- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
Найбольш яскрава і дакладна рэвалюцыйна-дэмакратычная праграма была распрацавана славутым беларускім мысліцелем і палітыкам Кастусём (Вікенціем Канстанцінам Сямёнавічам) Каліноўскім. Друкаваная і рукапісная спадчына К. Каліноўскага складаецца з сямі нумароў газеты «Мужыцкая праўда», шэрага рэвалюцыйных інструкцый, заклікаў, загадаў, а таксама некалькіх лістоў, у тым ліку і вядомых «Пісьмаў з-пад шыбеніцы». Творчая спадчына К. Каліноўскага ў першую чаргу змяшчае вострую крытыку феадальна-прыгонніцкіх адносін у Расіі ся-рэдзіны XIX ст. У «Мужыцкай праўдзе» мысліцель-рэвалюцыянер сфармуля-ваў той сацыяльны ідэал, да якога ён імкнуўся і за які заклікаў на-род змагацца. Чалавек свабодны,— пісаў Каліноўскі,— калі мае ка-валак сваёй зямлі, за якую ні чыншу, ні аброку не плаціць, паншчыны не служыць, калі плаціць невялікія падаткі, то не на царскія стайні і псарні, а на патрэбы ўсяго народа»5. Пасля пера-могі народа над панамі і маскоўскім самаўладдзем, якое іх пад-трымлівае, Каліноўскі марыў «раздаць усю пазямельную ўласнасць сялянам». Такім чынам, К. Каліноўскі быў паслядоўным абаронцам бела-рускіх сялян, выразнікам іх імкнення да сацыяльнай роўнасці. у час паўстання ў «Інструкцыі для ваенных начальнікаў ваявод-скіх і ўездных» ён звяртаў увагу на неабходнасць правядзення аг-рарнай рэформы. Палітычным ідэалам Каліноўскага з'яўлялася дэмакратычная рэснубліка. Вышэйшай мэтаю дзяржаўнай улады павінна быць аба-рона інтарэсаў народа. Такім чынам, погляды беларускага мысліцеля адпавядалі кан-цэпцыі народнага суверэнітэту. Рэалізацыю свайго сацыяльнага і палітычнага ідэалуКаліноўскі звязваў з сялянскай рэвалюцыяй супраць улады над беларускім народам памешчыцка-самаўладнай Расіі. Ён прызнаваў за кожным народам права самастойна распара-джацца сваім лёсам. Каліноўскі вёў настойлівую барацьбу з нацыя-налістычнымі дамаганнямі той часткі польскіх рэвалюцыянераў, якія бачылі беларускія землі выключна часткаю польскіх зямель. Рашэнне пытання аб будучым дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Беларусі і Літвы К. Каліноўскі пакідаў за народамі гэ-тых зямель. Адстойваючы права беларускага народа на самавызна-чэнне, беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат падзяляў ідэю Герцэна аб стварэнні ў будучым федэрацыі незалежных славянскіх краін.
50.Спасович
Вялікую цікавасць для асэнсавання палітыка-прававой думкі Беларусі ліберальнага напрамку другой паловы XIX ст. мае выву-чэнне творчай спадчыны Уладзіміра Данілавіча Спасовіча (1829-1906) — чалавека шматграннага таленту, які праявіўся і ў філасофіі, і ў гісторыі, і ў літаратуразнаўстве, і ў псіхалогіі, і ў публіцыстыцы. Але ў першую чаргу У. Спасовіч вядомы як выдат-ны крыміналіст, пачынальнік класічнай школы крымінальнага пра-ва, аўтар першага ў Расіі падручніка па крымінальнаму праву, Шматлікіх прац па крымінальнаму працэсу, бліскучы адвакат, ат-рымаўшы ад сучаснікаў тытул «караля адвакатуры» і «першага ад-ваката Пецярбурга».
