- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
у першай палове XIX ст. назіраецца па-варот беларускай шляхты і разначыннай інтэлігенцыі да «сялянскай» культуры. Адукаваным колам беларускага этнасу станавілася зразумела, што надышоў час сур'ёзна паклапаціцца пра стварэнне нац мастацкай літ-ры. Гэта магло б адыграць выключна важную ролю не толькі ва ўзбагачэнні духоўнага жыцця, але і ў росце нац.свядомасці самых шырокіх пластоў насельніцтва краю
Сярод фактараў, якія спрыялі ўзнікненню і станаўленню но-вай беларускай літ-ры,трэба адзначыць фальклор, гістарыч-ную свядомасць і ўплыў літаратур суседніх народаў — рускага і польскага.
Вяртаючыся да сваёй культурнай нівы, прадстаўнікі адраджэння неслі з сабой традыцыі сталых культур, на якіх яны выхоўваліся, перш за ўсё польскай і ў меншай ступені рускай. Моцным каталізатарам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння былі рамантычныя плыні ў польскіх літ-ры і мастацтве, а таксама традыцыі рускай культуры з уласцівым ёй наро-далюбствам. У першай палове XIX ст. узмацніліся «краёвы мясцовы патрыятызм» і ўяўленне пра этнічную адасобленасць беларусаў і ад палякаў, і ад рускіх. Гэта тлумачылася тым,што Варшава ўжо страціла былы дзяржаўны ўплыў на свае «ўсходнія крэсы»,а Пецярбург у дачыненні да паўночна-заходніх губерняў такога ўплыву толькі набіраў.У гэтых умовах грамадзяне былога ВКЛ адчулі натуральную патрэбу знайсці стрыжань свайго існавання, у тым ліку і культурнага.Адной з карэнных праблем новай беларускай літратуры стала праблема нац. самабытнасці, народнасці.
Адам Міцкевіч (1798-1855) адным з першых высока ацаніў багатыя магчымасці фальклорнай традыцыі беларусаў. Народныя песні, казкі, легенды, паданні з іх русалкамі, ведзьмамі складалі змест яго лепшых твораў: «Свіцязянка» і «Рыбка», «Гражына» і «Пан Тадэвуш», «Дзяды» Выдадзеныя ў 1837-1846 гг. шэсць фальклорных зборнікаў Яна Чачота (1796-1847) далі магчымасць тагачаснаму грамадству паразважаць аб багацці і каштоўнасці беларускага фальклору і яго далейшым выкарыстанні ў літаратуры. А змешчаныя ў чацвёртым зборніку 28 уласных беларускамоўных вершаў Я. Чачота сведчылі, што іх аўтар — беларускі нац. паэт.3 фалькларыстыкай была звязана і творчасць беларускага шляхціца, удзельніка паўстання 1830-1831 гг.,Лляксандра Рыпінскага(1811-1896). Вымушаны эмігрыраваць у Францыю, ён выдае ў 1840 г. у Парыжы кнігу «Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскай правінцыі, аб яго музыцы, спевах, танцах і г.д.», якая стала, па сутнасці, першай спробаю пазнаёміць еўрапейскую грамадскасць з Беларуссю і яе народам.
Творчасць Рыпінскага адлюстроўвае тую супярэчнасць светапогляду, якая ўвогуле характарызуе беларускую літ-ру першай паловы XIX ст. У кнізе «Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскай правінцыі, аб яго музыцы, спевах, тан-цах і г.д.» ён заклікае да вывучэння беларускай народнасці, але вызначае яе як частку польскай народнасці .Але ў канцы жыцця А. Рыпінскі канчаткова ўсвядоміў сябе беларускім культурным дзеячам.Ён займаўся напісаннем гісторыі беларускай літ-ры,матэ-рыяльна данамагаў беларускім маладым літаратарам і мастакам. На падставе народных легенд, паданняў і казак Янам Баршчэўскім (1790-1851) была створана «беларуская Адысея» — чатырохтомны польскамоўны зборнік «Шляхціц Завальня, або Бела-русь у фантастычных апавяданнях».
