
- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
4. Погляды е. Полацкай.
Важную ролю ў працэсе ўмацавання пазіцый хрысціянскай ідэ-алогіі ў полацкай зямлі адыгрывала Еўфрасіння Полацкая (1110-1173), ігумення жаночага манастыра ў Полацку, дачка ма-лодшага сына славутага Усяслава Чарадзея. Звесткі аб яе духоўным узвышэнні мы знаходзім у «Жыціі святой Еўфрасінні Полацкай», якое было створана неўзабаве пасля яе смерці. «Жыціе» прасягнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапог-лядных уяўленняў: неабходнасці духоўнага ўдасканалення, падз-віжніцтва, самаадданага служэння вышэйшым маральным ідэалам. Яркім прыкладам дабрачыннасці, рэлігійнага служэння, патры-ятызму выступае ў творы сама Еўфрасіння. Апавяданне «Жыція» аб яе грамадскай і царкоўнай дзейнасці дае магчымасць рэканстру-яваць яе погляды на адукацыю чалавека, хрысціянскую ідэалогію, айчынную і сусветную гісторыю і г.д.
Ігумення была прыхільніцай ідэі народнай асветы. У адукацыі народа яна бачыла і галоўны шлях да ўзвышэння Полацкага княст-ва, і сродак распаўсюджання хрысціянскай ідэалогіі. Асуджаючы гвалт у справах веры, асветніца імкнулася развіць у народзе хрысціянскія дабрачыннасці праз асвяшчэнне ўсяго, што магло слу-жыць хрысціянству: школьную справу, культавае будаўніцтва, пе-рапісванне святых кніг, іканапіс. Манастырскія школы, якія існавалі пад пратэктаратам Еўфрасінні, адрозніваліся ад школ таго часу сваёй праграмаю навучання. Акрамя традыцыйных дысцыплін — пісьма, арыфметыкі, чытання, царкоўных спеваў,— вялікая ўвага на-давалася гістарычным ведам. Прычым вучні вывучалі гісторыю не толькі Полацкага княства і дынастыі Рагвалодавічаў, але і славян-ства і сусветную гісторыю. Усведамленне айчыннай гісторыі як част-кі агульначалавечага гістарычнага працэсу ўзмацняла ў сучаснікаў ігуменні патрыятызм, імкненне да служэння на карысць роднай зямлі.
Сведчанні «Жыція» даюць магчымасць меркаваць таксама аб гуманістычнай сутнасці палітычнага светапогляду Еўфрасінні. Яна імкнулася прымірыць «князя со князем», «бояри с боярином», «служанина со служанином», «но всех хотяше имети, яко едину душю»1. Асветніца мела моцнае ўздзеянне на палітычнае жыццё не толькі Полацкага княства, але і ўсіх княстваў полацкай зямлі. Яна ўплывала на рашэнні веча аб запрашэнні князей, на прызначэнне царкоўных іерархаў, праяўляла міратворчыя клопаты па спыненню міжусобных спрэчак Рагвалодавічаў. У царкоўных спевах, створа-ных у яе гонар у XII ст., адзначалася: «Князем-сродникам друг на друга дерзающе падьяти мечь возбранила еси, яко оружие обоюдо-остро словесем божим устрашающем»2.
Дзейнасць Еўфрасінні была высока адзначана сучаснікамі. «Жыціе святой Еўфрасінні Полацкай» называе асветніцу «...небо-парный орел, покаривши от Запада н до Востока, яко луча солнеч-на, просветивши всю землю полоцкую»3.
Можна адназначна сцвярджаць, што думкі, справы і вобраз падзвіжніцы Еўфрасінні Полацкай набылі вышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэа-лам, вернасці сваёй айчыне.
5.Погляды К. Смаляціча.
Царкоўны дзеяч, асветнік, мысліцель Клімент Смаляціч на-радзіўся ў першай палове XII ст. Як і яго сучаснікі, Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, ён быў манахам. А ў 1147 г. у абход канстанцінопальскага патрыярха на скліканым у Кіеве вялікім князем Ізяславам Мсціславічам епіскапскім саборы быў абраны
мітрапалітам. Прычынаю абрання былі, па-першае, рознабаковая адукацыя і рэдкая эрудыцыя кандыдата. Ён «быў кніжнікам і філо-сафам, якіх у Рускай зямлі не бывала»,— сведчыць Іпацьеўскі ле-тапіс аб Кліменту Смаляцічу. Па-другое, Смаленскі паслушнік Клімент набыў вядомасць як змагар супраць засілля ў рускай пра-васлаўнай царкве грэчаскага духавенства і актыўны прыхільнік царкоўнай аўтакефаліі. Дыктат Візантыі ў справе прызначэння кіеўскага мітрапаліта, на думку Клімента Смаляціча, супярэчыў інтарэсам народа, царквы і дзяржавы, з'яўляўся знявагай для князя і падставаю для ўмяшальніцтва грэчаскіх імператараў ў справы Кіеўскай дзяржавы.
Аб накірунках думак кіеўскага мітрапаліта Клімента Смаляціча сведчыць адзіны дайшоўшы да нас яго твор — «Пасланне мітра-паліта Клімента Смаляціча прасвітару Фаме, вытлумачанае Афа-насіем-мніхам». У «Пасланні...» ставіцца пытанне аб праве чалаве-ка на тлумачэнне біблейскіх тэкстаў. Насуперак панаваўшаму на той час погляду, што Біблію трэба разумець літаральна, Клімент Смаляціч мяркуе аб неабходнасці творчай інтэрпрэтацыі біблей-скіх тэкстаў у адпаведнасці з сацыяльна-палітычнай сітуацыяй ці асабістымі ўяўленнямі. Прычым пры тлумачэнні свяшчэннага пісання ён спасылаецца не толькі на хрысціянскіх, але і на свецкіх філосафаў — Платона і Арыстоцеля, бо, на яго думку, антычныя аўтары былі вестунамі хрысціянскіх ідэй сярод еўрапейскіх язычніцкіх народаў. Асветнік лічыў, што толькі розум павінен кіра-ваць пачуццямі і толькі з яго дапамогаю магчыма прыйсці да правільных высноў, чытаючы свяшчэнныя тэксты.
Шмат думак у Клімента Смаляціча аб месцы чалавека ў сусве-це, аб прыродзе яго ўзаемаадносін з Богам. Ён лічыў, што чалавек валодае найвышэйшым дарам — свабоднай воляй. Але дараваная яму свабода ўчынкаў — гэта адначасова і напамін, што чалавеку, як вянцу тварэння боскага, належыць імкнуцца да маральнага ўдаска-налення. Такім чынам, Клімент Смаляціч яшчэ больш выразна, чым іншыя мысліцелі старажытнасці, тэарэтычна абгрунтаваў духоўна-маральную прыроду чалавека. Прысутнасць у поглядах Клімента Смаляціча антрапацэнтрычных ідэй і элементаў рацыя-налізму дае магчымасць гаварыць аб ім як аб прадвесніку рэнесан-савай і рэфармацыйыай думкі ў старажытнай усходнеславянскай культуры.