У.Д. Спасовіч нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губерні ў сям'і лекара. Дзяцінства і юнацкія гады будучага юрыста прайшлі ў Мінску. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Пецярбургска-га універсітэта абараніў кандыдацкую, а пазней магістэрскую ды-сертацыі па міжнароднаму публічнаму праву1. У 1857 г. У. Спа-совіч прадставіў у Пецярбургскі універсітэт дысертацыю на тэму «Аб адносінах мужа і жонкі да маёмасці па старажытнаму праву», якая была заснавана на аналізе нормаў Статута 1588 г. Гэта дысер-тацыя стала для правазнаўцы пропускам да прафесарскай пасады на кафедру крымінальнага права. Але ў 1861 г. Спасовіч пакідае вышэйназваную кафедру ў знак пратэсту супраць жорсткай рас-правы над удзельнікамі студэнцкага руху. У пачатку 1860-х гадоў адбываецца пэўная змена ў палітычным светапоглядзе Спасовіча. Калі ў студэнцкія гады ён стаяў на рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцыях, з'яўляўся членам тайнага рэвалюцыйнага гуртка, то ў час сваёй выкладчыцкай працы перайшоў на ліберальныя пазіцыі. Гэта змена светапогляду адбылася пад уп-лывам вядомага прадстаўніка ліберальнай думкі Расіі К.Д. Ка-веліна. Ліберальная накіраванасць Спасовіча выяўлялася ў адстойванні ім легальных, рэфармісцкіх шляхоў пераўтварэння грамадства. Разам з тым, Спасовіч быў праціўнікам рэвалюцыйных метадаў. Згодна з ідэаламі лібералізму У. Спасовіч вызначаў функцыі дзяржавы. Гэта абарона ад знешніх ворагаў, умацаванне ўнутранага парадку, абапіраючыся на ўсталя-ваныя для ўсіх грамадзян «аднолькавыя законы мірнага і бесшкоднага сумеснага жыцця».
Шырокую вядомасць у юрыдычных колах не толькі Расіі, але і Еўропы У. Спасовіч набыў пасля выхаду ў свет у 1863 г. пад-ручніка «Крымінальнае права», у якім былі змешчаны перадавыя крымінальна-прававыя ідэі. Абапіраючыся на тэарэтычныя дасяг-ненні навук крымінальна-прававога цыкла XIX ст. (Л.А. Кетле, А.Ф. Бернер, К. Міцэрмайер), У.Д. Спасовіч ўпершыню ў Расіі пас-тавіў пытанне аб неабходнасці даследавання разам з юрыдычнай прыродай злачынства і пакарання, таксама сацыяльную і мараль-ную прыроду гэтых з'яў. Ён даказаў, што барацьба са злачынствам не стасуецца з абыякавасцю да чалавечай асобы. Гуманізм крымінальнага судаводства, на думку Спасовіча, павінен праяўляц-ца не толькі ў пакаранні, у справядлівым асуджэнні вінаватых і абароне невінаватых ад асуджэння, але і ў гуманных адносінах асоб, якія ажыццяўляюць судаводства да абвінавачаных, пацярпе-лых і іншых удзельнікаў судовага працэсу. Усе працэсуальныя дзе-янні, лічыў правазнаўца, у сваёй аснове павінны быць гуманнымі, пранікнутымі клопатам аб праве і інтарэсах асобы. Спасовіч высту-паў супраць знявагі чалавечай годнасці асуджаных, прычынення ім маральных і фізічных мучэнняў. Ён рэзка адмоўна ставіўся да ця-лесных пакаранняў, якіх называў «малодшай сястрой смяротнай кары», а таксама быў адным з самых паслядоўных праціўнікаў смя-ротнай кары.
Упершыню ў Расіі У. Спасовіч даказаў антыгуманнасць сучас-ных яму тэорый пакарання. Ён паказаў, што мэтаю пакарання з'яўляецца не помста і застрашванне, а бяспека грамадства. Пака-ранне павінна адпавядаць і злачыннасці дзеяння, і характару на-радзіўшых яго матываў, і ўвогуле ўсёй асобе злачынцы.
