Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.

Ідэалогія нацыянальнага адраджэння ў Савецкай Беларусі рэалізоўвалася таксама праз так званую палітыку беларусізацыі. Па сутнасці, яна ўяўляла сабою прыстасаванне нацыянальнай палітыкі бальшавікоў да эканамічных, сацыяльных, этнічных умоў, гістарычных і культурных традыцый беларусаў. Гэта была дзяр-жаўная палітыка, падтрыманая і распрацаваная ў вышэйшых кіру-ючых структурах КП(б)Б.

Асноўныя прынцыпы, нормы, формы і метады палітыкі бела-русізацыі распрацоўваюцца на партыйных з'ездах у 1920-1924 гг.

Мэтаю палітыкі беларусізацыі было, у першаю чаргу, фарміра-ванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. I гэтаму, на думку ідэолагаў беларусізацыі, павінна было спрыяць развіццё гра-

мадскіх навук і, перш за ўсё, краязнаўства. Развіццё краязнаўства не атаясамлівалася з беларусазнаўствам, а тлумачылася значна шырэй. На краязнаўчым з'езде ў 1926 г

Палітыка беларусізацыі прадугледжвала перавод на беларус-кую мову справаводства, перыядычнага друку, выдавецкай снравы, навучання ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.

Важным элементам палітыкі беларусізацыі была палітыка ка-рэнізацыі. Сутнасць яе зводзілася да правядзення кадравай палітыкі з улікам шматнацыянальнага складу карэннага на-сельніцтва Беларусі. Каб не дапусціць канфліктаў на нацыяналь-най глебе, на замяшчэнне пасад у савецкім, партыйным, гаспадар-чым апараце прызначаліся прадстаўнікі карэннага насельніцтва не па нацыянальнай прыкмеце,

а па прафесійных якасцях, веданню ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканаламу веданню беларускай і рускай моў.У адносінах да нацыянальных меншасцей прадугледжвалася ажыццяўленне прынцыпу нацыянальна-культурнай аўтаноміі з элементамі аўтаноміі палітычнай. У ходзе адміністрацыйна-тэры-тарыяльнай рэформы, якая праводзілася ў 1924-1929 гг. у сувязі з узбуйненнем БССР, былі створаны 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія сельскія Саветы

62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.

Умацаванне жорсткага, рэп-рэсіўнага рэжыму было ідэалагічна абгрунтавана. Яшчэ ў красавіку 1923 г. I. Сталін, які цудоўна разумеў, што нацыянальныя адмет-насці супярэчаць таталітарнаму праўленню, у дакладзе «Аб нацыя-нальных момантах у партыйным і дзяржаўным будаўніцтве» лаявіў: «...права на самавызначэнне не можа і не павінна служыць перашкодай справе ажыццяўлення права рабочага класа на сваю дыктатуру. Першае павінна адступіць перад другім»1.

Такім чынам, ужо ў першай палове 1920-х гадоў пачалася ідэа-лагічная падрыхтоўка да барацьбы з нацыянальнай культурай і яе носьбітамі. 3 канца 1920 — пачачатку 1930-х гадоў гэта барацьба набрала поўныя абароты. У рэзалюцыях пленумаў ЦК КП(б)Б, якія адбыліся ў другой палове 1920-х гадоў, XII (1929 г.) і ХIII (1930 г.) з'ездаў беларускіх камуністаў канстатавалася прырода, небяспека і сродкі барацьбы з такой з'яваю, як нацыянал-дэмакра-тызм. Напрыклад, усе рашэнні XII з'езда КП(б)Б былі прасякнуты ідэяй неабходнасці жорсткага ідэалагічнага кантролю над сферай культуры. Прадпісвалася сачыць за класавым зместам літаратуры і мастацтва, весці бязлітасную барацьбу з варожай пралетарыяту ідэалогіяй у друку, кіно, тэатры, на радыё.

У рашэннях пленумаў і з'ездаў КП(б)Б выявіўся погляд на палітыку беларусізацыі як варожую інтарэсам пралетарыяту, якая адлюстроўвае інтарэсы дробнай буржуазіі, інтэлігенцыі і заможных сялян.

Беларуская нацыянальная культура характарызавалася як сродак ажыццяўлення нацыяналістычных ідэалаў, адраджэння буржуазна-дэмакратычнай дзяржаўнасці. Беларускую інтэліген-цыю, якая называлася носьбітам ідэалогіі нацыянал-дэмакратызму, папракалі ў імкненні да палітычнага ўраўнання сялянства з рабо-чым класам, пашырэння ўплыву інтэлігенцыі на дзяржаўны апарат. Галоўнае абвінавачанне, якое было высунута творцам бела-русізацыі, заключалася ў тым, што апошнія нацыянальныя інтарэ-сы ставілі вышэй класавых. I рабілася выснова аб контррэвалю-цыйнай сутнасці любой нацыянальнай ідэалогіі і палітыкі ў час дыктатуры пралетарыяту.

Ганенні на палітыку беларусізацыі і яе носьбітаў закранулі і гістарычную навуку.

Новая палітычная лінія кіраўніцтва бальшавіцкай партыі і са-вецкага ўрада ў адносінах да Беларусі была накіравана на ліквіда-цыю яе суверэнных правоў, поўнае падпарадкаванне цэнтру