Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.

Яго носьбітамі былі апалагеты манархізму, якія супрацьставілі традыцыі, усталяваныя палітычныя і прававыя інсты-туты ідэям пераўтварэння, рацыянальнай гістарычнай творчасці.

У Беларусі кансерватыўная думка пачала афармляцца ўжо ўі 10-20-я гады XIX ст. У той час яе цэнтрам была Полацкая езуіцкая акадэмія, выкладчыкі якой адстойвалі тэалагічны светапогляд, вялі палеміку з прафесарамі Віленскага універсітэта, носьбітамі лібе-ральных ідэй.

Кансерватары крытыкавалі выхаваўчыя ідэі бела-рускіх асветнікаў XVIII — пачатку XIX стст., якія грунтаваліся на педагагічных канцэпцыях Ж.-Ж. Русо і абмяжоўвалі ролю ка-таліцкай царквы ў адукацыі і выхаванні. Распаўсюджанне поглядаў Ж.-Ж. Русо, на іх думку, прывяло да крызісу ў галіне выхавання і адукацыі. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. кансерватыўная плынь набывае пэўную актыўнасць. Арганізацыйна-ідэалагічным цэнтрам кансерватыўнага лагера стала група інтэлігентаў, якія мелі свой друкаваны орган з назваю «Пецярбургскі штотыднёвік». У так званы «Пецярбургскі гурток» уваходзілі вядомыя ў той час грамадскія дзеячы, выхадцы з беларускіх і украінскіх зямель — пісьменнік Г. Ржавускі, крытык М. Грабоўскі, выдавец Пржац-лаўскі, біскуп У. Галавінскі і інш. Гэта група прапагандавала згодніцкую палітыку ў адносінах да царызму, умацаванне пазіцый памешчыкаў і касцёла. Пецярбургскія кансервата-ры выступалі супраць якіх бы то ні было перамен у сацыяльным і палітычным ладзе. Яны сцвярджалі, што законы грунтуюцца на звычаях і традыцыях, а таму не могуць мяняцца. Кансерватары 30-50-х гадоў XIX ст. імкнуліся даказаць да-рэмнасць і бессэнсоўнасць барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Непасрэдным правадніком ідэй кансерватызму ў Беларусі з'яўляўся віленскі часопіс «Рубон», выдаўцом і рэдактарам якога быў гісторык і публіцыст Казімір Буйніцкі. Артыкулы, якія друка-валіся ў часопісе, былі накіраваны супраць ліберальнай і рэвалю-цыйна-дэмакратычнай думкі, прапагандавалі славянафільскія і панславісцкія ідэі. Новы ўздым кансерватыўнай думкі быў звязаны з разгромам паўстання 1863-1864 гг., рэпрэсіямі ў адносінах да ўдзельнікаў паўстання і ўзмацненнем русіфікатарскіх тэндэнцый на землях Беларусі. Менавіта ў другой палове XIX ст. набірае моцы і завяршае канчатковае афармленне заходнерусізм, канцэп-Цыя адмаўлення гістарычнасці беларусаў як самастойнай і сама-бытнай этнічнай адзінкі, атаясамлівання іх 3 рускім этнасам. 3 мэтаю абрусення беларусаў кансервата-ры-шавіністы прапаноўвалі ў першую чаргу выкарыстоўваць на-родныя школы і праваслаўную царкву. Ідэалогія кансерватараў, якія аб'ядналіся вакол выданняў «Вест-ник Северо-Западной России» і «Виленский вестник», была на-кіравана на абарону сацыяльна-палітычных асноў Расійскай імпе-рыі. Яны рэзка крытыкавалі ідэалогію і практыку народніцкага руху, які меў у Беларусі шмат прыхільнікаў сярод дробнашляхец-кай і разначыннай інтэлігенцыі

Адзінай магчымай і гістарычна прадвызначанай формай праўлення для беларускіх зямель абвяшчалася неабмежаваная ма-нархія. Ліберальна-памяркоўную плынь «заходнерусізму» ўзна-чальваў рускі гісторык беларускага паходжання Міхаіл Каяловіч (1828-1891). Погляды М. Каяловіча былі сістэматызаваны ў працах «Лекцыі па гісторыі Заходняй Русі», «Гісторыя рускай самасвядомасці» і інш. Галоўная канцэпцыя прац Каяловіча — абгрунтаванне шляхоў і ўмоў зліцця Беларусі з Расіяй у адно нацыянальнае цэлае. Ён адмаўляў што-небудзь станоўчае ў культурным або дзяржаўным уплыве Польшчы наБеларусь, быў ворагам поль-скага каталіцтва, а галоўнае — не верыў апалячанай шляхце і апа-лячанай інтэлігенцыі. У 1880-1890-я гады лібе-ральная думка Беларусі, як мы адзначалі вышэй, зноў набыла і на новы ўзровень паставіла пытанне аб нацыянальна-культурным са-мавызначэнні беларусаў.

У пачатку XX ст. ідэі заходнерусізму набылі новыя рысы, заха-ваўшы сваю русіфікатарскую сутнасць. Найбольш вядомыя ідэо-лагі гэтай пары, браты Л. і I. Саланевічы, I. Бажэлка і інш., засна-валі таварыствы «Селянін», «Рускае ўскраіннае таварыства», «Беларускае таварыства».

Важнае месца ў ідэйна-палітычнай канцэпцыі ідэолагаў заход-нерусізму пачатку XX ст. займала абгрунтаванне неабходнасці юрыдычна-прававых абмежаванняў для палякаў і яўрэяў, забеспя-чэнне вядучай ролі ў эканамічным і сацыяльным жыцці мясцовых «истинно русских» людзей.