У. Спа-совіч адзначаў, што грамадства, караючы злачынцу, само нясе за яго маральную адказнасць, бо часам сваёй неўладкаванасцю само садзейнічае здзяйсненню злачынства. Падчас абмеркавання судовай рэформы правазнаўца выступаў з патрабаваннямі заканадаўчага замацавання і ўвядзення ў практыку судаводства прынцыпаў незалежнасці суда ад адміністрацыі, няз-меннасці суддзяў, спаборнага, вуснага і галоснага судаводства, роўнасці фамадзян перад законам. Спасовіч настойваў на неабходнасці ўвядзення высокага адукацыйнага цэнзу прысяжных, вызначаў іх як «не толькі суддзяў факта, суддзяў пэўных абставін, але і суддзяў пытання аб вінаватасці ў поўным яго аб'ёме»1. Шмат увагі правазнаўца ўдзяляў асобе прысяжнага паверанага-адваката.
Такім чынам, ёсць падставы лічыць У. Спасовіча адным з ідэй-ных надхняльнікаў судовай рэформы ў Расіі, бо большасць яго прапаноў і навуковых распрацовак былі ўлічаны і пакладзены ў ас-нову Судовых статутаў 1864 г.
У. Спасовіч падвергнуў крытыцы фармальную тэорыю доказаў, якая панавала ў судаводстве да 1864 г. Ён распрацаваў і абгрунта-ваў уласную класіфікацыю судовых доказаў, згодна з якой асноўнымі лічыў не паказанні сведак, а рэчавыя доказы. Упершы-ню ў расійскай практыцы судаводства Спасовіч выказаў мерка-ванні аб юрыдычннй нрыродзе экспертызы, заснаванай на аналітыч-най дзейнасці эксперта.
Прагрэсіўным быў падыход правазнаўцы да такога складанага ў шматнацыянальнай краіне пытання, як мова судаводства.
Манархістам па палітычных перакананнях быў і славуты расійскі юрыст беларускага паходжання Іван Якаўлевіч Файніцкі (1847-1913). Ён нарадзіўся на магілёўшчыне, скончыў Пецярбургскі універсітэт, пасля чаго быў пакінуты ў ім выкладчыкам. Файніцкі з'яўляўся арганізатарам юрыдычнага таварыства, старшынёй гру-пы міжнароднага саюза крыміналістаў. Актыўна займаўся паліты-кай, быў сенатарам, абіраўся галосным Санкт-Пецярбургскай га-радской думы. Навуковыя інтарэсы I. Файніцкага былі ў галіне крымінальнага працэсу. Ён з'яўляўся аўтарам першага «Курса рус-кага крымінальнага судаводства». Дзякуючы Файніцкаму прабле-мы пакарання і выпраўлення злачынцаў ва ўмовах папраўчых уста-ноў упершыню ў Расіі пачалі разлядацца як самастойная прававая навука. I. Файніцкі быў прадстаўніком сацыялагічнай школы крымінальнага права. Да яго твораў належаць таксама «Вучэнне аб пакаранні ў сувязі з турмазнаўствам», «Курс крымінальнага права».
Як бачым, кансерватыўная думка Беларусі XIX - пачатку XX стст. мела шмат адценняў, разам з тым, прадстаўнікі ўсіх кансерва-тыўных канцэпцый выступалі за захаванне асноў палітычнага ладу Расіі, абгрунтоўвалі і падтрымлівалі русіфікатарскую палітыку расійскага ўрада. Пазіцыя кансерватараў знаходзіла пад-трымку ў пэўнай часткі праваслаўнага насельніцтва, асабліва дробнай буржуазіі.
Выдатнымі прадстаўнікамі ліберальнайтіалітыка-прававой думкі былі вядомыя юрысты беларускага паходжання Леў Петра-жыцкі і Уладзімір Спасовіч. Аўтар псіхалагічнай тэорыі права Леў Іосіфавіч Петражыцкі (1867-1931) нарадзіўся ў родавым маёнтку Калантаева Віцебскай губерні. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта і прайшоў навуковую падрыхтоўку ў Берліне. Атрымаўшы ступень доктара юрыдычных навук, выкладаў філасофію права ў пецяр-бургскім універсітэце.
Права вызначалася і даследавалася Петражыцкім як з'ява нашаЙ індывідуальнай псіхікі. Сацыяльны элемент у праве навуковец ўспрымаў выключна з пункту гледжання псіхалагічна-прававых пе-ражыванняў у той меры, у якой гэты элемент у іх адлюстроўваецца.
