- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
Ва ўмовах спаду Першай рускай рэвалюцыі кіраўніцтва БСГ сканцантравала ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна-куль-турнага руху. Галоўным яго сродкам стаў беларускі друк. 3 перша-га верасня 1906 г. ў Вільні пачала выходзіць газета «Наша доля». У ёй друкаваліся як палітычныя артыкулы, так і мастацкія творы Цёткі, Коласа, Ядзвігіна Ш. і інш. Газета вучыла беларусаў нацыянальнай салідарнасці, імкнула-ся пераадолець у іх свядомасці раскол на католікаў - «палякаў» і праваслаўных - «рускіх». Газета тлумачыла чытачам сутнасць рэвалюцыйных падзей, выкрывала антынародную шавіністычную палітыку царызму ў Бе-ларусі. Але па-сапраўднаму разгарнуцца «Наша доля» не змагла. Рэвалюцыйна-дэмакратычны дух газеты стаў прычынаю цэнзур-ных нападак. Больш доўгае і слаўнае жыццё было наканавана газеце «Наша ніва». Менавіта яна стала лёсавызначальнай ў фарміраванні нацы-янальнай свядомасці беларусаў. Заснавальнікамі гэтага выдання былі Іван і Антон Луцкевічы. Газета пачала выходзіць з 1907 г. і спыніла сваё выданне толькі ў часы першай сусветнай вайны (жнівень 1915 г.). Да кастрычніка 1912 г. выдавалася два варыянты газеты — кірылічны і лацінскі, разлічаны як на беларусаў-нра-васлаўных, так і католікаў.
Галоўным зместам «Нашай Нівы» была барацьба супраць на-цыянальнага прыгнёту, за прызнанне беларускай нацыі і яе культу-ры, за раўнапраўе паміж народамі. Газета выступала супраць як вялікадзяржаўнага рускага, так і польскага шавінізму. «ІІаша ніва» рашуча змагалася за нацыянальную спадчыну, адстойвала права народа на родную мову, заклікала да яе захаван-мя.
3 пачаткам дзейнасці II Дзяржаўнай Думы газета стала ады-ходзіць ад радыкальных пазіцый і спадзяванне на вырашэнне сацы-яльна-палітычных праблем пачала звязваць ужо не з рэвалюцыяй, а з рэформамі. У снежні 1907 г. у «Нашай ніве» былі надрукаваны патрабаванні да Дзяржаўнай Думы, якія высоўвала БСГ. Сярод іх скасаванне ўсіх абмяжаванняў пры куплі-продажы зямлі, выдача танных дзяржаўных крэдытаў на пад'ём хутарской гаспадаркі, ураўнаванне ў правах дваран, сялян і мяшчан, пашырэнне мясцова-га кіравання, адмена ўскосных падаткаў, увядзенне абавязковай бясплатнай адукацыі, прадстаўленне права вучыцца на роднай мове. Газета шмат зрабіла для развіцця беларускай літаратуры. На яе старонках пачыналі друкавацца М. Багдановіч, М. Гарэцкі, А. Гарун, 3. Бядуля, Ц. Гартны і інш. Шэраг новых твораў бела-Рускіх класікаў Я. Коласа, Я. Купалы ўбачылі свет менавіта на старонках «Нашай нівы». Газета папулярызавала беларускія тэ-атр, музыку, фальклор, займалася кнігавыданнем.
55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
Літаратура адраджэння якасна адрознівалася ад рамантычнай шляхецкай літаратуры эпохі В. Дуніна-Марцінкевіча і А. Міцке-віча. Яе носьбітам была, у асноўным, беларуская разначынная інтэлігенцыя. Аўтары звярталіся ўжо не да паноў з надзеяй павяр-нуць іх да народа, а непасрэдна да мужыка-беларуса. Адным з самых распаўсюджанных матываў літаратуры пачатку XX ст., асабліва паэзіі, з'яўляецца любоў да радзімы, якую абуджа-юць не столькі прыгажосць прыроды, песні і казкі, якія захоўвае нацыянальная памяць, як гэта мы бачылі ў рамантыкаў, колькі гора, нядоля, крыўда беларускага мужыка, яго пакутлівае, не-вясёлае жыццё. Праз асэнсаванне свайго цяжкага лёсу паэты Адраджэння вя-дуць беларуса да разумення таго, што толькі барацьба можа выра-таваць яго ад няволі і галечы, зрабіць вольным. Тэма змагання, вызвалення, свабоды — вядучая ў творчасці ўсіх літаратараў пачатку XX ст. Як мы адзначалі, калі шла гаворка аб першых беларускіх дру-каваных выданнях, адной з галоўных ідэалагічных асноў беларус-кага руху нашаніўскага перыяду была тэорыя бяскласавасці і сацы-яльнага адзінства беларускага народа. Развіццё гэтай тэорыі праглядаецца ў мастацкай літаратуры разгляданага перыяду. У творчасці беларускіх пісьменнікаў, якіх мы па праву завём ай-цамі нацыянальнага Адраджэння, тэма сацыяльнага вызвалення — волі асабістай — неразрыўна звязана з тэмай нацыянальнага адра-джэння, пабудовы сваёй дзяржавы. Найбольш дакладна канцэпцыю нацыянальнай незалежнасці рас-працаваў Я. Купала. У вершы «Паўстань...» (1919 г.) ён адзначае, што, каб нацыя паўстала за волю і незалежнасць і перамагла ў барацьбе, яна павінна вылучыць з свайго асяроддзя
«прарока», які мудрым сло-вам змог бы скінуць з народа пакорлівасць, узбудзіць гістарычную па-мяць, сабраць усю Беларусь у адну сям'ю. й свядомасці беларусаў адыграла, безумоўна, вядучую ролю.Па сутнасці, Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і іншыя настойліва і нястомна тварылі беларускую нацыю: фарміравалі яе саімабытны духоўны воблік, пашыралі нацыянальную свядомасць, гранілі бе-ларускую літаратурную мову, надзялялі беларусаў мастацкімі скарбамі сусветнага ўзроўню, вызначалі іх духоўныя арыенціры.