48.Рэвалюцыйна-дэмакратычны накірунак грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі (М. Валовіч, Ф. Савіч і інш.).Рэвалюцыйна-дэмакратычны напрамак у грамадскай думцы Беларусі стаў афармляцца пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. і набыў шырокі размах напярэдадні і пасля адмены прыгоннага права. З'яўленне радыкальнай плыні было абумоўлена сукупнасцю разнастайных сацыяльна-эканамічных, грамад-ска-палітычных і ідэйных фактараў. Да іх трэба аднесці крызіс феадальна-прагонніцкіх адносін, паглыбленне сацыяльнай дыферэн-цыяцыі ў грамадстве, рэлігійныя і нацыянальныя супярэчнасці. Абвастрэнне пасляпаўстанніцкай рэакцыі парушыла надзеі на вы-рашэнне эканамічных і палітычных праблем у рамках закона шля-хам рэформ палітычнага і грамадскага ладу. У адрозненне ад лібе-ралаў рэвалюцыйныя дэмакраты прапаведавалі рэвалюцыйную форму скасавання самадзяржаўна-прыгонніцкіх адносін, ставілі за-дачу карэннага пераўтварэння грамадскага ладу ў інтарэсах пра-цоўных, пабудовы сацыяльна справядлівага грамадства.

Светапогляд беларускіх рэвалюцыйных дэмакратаў фарміраваўся пад уплывам рускага народніцтва і польскага нацыянальна-вызва-ленчага руху. Родапачынальнікам рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку ў нацыянальнай палітыка-прававой думцы быў Міхаіл Казіміравіч Валовіч (1806-1833). Валовіч быў прыхільнікам актыўных, рэвалюцый-ных метадаў у дасягненні галоўнай мэты барацьбы — знішчэння па-мешчыцкага землеўладання, вызвалення сялян з зямлёй і без усяка-га выкупу, нацыяналізацыі зямлі (грамадская ўласнасць на зямлю бачылася рэвалюцыянеру-дэмакрату галоўнай перадумоваю свабо-ды і роўнасці ўсіх людзей), дэмакратычнай федэратыўнай ПольшчЫ з аўтаноміяй Беларусі і Літвы. Але, на думку Валовіча,

паспяховаю рэвалюцыя можа быць толькі ў тым выпадку, калі да яе далучацца шырокія народныя масы, у першую чаргу сялянства, па-другое, калі яна супадзе з сацыяльнай рэвалюцыяй агульнаеўрапейскага машта-бу. Рэвалюцыйна-дэмакратычны кірунак прыняла дзейнасць ар-ганізацыі, створанай у 1836 г. ў асяроддзі віленскіх студэнтаў, пад назваю «Дэмакратычнае таварыства». Арганізатарам і лідэрам «Дэмакратычнага та-варыства» быў сын уніяцкага святара з Піншчыны Фрапц Андрэ-евіч Савіч (1815-1846). Крыніцамі вывучэыня палітычных і сацыяльных поглядаў Ф. Савіча з'яўляюцца яго творы «Успаміны», «Споведзь па- кутніка», вершы, а таксама напісаны ім статут «Дэмакратычнага та-варыства» пад назваю «Прынцыпы дэмакратызму».Яго палітычным ідэалам была дэмакратычная рэспубліка дзе «не будзе ні заможных, ні бедных, ні слуг, усе будуць браты, будуць людзі». Разумеючы, што дэспатыч-ная ўлада не пойдзе на ўступкі, яны адзіным сродкам барацьбы за ідэалы справядлівасці лічылі рэвалюцыю. У адроз-ненне ад шляхецкіх рэвалюцыянераў, члены таварыства галоўнай сілай ў барацьбе з самадзяржаўем бачылі народ, у першаю чаргу сялянства. Ад сваіх папярэднікаў, дзеячаў польскага нацыянальг на-вызваленчага руху, Савіча і членаў яго арганізацыі адрознівалі ідэалы роўнасці, братэрства народаў. Сацыяльныя погляды Ф. Савіча і «Дэмакратычнага тава-рыства» адрозніваліся яскравай антыпрыгонніцкай накіраванасцю, у аснове якой ляжала асветніцкая канцэпцыя сацыяльнай, палітычнай і прававой роўнасці ўсіх людзей. Крытыкуючы сацы-яльную няроўнасць, Ф. Савіч сцвярджаў, што годнасць людзей за-лежыць не ад тытулаў і багацця, а ад здольнасцяў, таленту, дабра-чыннасці і іншых асабістых якасцей.

Ідэі і справы Ф. Савіча, а таксама яго сяброў на землях Бела-русі мелі працяг у дзейнасці Юльяна Бакшанскага і рэвалюцыйнай арганізацыі «Братні саюз літоўскай моладзі», заснаванай братамі Далеўскімі. Пад непасрэдным уплывам рэвалюцый у Заходняй Еўропе на тэрыторыі Беларусі і Літвы была створана патрыятычная тайная арганізацыя пад назваю «Саюз свабодных братоў» (ССБ)1. Засна-вальнікамі і кіраўнікамі яе былі ўраджэнцы Лідскага павета браты Францішак (1825-1904) і Аляксандр (1827-1862) Далеўскія. Галоўнай мэтаю ССБ было нацыянальнае адраджэнне Рэчы Паспалітай.