- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
Прававая думка Беларусі ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя развівалася ў рэчышчы працэсу станаўлення, фарміравання і развіцця так званага рэвалюцыйнага, сацыялістычнага права.
У прынятай у 1927 г. Канстытуцыі БССР абвяшчалася сацы-ялістычнай дзяржаваю дыктатуры пралетарыяту. Кіруючыся інтарэсамі працоўных, Кансты-туцыя пазбаўляла некаторыя групы асоб права абіраць і быць абранымі. Лічылася, што азначаныя асобы маглі б выкарыстоўваць гэта права супраць інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі. Гэтыя палажэнні Канстытуцыі, безумоўна, абмяжоўвалі дэмакра-тычныя свабоды ў краіне і стваралі прастору для самавольства пар-тыйных і савецкіх чыноўнікаў.
Значным крокам у развіцці канстытуцыйнага права стала пры-няцце Канстытуцыі 1937 г. Зыходзячы з тых змен, якія адбыліся ў СССР за 10 год рабілася выснова аб перамозе ў СССР у асноўным са-цыялістычнага ладу жыцця. Канстытуцыя 1937 г. адышла ад прын-цыпу «Уся ўлада Саветам», замацаванаму ў папярэдніх канстытуцыях, у ёй намеціўся пераход да прынцыпу падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Былі ўнесены карэнныя змены ў выбарчую сістэму. Выбары ў Саветы ўсіх узроўняў павінны былі праходзіць на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
Трэба прызнаць, што прыняты ў 1922 г. Крымінальны кодэкс РСФСР, які пастановаю ЦВК БССР быў уведзены ў дзеянне і Беларускай ССР без усялякіх змен, у значнай ступені абмяжоўваў самавольства розных карных органаў. Разам з тым, крымінальнас права не пазбегла палітызацыі і ідэалагізацыі.
Пачынаючы з другой паловы 1930-х гадоў у СССР праяўляецца тэндэнцыя да пашырэння паняцця «злачынства». Крымінальная ад-казнасць прадугледжвалася за такія дзеянні, як парушэнне дыс-цыпліны працы, самавольнае пакіданне працоўнага месца, выпуск нядобраякаснай прадукцыі. Парушыўшы ў крымінальным праве 1920-1930-х гадоў пасту-лат «без віны не можа быць крымінальнай адказнасці», вядомы нам яшчэ з часоў рымскага права і Судзебніка Казіміра 1468 г., савецкі таталітарны рэжым парваў не толькі з прынцыпамі крымінальнага права як феномена прававой культуры, але і з прынцыпамі чалаве-
чай маралі.
64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
У беларускай грамадска-палітычнай думцы другой паловы 1940-х гадоў адносна новай стала тэндэнцыя, якая была накіравана на адраджэнне нацыянальнай свядомасці і абарону нацыянальных правоў і дэмакратычных свабод, захаванне і развіццё беларускап мовы і культуры. Пасля вайны яна атрымала развіццё пераважна на тэрыторыі Заходняй Беларусі і насіла характар стыхійнага пра-тэсту супраць распачатай у гэтым рэгіёне палітыкі русіфікацыі ў галіне культуры і адукацыі. Ыосьбітам дэмакратычных тэндэнцый у грамадска-палітычнай думцы з'яўлялася ў асноўным студэнцкая моладзь. Ужо ў 1946 г. ў асяроддзі былых навучэнцаў Слонімскай настаўніцкай семінарыі была створана першая антысталінская на-цыянальная падпольная група. Яна атрымала канспіратыўную наз-ву «Чайка». Кіраўніком групы быў Васіль Сапрун, былы студэнт семінарыі. Мэтаю арганізацыі была абарона нацыянальных правоў і свабод, адраджэнне нацыянальнай свядомасці і ўрэшце — пабудо-ва суверэннай незалежнай Беларусі. Сродкамі яе рэалізацыі члены арганізацыі бачылі культурна-асветніцкую работу сярод моладзі.
