Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.

Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. і закрыцця Віленскага універсітэта ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі назіралася часовае зацішша. Чарговая актывізацыя легальных форм грамадскага жыцця адбылася ў другой палове 1850—пачат-ку 1860-х гадоў і звязана з падрыхтоўкай буржуазных рэформаў у Расійскай імперыі. Яна выяўлялася ў росце цікавасці да беларус гісторыі, этнаграфіі, філалогіі, у барацьбе супраць асімілятарскай палітыкі, у стварэнні згуртаванняў, культурных устаноў і пе-рыядычных выданняў. На працягу 50-60-х гадоў XIX ст. ідзе карпатлівая праца па вывучэнню гістарычнага мінулага, нараджаецца і развіваецца археалагічная навука, вядзецца запіс фальклорных матэрыялаў. У сярэдзіне XIX ст. на землях Беларусі вылучаюцца тры цэнтры інтэлектуальнага жыцця: Вільня (гурток А. Кіркора), Мінск (гурток В. Дуніна-Марцінкевіча), Віцебск (гурток А. Вярыгі-Дарэўскага). У Пецярбургу беларускія адраджэнцы групаваліся вакол Я. Баршчэўскага і заснаванага ім альманаха «Незабудка». Грамадскі рух 1850—пач 1860-х гадоў насіў у асноўным акадэмічны характар, што праяўлялася ў правядзенні шырокіх навуковых даследаванняў гістарычных і этнічных каранёў белар народа. Другім асяродкам ліберальнай думкі віленскай інтэлігенцыі была газета «Виленский вестник», якую спачатку рэдагаваў А. Адынец, а з 1859 г.— А. Кіркор. Вакол газеты стварыўся літаратурны гурток, у які ўваходзілі А. Адынец, У. Сыракомля, В. Каратынскі і інш.

Адама Кіркора (1812-1886). не толькі актыўна прапагандаваў ліцвінскі патрыятызм, але і падвяргаў сумненню салідарысцкія ідэі, якія культываваліся ў тагачасным беларускім грамадстве і былі сур'ёзнай перашкодай для фарміравання беларускай нац. самасвядомасці. У лісце да жонкі, які датаваны 1860 г., А. Кіркор аналізуе гісторыю ўзаемаадносін паміж Польшчай і ВКЛ, тыя паступствы,якія мела для апошняй Люблінская унія.У шматлікіх сваіх працах навуковец падкрэсліваў, што беларуская мова ў ВКЛ абслугоўвала ўсе сферы жыцця:

Падкрэсліваючы выключную самастойнасць гістарычных, этнаграфічных, культурных каранёў ліцвінаў-беларусінаў, А. Кіркор асаблівую ўвагу надаваў абгрунтаванню ролі уніяцкай царквы ў дзяржаўным і духоўным жыцці народа. У канцы 1870-х гадоў П. Сямёнаў — галоўны рэдактар шматтомнага выдання «Живописная Россия» — запрасіў А. Кіркора прыняць удзел у напісанні трэцяга тома, прысвечанага Беларусі. У гэтай працы А. Кіркор шмат увагі ўдзяліў рэлігійным пытанням. На яго думку, уніяцкая царква, яе асветніцкая дзейнасць паслаблялі каталіцкую агрэсію, зберагалі беларускую мову і культуру народа, прадухілялі паланізацыю беларусаў.

Віленскія лібералы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне ўмоў правядзення сялянскай рэформы, звязвалі поспех яе і таксама іншых буржуазных рэформ з імператарам Аляксандрам II. У творах, змешчаных у альбоме, выказвалася імкненне ліберальнай інтэлігенцыі далучыцца да працэсу паступовага рэфармавання грамадства ў буржуазна-дэмакратычным напрамку.

Акрамя таго, віленскія лібералы спадзяваліся прыцягнуць увагу імператара да мясцовых нацыянальных і культурных праблем. У асяроддзі бела-рускай шляхецкай інтэлігенцыі адрадзіліся ў гэты час спадзяванні на арганізацыю ўладамі Расіі мясцовага кіравання ў Беларусі. Паміж трыма цэнтрамі беларускага грамадска-культурнага жыцця існавалі шчыльныя сувязі, якія сведчаць аб аб'яднанні гістарычнай Літвы (Вільна, Гродна, заходняя частка Мінскаіі гу-берні) з Белаю Руссю (усход сучаснай Беларусі), аб фарміраванні беларускай нацыянальнай свядомасці. Па словах А. Цвікевіча, «безварункова духова» быў звязаны з Вільняй і Яы Баршчэўскі -лідэр беларускага гуртка ў Пецярбургу. Вакол пісьменніка збіраліся беларусы, якія пад яго ўплывам сталі цікавіцца беларуш-чынай і спрабавалі пісаць па-беларуску. Сярод іх былі журналіст і крытык Р. Падбярэскі, гісторык Ю. Барташэвіч, мастакі К. і Р. Жу-коўскія, пісьменнікі Л. Штырмер, В. Рэут, Т. Лада-Заблоцкі і інш.

Такім чынам, у сярэдзіне XIX ст. пад уплывам агульнаеўрапей-скіх тэндэнцый адраджэння народаў, якія не мелі сваёй дзяр-жаўнасці і знаходзіліся пад уладаю азіяцкіх ці еўрапейскіх манархій,а таксама працэсаў, звязаных з падрыхтоўкай да рэфармавання расійскага грамадскага і палітычнага ладу, у асяроддзі беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі ўзмацняюцца адраджэнскія пра-цэсы. Беларускія інтэлектуалы адчулі аб'ектыўную неабходнасць ас-вятлення і асэнсавання праўдзівай гісторыі свайго народа, навуко-вага і мастацкага абгрунтавання спрадвечнай цягі беларусаў «людзьмі звацца».