Этычныя нормы, крыніцай якіх, на думку Петражыцкага, з'яўляюцца эмоцыі чалавека, ён падзяляў на маральныя і прававыя. Маральныя навуковец лічыў імператыўнымі, г.зн. абавязковымі, а прававыя — імператыўна-атрыбутыўнымі, спалучаючымі абавязак і права, дзе «галоўнае і рашучае значэнне мае атрыбутыўная функ-цыя, а імператыўная функцыя мае толькі рэфлекторнае, падпарад-каванае значэнне ў адносінах да атрыбутыўнай»1.
«Імператыўнасць» у тлумачэнні Петражыцкага з'яўляецца індывідуальна-асабістым асэнсаваннем абавязку, у той час як «атрыбутыўнасць» — гэта асэнсаванне «свайго права», якое выступае звонку, як дамаганне. Такім чынам, правазнаўца лічыў, што для маральнасці важны момант добраахвотнасці, г.зн., патрабавання выканання абавязкаў і звязаных з гэтым задавальненняў.
Згодна з тлумачэннем Петражыцкага, маральныя абавязацель-ствы «асэнсоўваюцца свабоднымі ў адносінах да другіх, па якіх другім нічога не належыць, не прылічаецца з боку абавязаных»2. А прававыя абавязацельствы «асэнсоўваюцца несвабоднымі ў ад-носінах да другіх, замацаваныя за другімі, па якіх тое, да чаго абавя-заны адзін бок, належыць другому боку»3. У якасці прыкладу ма-ральнага абавязку навуковец прапаноўваў наступную сітуацыю: «чалавек лічыць сябе абавязаным аказаць грашовую дапамогу або даць міласціню. Тое, да чаго ён сябе абавязвае, не ўяўляецца нам на-лежным другому як нешта яму абавязковае ад нас. Дапамога ў да-дзеным выпадку залежыць толькі ад нашай добрай волі. А прыкла-дам юрыдычнага абавязку з'яўляецца аддача папярэдне дамоўленай заработнай платы працаўніку. Гэта ўжо не дабрадзейства з нашага боку, а толькі дастаўленне таго, што яму (працаўніку) належыць, ат-рыманне ім свайго»4. Прававыя нормы Петражыцкі вызначаў, такім чынам, як абавязкова-дамагальныя, імператыўна-атрыбутыўныя.
У сваіх творах па тэорыі і філасофіі права правазнаўца падзя-ляў права на інтуітыўнае і пазітыўнае. Да апошняга ён адносіў пра-ва, што пануе ў гзты час у грамадстве, а частку яго, якая прызнаец-ца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу права на прыватнае і публічнае Петражыцкі прапанаваў адрозніваць са-цыяльна-службовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем аб грамадскім служэнні, і права, свабоднае ад ідэі сацы-яльнага служэння,— права дэцэнтралізацыі. На яго думку, палітыка права павінна ачысціць псіхалогію людзей ад антысацы-яльных схільнасцей і накіроўваць іх паводзіны ў бок агульнага даб-ра. Усе сацыяльна-гістарычныя інстытуты, у тым ліку дзяржава і права, на думку аўтара псіхалагічнай тэорыі, з'яўляюцца толькі знешняй праекцыяй псіхалагічных працэсаў. Развіццё дзяржавы і права ён тлумачыў «працэсам народнай псіхікі»1. У той жа час Пет-ражыцкі быў прыхільнікам канцэпцыі прымату права перад дзяр-жавай. Ён лічыў, што апошняя павінна служыць праву, г.зн. агуль-наму дабру, забяспечваць ажыццяўленне поўнай сістэмы прававых норм.
Разам з навуковай дзейнасцю Леў Петражыцкі прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці царскай Расіі, абіраўся дэпутатам пер-шай дзяржаўнай думы, быў сябрам партыі канстытуцыйных дэмак-ратаў. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі выехаў у Польшчу, дзе пра-цаваў прафесарам сацыялогіі ў Варшаўскім універсітэце.
Найбольш вядомыя творы беларускага правазнаўцы Л. Петра-жыцкага — «Очерки философии права», «О мотивах человеческих поступков», «Введение в изучение права и нравственности», «Эмоциональная психология», «Теория права и государства в связи с теорией нравственности» — сталі здабыткамі сусветнай юрыдычнай думкі.
