Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.

Тэма сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення з новай моцай прагучала ў беларускіх народнікаў, дзеячаў групы «Гоман», якая ўзнікла ў 1884 г. Адным з заснавальнікаў групы быў будучы цара-забойца Ігнат Грынявіцкі. Група падзяляла праграмныя і арганіза-цыйныя погляды «Народнай волі» і імкнулася стаць яе абласной арганізацыяй у Беларусі і ўзначаліць мясцовы рэвалюцыйны і на-цыянальна-вызваленчы рух. Праграмныя ўстаноўкі групы «Гоман» былі сфармуляваны ў артыкулах, змешчаных у двух нумарах ча-сопіса з той жа назвай, выдадзеных у 1884 г. у Пецярбургу. Перш за ўсё «гоманаўцы» абгрунтоўвалі сам факт існавання бе-ларускай нацыі як самастойнай супольнасці людзей, яе права на сваю нацыянальную дзяржаўнасць і развіццё сваёй нацыянальнай культуры. Адносна Беларусі аўтары адзначалі, што яна мае ўсе арыгінальныя якасці, якія нада-юць ёй своеасаблівую фізіяномію і самым натуральным чынам вы-лучаюць яе ў асаблівую галіну славянскага племені. «Гоманаўцы» канстатавалі, што ў народзе няма свядомага імкнення да незалежнасці ў тым выглядзе, у якім яго разумее інтэлігенцыя, і лічылі неабходным фарміраваць сіламі апошняй гэта разуменне. Сродкамі выхавання народа ў духу нацыянальнай свядомасці і падрыхтоўкі яго да барацьбы за незалежнасць яны бачылі, па-пер-шае, выданне спецыяльнага беларускага друкаванага органа, па-другое, стварэнне самастойнай беларускай рэвалюцыйнай ар-ганізацыі, якая б мела цесныя адносіны са сваімі рэгіянальнымі ад-галінаваннямі. Група «Гоман» адной з першых сярод народніцкіх груповак уз-няла пытанне пра федэралізм, прычым не ў анархічнай на-родніцкай трактоўцы, а як форму саюза паміж асобнымі часткамі дзяржавы або нацыямі, што ўваходзяць у яе склад. Вырашэнне як сацыяльнага, так і нацыянальнага пытанняў бе-ларускія народнікі звязвалі са звяржэннем царызму.

53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.

На аснове культурна-асветніцкіх гурткоў зімой 1901-1902 гг. у Пецярбургу ствараецца аргапізацыя пад назвай Беларуская рэва-люцыйная партыя (БРП). Вылучаная з БРП у другой палове 1903 г., Беларуская рэвалюцыйная грамада (з каст-рычніка 1904 г.— Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) на чале з братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі звязвала нацыянальна-культурнае адраджэнне з дзяржаўна-палітычным самавызна-чэннем Беларусі.

Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі браты Луцкевічы, В. Ластоўскі, К. Кастравіцкі (К. Каганец), Ф. Умястоўскі, А. Бур-біс, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка), А. Уласаў і інш. На першым з'езде, які адбыўся ў 1903 г., БРГ прыняла прагра-му, у якой характарызавала сябе як сацыялістычную арганізацыю беларускага працоўнага народа. Сваёй канчатковай мэтаю яна аб-вясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, яе нетраў, сродкаў вытворчасці і камунікацый. Тэрміновай задачай ставілася звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з працоўнымі розных яе народаў. Такім чынам, стратэгія, вызначаная беларускімі рэвалюцыяне-рамі, набліжала іх да пазіцыі расійскіх сацыял-дэмакратаў. Але, у адрозненне ад апошніх, БСГ не праводзіла прынцыповай розніцы паміж пралетарыятам, сялянствам і іншымі групамі працоўных. Ідэя класавай барацьбы — базавая ў марксізме — прызнавалася грамадоўцамі ў агульным сэнсе і адмаўлялася фактычна ўнутры беларускай нацыі. Партыя імкнулася знайсці агюру і ў рабочым класе, і ў сялянстве, і ў інтэлігенцыі. Дзяржаўнае самавызначэн-не бачылася праз абвяшчэнне краявой аўтаноміі Беларусі з соймам у Вільні, абраным на аснове агульнага, роўнага выбарчага права з тайным галасаваннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміі для на-цыянальных меншасцей. Прапаноўвалася таксама шырокая праграма дэмакратычных пераўтварэнняў, якая ўключала патрабаванні свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, партый і арганізацый; замены пастаяннай арміі агульным апалчэннем народа, бясплатнаіа суда, выбарнасці суд-дзяў і падсуднасці чыноўнікаў. У блок сацыяльных патрабаванняў уваходзілі: усталяванне 8-гадзіннага працоўнага дня, памер мінімальнай працоўнай платы, роўная плата за роўную працу муж-чьшам і жанчынам, дзяржаўнае страхаванне, бясплатная медыцын-ская дапамога. У аснову аграрнай праграмы была пакладзена эсэраўская ідэя ўраўнальнага землекарыстання пасля скасавання прыватназямель-най уласнасці. У цэлым праграма БСГ спалучала ідэі рэвалюцыйнага дэмакра-тызму з народніцкім сялянскім сацыялізмам, але, у адрозненне ад агульнарасійскіх партый — РСДРП і сацыялістаў-рэвалюцыянераў,— створаная на хвалі ўздыму беларускай нацыянальнай самасвядомасці, БСГ на першы план ставіла ідэю нацыянальнага адраджэння. У студзені 1906 г. на II з'ездзе БСГ была прынята новая праграма. У другой праграме БСГ адмаўлялася ад эсэраўскай ідэі сацыялізацыі зямлі, якая была ўключана ў першую праграму партыі. Замест яе высоўвалася прагра-ма муніцыпалізацыі, якую падтрымлівалі меншавікі. Сутнасць праграмы муніцыпалізацыі — утварэнне аб-ласнога зямельнага фонду з казённых, удзельных, царкоўных зем-леўладанняў. Умовы для пераходу прыватных зямель ў абласны фонд і надзялення зямлёй сялян на правах пажыццёвай арэнды павінен быў выпрацаваць агульнабеларускі сойм. У праграме нават не згадва-лася пра сацыялістычны шлях развіцця сялянскай гаспадаркі. БСГ адстойвала ідэі народнага сацыялізму, дзе зямля і сродкі вытворчасці знаходзяцца ў руках працоўных пажыццёва. А па-даткі за карыстанне зямлёй павінны ісці на карысць краю.