Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага

I. Яленскi — публіцыст, прад-стаўнік радыкальнага утапізму, аднаго з першых шляхецкіх рэва-люцыянераў Беларусі. Твор «Благавесць да Ісраіля Расійскага».Выступаючы супраць прыгоннага права, за роўнасць усіх сас-лоўяў,. Справядлівае грамадства павінна будавацца на падставе прынцыпаў: сродкі працы і яе вынікі належаць працаўнікам, а мануфактуры, фінансы, манетныя двары з'яўляюцца агульнанароднай уласнасцю; усе працаздольныя грамадзяне павінны працаваць, а старыя, інваліды і дзеці павінны ўтрымлівацца за кошт абшчыны; органы кіравання і суда абіраюц-ца усенародным галасаваннем з ліку мудрых і сумленных людзей; законы павінны быць простымі і яснымі, каб кожны іх лёгка разу-меў; адмяняюцца жорсткія пакаранні, у тым ліку смяротная кара.Асноўным рэгулятарам грамадскіх адносін павінна стаць стро-гая мараль. Парушальнікаў маральных норм і законаў абшчыны выганяюць з яе або выказваюць ім пагарду, своеасаблівым царстве боскім, дзе не будзе ні класавых адрозненняў, ні прыватнай уласнасці, ні адасобленасці дзяржаўнай улады ад грамадства.Такім чынам, XVIII ст. у гісторыі Беларусі вызначалася пэўнымі асаблівасцямі, звязанымі з пашырэннем ідэй Асветніцтва. У поглядах беларускіх мысліцеляў з'яўляюцца і мацнеюць ідэі вальнадумства, матэрыялізму. Усё шырэй распаўсюджваюцца ідэі верацярпімасці, свабоды слова і думкі як неад'емных правоў чала-века і абавязковых умоў нармальнага грамадскага жыцця.Разам з тым, палітычная і прававая думка Беларусі была абме-жавана рэлігійнымі і саслоўна-класавымі атрыбутамі і забаронамі.

40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.

Працэс паланізацыі беларусаў не прыпыніўся, надварот, набыў паскораны характар. Мэтанакіраваная русіфікацыя ў Беларусі пачалася толькі пас-ля падаўлення паўстання 1863 г. 3 гэтага часу ўсё справаводства вядзецца на рускай мове2. Пачынаецца суцэльная русіфікацыя народнай адукацыі, адкрываюцца расійскамоўныя народныя вучылішчы, а з 1880-х гадоў — царкоўна-прыходскія школы. На працу запрашаліся святары і настаўнікі з унутраных расійскіх губерняў.

3 аднаго боку, самадзяр-жаўная шавіністычная афіцыйная Расія Рамаыавых, якая цалкам адмаўляла самастойнасць і нават аб'ектыўнае існаванне беларуска-га народа. Да таго ж феадальна-абсалютысцкі рэжым царызму за-тармазіў на паўстагоддзя станоўчыя гістарычныя традыцыі, што намячаліся ў Беларусі ў асветніцкую пару канца XVIII ст. пад уп-лывам рэформ у Рэчы Паспалітай. А з другога боку, Расія дзекаб-рыстаў, рэвалюцыйных дэмакратаў, узаемадзеянне з якой аблягча-ла беларускаму народу — у перспектыве — ажыццяўленне яго нацыянальных спадзяванняў. Адпаведна, з аднаго боку, Полыпча -феадальна-арыстакратычная, клерыкальная, а з другога — рэс-публіканская, расціснутая манархічнымі саюзамі Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Такім чынам, Беларусь апынулася ў зоне шырокага спект-ра праблем і ідэй, якія вызначалі жыццё і лёс рускага і польскага народаў.

Разам з тым, у XIX ст. з'яўляюцца першыя прыкметы беларус-кай нацыянальнай кансалідацыі. Апошняе было звязана з актывіза-цыяй дзейнасці мясцовай інтэлігенцыі, якая фарміраваласЯ галоўным чынам са збяднелай шляхты. Трэба падкрэсліць, што на працягу XIX ст. шляхта істотна змянілася. Яна страціла тое палітычнае значэнне, якое мела ў Рэчы Паспалітай. Эканамічны стан шляхты мала чым адрозніваўся ад эканамічнага стану сялян-ства. Адначасова шляхта карысталася саслоўнымі прывілеямі, у прыватнасці правам на атрыманне адукацыі. Менавіта са шляхты пачынае фарміравацца вельмі тонкі слой нацыянальнай эліты, якая паварочваецца да сялянскай культуры, пачынае ўспрымаць вусную народную творчасць, сялянскія абрады і звычаі як самастойны культурны пласт, які мае самадастатковую каштоўнасць. Прызнан-не «цёмнага» народа захавальнікам мовы і традыцый, моцнай куль-турнай сілай спрыяла сапраўды рэвалюцыйнаму перавароту ў свя-домасці беларускай шляхты. Яна прызнала мужыка-беларуса, па словах В. Дуніна-Марцінкевіча, «братнім племенем»1. Так, у пер-шай палове XIX ст. пачаў рушыцца ўзведзены за стагоддзі бар'ер паміж дзвюма часткамі аднаго народа.

Самастойным народам лічылі беларусаў такія вядомыя ў Расіі вучоныя, як Д. Языкаў, Д. Самаквасаў, М. Барсаў, А. Шахматаў. 3 польскіх вучоных аналагічных пазіцый прытрымліваліся Я. Кар-ловіч, М. Федароўскі. Сярод вучоных, выхадцаў з беларускага краю, першым у працяглыя і жорсткія навуковыя спрэчкі ўклю-чыўся Зарыян Даленга-Хадакоўскі (сапраўднае імя — Адам Чар-ноцкі, 1784-1825), які нарадзіўся ў вёсцы Гайна Мінскай губерні ў сям'і беззямельнага сяляніна.

З'яўленне ў спецыяльнай літаратуры такіх навукова абгрунта-ваных довадаў аб самабытнасці беларусаў і іх духоўнай культуры садзейнічала сцвярджэнню этнічнай, нацыянальнай свядомасці ва ўсіх тых, хто меў магчымасць азнаёміцца з аб'ектыўнымі поглядамі. людзей навукі. А іх з кожным дзесяцігоддзем станавілася ўсё болей і болей. На працягу XIX ст. фарміруецца нацыянальна свядомая эліта, якая пратэстуе супраць ігнаравання гістарычнай самастой-насці беларускага этнасу, яго мовы, культуры, асіміляцыі беларус-кага народа на русіфікатарскі або паланізатарскі лад.

Такім чынам, грамадска-палітычная думка Беларусі канца ХVIII-ХІХ стст. фарміруецца як пад уздзеяннем праблем, актуаль-ных для польскага і расійскага грамадстваў, так і асэнсоўваючы за-дачы ўласнага нацыянальнага развіцця і, у першую чаргу, культур-на-нацыянальнага адраджэння, кансалідацыі нацыі і аднаўлення страчанай дзяржаўнасці ў той ці іншай форме.