Менш чым праз месяц падполле вышла за межы Слонімскага раёна. Антысталінскія нацыянальныя маладзёжныя групоўкі ўзніклі ў Берасцейскім чыгуначным тэхнікуме, Баранавіцкім нас-таўніцкім інстытуце, Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, на Піншчыне, Маладзечаншчыне, Навагрудку. Для каардынацыі іх дзеянняў быў створаны Цэнтр беларускага вызваленчага руху (ЦБВР). Але зімой 1947 г. з дапамогаю правакатара цэнтр быў выкрыты органамі дзяржбяспекі, а яго арганізатары і актывісты былі арыштаваны.
Імкненні да рэфармавання грамадска-палітычнага жыцця . праяўляліся не толькі ў моладзевым асяроддзі, але і сярод прад-стаўнікоў вышэйшых партыйных, савецкіх, гаспадарчых структур, куды пасля вайны было вылучана нямала неардынарных, тале-навітых людзей Аб гэтым сведчаць падрыхтаваныя ў той час пра-екты Канстытуцыі СССР і праграмы КПСС, у распрацоўцы якіх удзельнічалі і прадстаўнікі беларускай наменклатуры.Праяўленне ў пэўнай часткі беларусаў пачуцця нацыянальнага гонару, дэмакратычных, антытаталітарных настрояў абвастрыла ахоўную рэакцыю рэжыму. Пачалося ўзмацненнс ідэалагічнай апра-цоўкі свядомасці людзей. Сталінскі рэжым імкнуўся прапагандыс-ка-рэпрэсіўным шляхам закансерваваць існуючую сістэму грамад-скіх адносін. Ідэалогія пасляваеннага сталінізму характарызавалася крайнім дагматызмам, нецярпімасцю да іншадумства. На афіцый-ным узроўні праводзіліся кампаніі, накіраваныя на навязванне жорсткіх ідэалагічных стэрэатыпаў у навуцы, культуры, літарату-ры, падаўлення нацыянальнай свядомасці народа. Услед за сумна-вядомымі пастановамі ЦК УКП(б) «Аб часопісах "Звязда" і "Ленінград"» (1946 г.), якія распачалі ў СССР ідэалагічны прэсінг супраць творчай і навуковай інтэлігенцыі, выйшла пастанова ЦК УКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», дзе ў безыдэйнасці, няп-равільным адлюстраванні савецкай рэчаіснасці абвінавачваліся такія пісьменнікі, як К. Крапіва.
У адпаведнасці з ідэалагічнымі ўстаноўкамі ЦК УКП(б), у 1947 г. ЦК КГІБ(б) прымае спецыяльныя пастановы «Аб рабоце Саюза пісьменнікаў і рэдкалегіі літаратурна-мастацкіх часопісаў БССР па выкананню пастановы ЦК УКП(б)», «Аб часопісах "Звязда" і "Ленінград"» і «Аб рабоце міністэрства кінематаграфіі БССР».
У гэтых пастановах зноў гучаць абвінавачанні творчай інтэлігенцыі ў безыдэйнасці, адсутнасці тэм, якія б выхоўвалі на-род у духу савецкага патрыятызму,
самаахвярнага служэння радзіме і камуністычным ідэалам.
Сталінскі палітыка-прававы рэжым імкнуўся кантраляваць усе бакі жыцця савецкага грамадства, у тым ліку, што глядзяць са-вецкія людзі, што яны чытаюць. 3 верасня 1947 г., згодна з указан-нем Галоўліта СССР, па ўсёй краіне праводзілася цэнзурная пра-верка бібліятэчных фондаў. Выемцы, у першаю чаргу, падлягалі трафейныя выданні, якія былі завезены ў СССР ў час вайны з за-ходніх краін. Разам з замежнай кантралявалася і айчынная літара-тура. 3 бібліятэк былі канфіскаваны і адпраўлены ў спецсховішчы кнігі, аўтары якіх былі рэпрэсаваны, а таксама літаратура, дзе згад-валіся асобы, абвешчаныя «ворагамі народа».
У 1947 г. з падачы ЦК УКП(б) пачалася барацьба з навуковай элітай краіны. Рэжым імкнуўся ізаляваць яе ад кантактаў са сваімі калегамі за мяжою, устанавіць «жалезную» заслону з сусветна вя-домымі навукоўцамі капіталістычных краін.
Але, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа заставалася за-чараваная мудрасцю любімага «правадыра», «бацькі і настаўніка» І.В. Сталіна.