Неацэнную ролю ў абуджэнні нац.свядомасці беларусаў, росту зацікаўленасці іх да духоўнай спадчыны краю адыг-ралі ананімныя творы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» (сёння іх аўтарамі лічаць адпаведна В. Равінскага і К. Вераніцына). Паэмы былі напісаны на тагачаснай беларускай мове і спалучалі антычныя сюжэты з мясцовымі рэаліямі. У іх антычныя героі і багі паводзілі сябе як беларускія сяляне і збяднелая шляхта. Такі прыём дазваляў праз жарт сцвярджаць вартасць беларускага народа, яго талент, высакароднасць і іншыя маральныя якасці.
Гэтыя творы сведчылі аб высокім выяўленчым патэнцыяле беларускай мовы, магчымасці стварэння на ёй самабытнай мастацкай літ-ры.Характэрнай асаблівасцю беларускай літ-ры XIX ст.было тое, што пісьменнікі, высока ацэньваючы беларускую мову, добра яе ведаючы, тонка адчуваючы спецыфіку народнага маўлення розных рзгіёнаў Беларусі, карыстаючыся народнымі словамі і выразамі, усё ж такі ў большасці твораў ужывалі польскую мову. Беларуска-моўных твораў у літаратуры XIX ст. няшмат. Гэта некаторыя вершы Яна Чачота,Аляксандра Рыпінскага,Яна Баршчэўскага. Нават самая яркая і буйная постаць у беларускай літ-ры таго часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-1884), які ў асноўным пісаў па-беларуску (хаця шэраг твораў В. Дуніна-Марцінкевіча напісаны па-польску), не мог даць ёй правільнага азначэння. Галоўнай прычынай таго, што творы літаратараў першай паловы XIX ст., напісаныя выключна на беларускім фальклорным, гістарыч-ным, бытавым матэрыяле, былі ў болыпасці польскамоўнымі, трэба лічыць адмоўнае стаўленне царскага ўрада да развіцця беларускай мовы. Усе пісьменнікі-рамантыкі першай паловы XIX ст. былі гарачымі патрыётамі бацькаўшчыны — Літвы-Беларусі. А. Міцкевіч, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч і іншыя падкрэслівалі свае літвінскае (беларускае) паходжанне, ганарыліся сваёй радзімаю, яе гісторыяй, прыродай, яе таленавітым народам. «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча трэба и каштоўнай крыніцаю вывучэння грамадскага і палітычнага ладу беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі. Любоў да Радзімы ў літаратараў разгляданага перыяду праяўля-лася не толькі ў іх творчасці, але і ў іх удзеле ў вызваленчай бараць-бе за нацыянальную і сацыяльную свабоду. Удзельнікамі тайных студэнцкіх таварыстваў, а пазней палітычных эмігрантскіх суполак былі Адам Міцкевіч і Ян Чачот. Аляксандр Рыпінскі быў актыўным удзельнікам паўстання 1830-1831 гг., Уладзіслаў Сыракомля і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч удзельнічалі ў паўстанні 1863-1864 гг. Усе яны падвяргаліся палітычным рэпрэсіям з боку царскага ўрада.
Любоў да радзімы ў літаратуры першай паловы XIX ст. выяўлялася праз гонар яе гісторыяй, славутымі, гераічнымі снра-вамі продкаў. Асаблівасцю літаратуры першай паловы XIX ст. была яе сацы-яльная адраснасць.
