першачарговая стаяла задача падрыхтоўкі неабходных праектаў канстытуцый 1927 і 1937 гг. і пра-ектаў законаў, якія прымаліся органамі ўлады і кіравання.

Сярод юрыстаў, якія займаліся навуковай падрыхгоўкай праек-таў законаў, трэба назваць М.М. Гуткоўскага («Сістэматычны па-казальнік (спроба сістэматыкі) заканадаўства Беларускай ССР за

1919-1928 гг.>>; «Стварэнне законаў у БССР», «Афіцыйныя крыніцы заканадаўства БССР») і Ф.І. Гаузе, які працаваў у аддзеле заканадаўчых прапаноў НКЮ БССР і даследаваў пытанні ка-дыфікацыі заканадаўства БССР.

Найбольш важкі ўклад у развіццё юрыдычнай навукі ў 1920—1930-я гады ўнеслі такія навукоўцы-правазнаўцы, як Г.Я. Па-рэчын (канстытуцыйнае права і гісторыя дзяржавы і права), У.Н. Дурдзянеўскі (дзяржаўнае права буржуазных краін), М.О. Грэдзінгер і Ф.І. Гаузе (грамадзянскае і грамадзянска-працэ-суальнае права), В.Н. Шыраеў (крымінальнае права), У.І. Пічэта (гісторыя дзяржавы і права) і інш.

Г.Я. Парэчын з'яўляўся, па сут-насці, вядучым даследчыкам гісторыі беларускай савецкай дзяржа-вы першага дзесяцігоддзя з моманту яе заснавання (1917-1928 гг.). У шэрагу прац ён даў грунтоўны аналіз працэсаў утварэння БССР, дзяржаўнага будаўніцтва ў гады грамадзянскай вайны, узаемаад-носін паміж БССР і РСФСР, удзелу БССР у стварэнні СССР, рас-працоўцы канстытуцыйных актаў і інш. Асаблівую цікавасць нават с назіцый сённяшняга дня выклікае артыкул вучонага «Ідэя бела-рускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі» (1929). У ім даецца пазітыўная ацэнка беларускаму нацыянальна-вызва-ленчаму руху, пачынаючы з К. Каліноўскага.

Значны ўклад у развіццё гісторыі дзяржавы і права ўнёс першы рэктар БДУ прафесар У. Пічэта. Кола яго навуковых інтарэсаў надзвы-чай шырокае. Ён даследаваў крыніцы права ВКЛ ХV-ХVІ стст., Статуты XVI ст., Уставы на валокі 1557 г., зрабіў аналіз прававога становішча розных сацыяльных груп беларускага феадальнага гра-мадства.

Цывілісты М. Грэдзінгер і Ф. Гаузе ўнеслі значны ўклад у рас-працоўку праблем гэтай галіны права

Галоўным колам пытанняў, якія даследаваў вядомы ў нашай краіне юрыст Ф. Гаузе, былі вельмі актуальныя праблемы абавяза-цельнага права.

Шмат новых напрацовак было зроблена ў 1920-1930-я гады ў галіне крымінальнага права, так, напрыклад, прафесарам В.Н. Шы-раевым распрацоўваліся праблемы сістэматызацыі крымінальных нормаў, удасканалення заканадаўчай тэхнікі, юрыдычных санкцый. А.С. Слупкоўскі ў кнізе «Асноўныя моманты развіцця і склад су-часнай злачыннасці ў БССР» зрабіў спробу на аснове статыстыкі ўстанавіць залежнасць характару злачынства ад сацыяльных, дэ-маграфічных і наныянальных фактараў

Такім чынам, у разгляданы перыяд паступова афармляецца юрыдычная навука савецкай Беларусі. Распрацоўвагоцца найбольш актуальныя праблемы амаль што ўсіх галін тагачаснага права, з'яўляюцца цікавыя думкі і ідэі, якія былі рэалізаваны беларускімі правазнаўцамі ў пасляваенны перыяд. Разам з тым, на юрыдычнай навуцы, як і на ўсім грамадазнаўстве, ляжаў цяжар ідэалагічных забаронаў і патрабаванняў прытрымлівацца ўстановак і поглядаў кіруючай камуністычнай партыі на ролю і задачы савецкага права