Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).

Каб лепш зразумець вытокі нацыянальных праблем, яны аналіза-валі геапалітычнае становішча Беларусі, культурна-цівілізацый-ныя ўплывы на яе Захаду і Усходу з пункту гледжання адмоўных або станоўчых наступстваў для яе развіцця. Яны былі ўпэўнены, што Беларусь мае права (і здольна яго рэалізаваць) на свабоднае, дэмакратычнае развіццё, што беларускі народ знойдзе ў сабе сілы дамагчыся дзяржаўнай незалежнасці і заняць свой ганаровы пасад сярод іншых народаў. На думку ідэолагаў адраджэння, такі напрамак ляжаў перш за ўсё праз адукацыю і выхаванне народа. Беларускія ідэолагі былі ўпэўнены ў тым, што галоўнымі срод-камі выхавання народа служаць нацыянальная мова і гістарычная традыцыя. Без мовы і нацыянальнай гісторыі ні адзін народ не змо-жа ўстаяць. У галіне беларускай філалогіі працавалі Я. Лёсік, браты Луц-кевічы, В. Ластоўскі і іншыя прадстаўнікі адраджэнскай думкі. Вядо-мы ўплыў на развіццё беларускага мовазнаўства аказалі наступныя працы: Антона Луцкевіча — «Як правільна пісаць па-беларуску» і «Беларускі правапіс», Я. Лёсіка — «Практычная граматыка беларус-кай мовы», В. Ластоўскага — «Падручны расійска-крыўскі (бела-рускі) слоўнік», «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» і інш. Кіраўнікамі беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху былі распрацаваны шматлікія праблемы гісторыі беларускага народа. Галоўнаю мэтаю педагагічнай сістэмы Ластоўскі бачыў выха-ванне нацыянальнай свядомасці ў беларускіх дзяцей.

У 1910 г. у Вільні Ластоўскі надрукаваў «Кароткую гісторыю Беларусі». Кніга ўяўляла сабой спробу стварэння першага падручніка на беларускай мове па гісторыі Беларусі. Новым у працы Ластоўскага было тое, што ён першым паказаў беларускі народ не толькі аб`ект гісторыі, залежны ад волі суседніх народаў, але і як гістарыч-ны суб'ект, творцу свайго лёсу. Усё часцей у параўнанні з папярэднім перыядам гучыць думка аб тым, што рэалізаваць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурныя патрэбы народа магчыма толькі ў сапраўды незалеж-най Беларусі. Іхнімі намаганнямі была здзейснена спроба ўтварэння нацыя-нальнай дзяржавы ў сакавіку 1918 г. калі Рада БНР прыняла Акт Незалежнасці Беларусі.

57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная і Каст-рычніцкая рэвалюцыі ў Расіі, якія былі паскораны вайной, падштурхнулі беларускія палітычныя партыі да тэарэтычнай рас працоўкі і практычнай рэалізацыі канцэпцыі нацыянальнай дзяр-жаўнасці. Пры гэтым трэба адзначыць, што пэўныя палітычныя сілы працягвалі прытрымлівацца праграмных установак Беларускай сацыялістычнай грамады аб атрыманні бела-рускім народам аўтаноміі ў складзе дэмакратычнай расійскай рэс-нублікі. Восенню 1915 г., у выніку паражэння расійскай арміі, Беларусь была падзелена на дзве часткі: Заходнюю (Гродзенская, большая частка Віленскай і частка Мінскай губерняў), акупіраваную нем-цамі, і Усходнюю, якая засталася ў складзе Расіі. Такім чынам, пачынаючы з 1915 г. ствараюцца тры цэнтры беларускага вызваленчага руху: у зоне нямецкай аку-пацыі з цэнтрамі ў Вільні, у Мінску і ў асяродках беларусаў-бежан-цаў у расійскіх гарадах. Напярэдадні рэвалюцый 1917 г. усе гэтыя цэнтры распрацоўвалі канцэпцыю беларускай дзяржавы і вялі ба-рацьбу за яе рэалізацыю. Так, напрыклад, Віленскі цэнтр ары-ентаваўся на цэнтральна-еўрапейскія краіны л ставіў сваёй мэтаю пабудову беларускай дзяржавы, якая павінна быць незалежнай ад Расіі. Мінскі цэнтр і беларускія бежанскія арганізацыі знаходзіліся ггад моцным уплывам рэвалюцыйных падзей у Расіі і, улічваючы настрой народных мас, шукалі згоды рэвалюцыйных улад на пра-дастаўленне Беларусі аўтаноміі ў складзе Расіі. У канцы 1915 г. у Вільні ствараецца Віленска-Ковенскі камітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэй-скіх суполак.