46.У 80-90г. XIX ст. стала відавочным развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Гэта прывяло да крызісу ідэалогіі рэвалюцыйнага народніцтва і пераходу часткі яго прыхільнікаў на пазіцыі лібералізму.У другой палове 80-х гадоў XIX ст. у Мінску група лібер-й інтэлігенцыі аб'ядналася вакол першай прыватнай незалеж. газеты «Минский листок». У групу ўваходзілі М. Доўнар-Запольскі, У. Завітневіч, Д. Бохан,Я. Лучына.У сац-паліт пытаннях бел. Ліб-лы зыходзілі з неабходнасці пэўнага кампрамісу з самадзяржаўем,ціску на урад з мэтаю падштурхнуць яго да правядзення рэформ у грамадстве. Яны выступалі супраць як рэакцыі,так і рэвалюцыі,паўстання. «Минский листок» пісаў аб «азвярэнні» сялян, што выражалася ў падпалах, забойствах, непадпарадкаванні ўладам.Разам з тым, лібералы заклікалі ўрад праяўляць гнуткасць у барацьбе з рэвалюцыяй, пазбягаць парушэння правоў грамадзян.Са старонак «Минского листка» гучала як крытыка дзейнасці Урада,так і падтрымка яго пэўных унутрыпалітычных акцый.Лібер.колы прапанавалі розныя формы кантактаў урада з грамад-м. Найбольш радыкал. патрабавані, якія былі высунуты лібер-мі, датычылі склікання парламента—земскага сабора з Шырокім народным прадстаўніцтвам, пераўтварэння Расіі ў канстытуцыйную,прадстаўнічую манархію.Памяркоўная частка ліб-лаў абмяжоўвалася прапановамі пашырыць склад і сферу дзейнасці органаў мясцовага кіравання.Арыгінальная думка адносна ідэальнага для беларусаў грамадскага ладу выказау Доўнара-Запольски ў 1888 г. Аўтар выступіў за зварот краіны да «вечавага ўкладу».Па яго перакананню, старажытнае веча было выразнікам волі народа, з якім павінен быў лічыцца князь.Галоўн.сілаю сац.пагрэсу беларус ліб-лы лічылі«адукаваную частку грамадства».Яны заклікалі інтэлігенцыю прыйсці на дапамогу народу.Формамі такой падтрымкі бачылася стварэнне сялянскіх банкаўадкрыццё бібліятэк, курсаў і майстэрняў, народных тэатраў і музеяў.Т.ч., лібералы выступалі за памяркоўныя рэформы, не закранаючыя асноў палітычнага ладу Расіі. Яны не падзялялі ідэі марксізму аб непазбежнасці рэвалюцыйнага пераўтварэння існаваўшага грамадска-палітычнага ладу. Асаблівае месца ў ліберальным друку Беларусі займала нац. пытанне. Акрамя «Минск листка»,яно ўздымалася ў «Северо-западном календаре», які пачаў выходзіцьпадрэдакцыяйДоўнараЗаполькагаз1887.Грамадскіязеячы,публіцысты,навукоўцывыступалізагульнагуманістычных пазіцый супраць дыскрымінацыі любога народа, які жыве ў Беларусі,супраць неаднолькавага стаўлення да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей з боку ўрада. На старонках перыядычных органаў лібералаў гучалі заклікі да аб'яднання народаў краю, агульнай іх працы на карысць адзінай Радзімы,раўнапраўя і ўзаемадапамогі.Нац. нецярпімасць газета адносіла да пачуццяў, якія супярэчылі хрысціянству. Асаблівае месца ў публікацыях «Мннского лнстка» і «Северо-западного календаря» займала бел. пытанне.М.Доўнар-Запольскі,А.Багдановіч,Н.Янчук і іншыя закраналі пытанні паходжання бел.народа,яго побыту, культуры,гісторыі.Яны ніколі не называлі Беларусь Паўночна-Заходнім краем, не змешвалі беларускі народ з рускім.Яны не сумняваліся ў існаванні бел. нацыі і ўказвалі на тое,што беларусы мелі сваю багатую гісторыю,сваю мову,якая ў XIXст.стала літ-най.Вырашэнне нац.пытання ў шматнац.Расіі беларус ліб-лы бачылі праз добраахвотнае і раўнапраўнае аб'яднанне ўсіх нацый у федэрацыю.
