Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.

Пасля смерці Сталіна ў краіне былі зроблены першыя спробы дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Пачаўся пэўны паварот да ка-лектыўных метадаў вырашэння палітычных, гаспадарчых, культур-на-асветніцкіх праблем. Адносная дэмакратызацыя назіралася ў дзей-насці партыйных арганізацый, прафсаюзаў, камсамола. Былі пашы-раны правы мясцовых Саветаў. Прымаліся меры па ўмацаванню за-коннасці і правапарадку: была скасавана асобая нарада пры міністэрстве ўнутранніх спраў СССР, ліквідаваны ваенныя пракура-туры і трыбуналы. Аднаўляўся прынцып прэзумпцыі невінаватасці ў судаводстве, паводле якога чалавек мог быць пакараны толькі ў ад-паведнасці з прыгаворам суда. Пачаўся працэс рэабілітацыі ахвяр таталітарызму. Але, на жаль, болыласць рэпрэсаваных прад-стаўнікоў беларускай інтэлігенцыі былі рэабілітаваны пасмяротна.

З другой паловы 1950-х гадоў пачаўся новы ўсплеск русіфікацыі, які, па сутнасці, быў ініцыянаваны Першым сакратаром ЦК КПСС Мікітам Хрушчовым. Некаторыя магчымасці для актывізацыі навуковага пошуку з'явіліся ў даследчыкаў. Пачалася рэабілітацыя цэлых галін навукі, перш за ўсё генетыкі і кібернетыкі. нацыянальная культура, і асабліва беларус-кая, развіваліся на рускай нацыянальнай аснове — яе гісторыі, культуры, мове.

Наогул, у грамадска-палітычнай думцы таго часу адлюстра-ваўся складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер грамад-скага жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, якая асабліва ўзмацнілася пасля 1964 г., калі М.С. Хрушчоў быў адлучаны ад улады. Апошняя праявілася ў імкненні захаваць і прыстасаваць да новых рэалій грамадскай свядомасці старыя ры-чагі кіравання.

Правадніком дэмакратычнай ідэалогіі аднаўлення выступала, перш за ўсё, творчая інтэлігенцыя, якая ўвайшла ў гісторыю як па-каленне «шасцідзесятнікаў». У межах гэтай тэндэнцыі ідзе спроба асэнсаваць прычыны і маштабы палітычных і маральных дэфарма-цый эпохі сталінізму і вывесці грамадства на шлях дэмакратычных пераўтварэнняў. 3 беларускіх дзеячаў культуры да «шасцідзесятнікаў» можна аднесці празаіка А. Кулакоўскага, які ў сваёй аповесці «Тры зоркі» дае крытычную ацэнку мясцовай савецкай наменклатуры. (; В. Каваленкі, Ніла Гілевіча, Івана Чыгрынава)

Пасля адстаўкі М.С. Хрушчова вышэйшае партыйнае кіраўніц-тва краіны робіць усё, каб хутчэй пакончыць з палітычнай «адлігай». Зноў пачаў усталёўвацца жорсткі кантроль ЦК КПБ над грамадскай думкай, уводзяцца цэнзурныя абмежаванні правоў інтэлігенцыі на свабоду творчасці.

Як водгук на адыход ад палітычнай адлігі і спробу рэстаўрацыі неасталінізму ў краіне пачаўся дысідэнцкі рух. Дысідэнтамі (ад лац. dissidere — не згаджацца) называлі людзей, якія выступалі суп-раць несправядлівасці і парушэння правоў чалавека.

Напрыклад, на філалагічным факультэце БДУ у сярэдзіне 1960-х гадоў быў створаны дысідэнцкі гурток, у які вайшлі студэн-ты філалагічнага факультэта У. Іскрык, А. Белавус, Ю. Міцкевіч (унук Якуба Коласа), студэнт-гісторык М. Ткачоў і інш.

Гурткі былі нешматлікія, у кожным не больш за 10 чалавек. Яны не заклікалі да аткрытай барацьбы з уладаю, а на сваіх пася-джэннях разважалі аб лёсе Беларусі, марылі аб яе незалежнасці.

Такім чынам, адсутнасць дэмакратычных свабод у краіне,

та-тальны кантроль з боку наменклатурнай улады за ўсім, што даты-чылася грамадска-палітычнага жыцця, у рэшце рэшт сталі прычы-наю шырока распаўсюджанай у грамадстве апатыі і абыякавасці да палітыкі і ідэалогіі, прававога нігілізму.