19 снежня 1915 г. гэты камітэт выдаў Універсал, у якім абвяшчалася ідэя стварэння незалежнай дзяржавы па тэрыто-рыі былога Вялікага княства Літоўскага.

Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага ўяўлялася неза-лежнай краінай, дзе ўся ўлада будзе належаць народу. Яе прад-стаўнічым і заканадаўчым органам меркаваўся быць сойм, сфар-міраваны на аснове ўсеагульных, роўных, прамых выбараў пры тайным галасаванні. . Але гэтая ідэя не знайшла шырокай падтрымкі ў беларускага насельніцтва. Каардынацыйным органам беларускіх палітычных, грамад-скіх і прафсаюзных арганізацый на часова акупіраванай тэрыторыі быў Беларускі народны камітэт (БНК). Уся дзейнасць БНК была прасягнута ідэяй барацьбы за нацыянальную беларускую дзяржаву.Разам з тым, кіраўнікі БНК добра разумелі, што галоўнай умо-ваю рэалізацыі нацыянальнай ідэі з'яўляецца выхаванне нацыя-нальна-свядомых грамадзян. Нацыянальна-дзяржаўная ідэя атрымала далейшае развіццё ў праграме арганізацыі «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Бела-русі», створанай Вацлавам Ластоўскім у 1916 г. У ёй падкрэсліва-лася ідэя аб тым, што беларусам не трэба шукаць замежнай арыен-тацыі ў вырашэнні пытання аб сваёй будучыні, звязваць свой лёс з Польшчай або Расіяй. Праграма заклікала суайчыннікаў арыента-вацца на пабудову асабістай незалежнай дзяржавы, абапіраючыся на ўласныя сілы. На Лазанскай канферэнцыі ў выступленні I. Луцкевіча была прадстаўлена таксама ідэя Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора, паводле якой пасля Першай сусветнай вайны Бела-русь, Украіна, Латвія і Літва ўвайшлі б у адзіны палітычна-эка-намічны блок.

Такім чынам, нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі Бела-русі пачалі выконваць праграмную ўстаноўку БСГ аб нацыяналь-ным самавызначэнні. Ыапярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў нацыянальным руху адбыўся падзел на дзве плыні: левую — радыкальна-сацыялістыч-ную і правую — нацыянальна-дэмакратычную. Трэцім цэнтрам нацыянальнага бсларускага руху былі гарады Расіі, дзе ў час Першай сусветнай вайны часова размяшчаліся бела-рускія арганізацыі. Беларускія бежанскія арганізацыі знаходзіліся пад уплывам са-цыялістычна-радыкальных ідэй расійскіх бальшавікоў. На працягу 1917 г. ва ўсіх раёнах Расіі, дзе жылі беларусы, ад-быліся з'езды мясцовых беларускіх арганізацый і камітэтаў, якія выявілі агульную тэндэнцыю да федэратыўнага ладу Расіі і аўта-номнага статуса ў ёй Беларусі. Такім чынам, мэта стварэння беларускай незалежнай дзяржавы аб'ядноўвала ўсе плыні беларускага нацыянальнага руху. I правая, нацыянальна-дэмакратычная, і левая, радыкальна-сацыялістычная плыні цвёрда стаялі на пазіцыі прызнання права беларускага наро-да на самавызначэнне. I калі першыя спрабавалі яго рэалізаваць, абвясціўшы ў сакавіку 1918 г. незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, то другія рэалізавалі канцэпцыю аўтаноміі праз утва-рэнне БССР, якая пазней стала часткай федэратыўнай дзяржавы -Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.