Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.

Канстытуцыя прадугледжвала пэўные змены ў прававым становішчы сялян. Упершыню ў заканадаўстве краіны яны прызнаваліся грамадзянамі, «якія складаюць самую шматлікую частку народа і таму становяць самую дзейсную сілу краіны»1.

Падкрэслівалася, што дзяржава будзе кантраляваць выкананне самімі ўладальнікамі зямлі і іх нашчадкамі, а таксама сялянамі аба-вязкаў, якія вынікалі з гэтых дамоўленасцей. I ўсё ж Канстытуцыя 1791 г. не адмяняла прыгоннай залежнасці сялян. Асабістая свабо-да і права «заключаць дамовы на пасяленне, работу або арэнду» га-рантавалася толькі «новапрыбылым», а таксама тым, «якія спачат-ку адышлі з краю, а цяпер захацелі вярнуцца на бацькаўшчыну». На нашу думку, гэтае палажэнне мела асабліва вялікае значэнне для Беларусі, бо не толькі дазваляла, але фактычна і запрашала на яе тэрыторыю беглых сялян з Расіі, асабліва так званых «стара-вераў».Канстытуцыя замацоўвала прагрэсіўнае палажэнне аб тым,1 што «усякая ўлада бярэ свой пачатак у волі народа і павінна скла-дацца з трох галін: заканадаўчай, выканаўчай і судовай». Закана-даўчая ўлада належала двухпалатнаму сойму. Прынцып «ліберум вета», супраць якога паслядоўна выступалі ўге мысліцелі-асветнікі, адмяняўся, а ўводзіўся прынцып прыняцця рашэнняў простай большасцю галасоў. Вызначаўся склад і кампетэнцыя ўрада, які атрымаў назву «варта закона». Уводзілася спадчынная манархія. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі, аднак усе прававыя акты караля набывалі сілу закона толькі пасля подпісу адпаведнага міністра.

Стварэнне адзінага для ўсёй краіны ўрада змяняла форму дзяр-жаўнага ўладкавання, пераўтвараючы канфедэрацыю ў федэрацыю пры захаванні значнай адасобленасці ВКЛ ад Польшчы. Гэтаму са-дзейнічала выдадзенае ў кастрычніку 1791 г. «узаемнае заручэнне абодвух народаў», згодна з якім усе вышэйшыя дзяржаўныя ўста-новы павінны былі камплектавацца на парытэтных пачатках у роўнай колькасці як ад Польшчы, так і ад ВКЛ.Канстытуцыяй уносіліся істотныя змяненні ў структуру і ха-рактар дзейнасці судовых органаў. Абвяшчаўся прынцып ажыц-цяўлення правасуддзя толькі судом. Суды першай інстанцыі за-мест пасесійнага разгляду спраў павінны былі дзейнічаць паста-янна і разглядаць справы на нрацягу года. Ствараліся рэферэндар-скія суды для свабодных сялян.Але трэба адзначыць, што суды па-ранейшаму заставаліся сас-лоўнымі, а залежных сялян працягвалі судзіць іх паны.Можна зрабіць выснову, што Канстытуцыя 3 мая 1791 г. з'явілася вынікам кампрамісу шляхты з маладой буржуазіяй. Праг-рэсіўныя дзеячы Рэчы Паспалітай лічылі, што яна зможа ачысціць шлях для рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Згодна з прадпісаннямі Канстытуцыі 29 чэрвеня 1791 г. былі створаны дзве камісіі дэпута-таў — Польшчы і ВКЛ,— якія павінны былі падрыхтаваць праект прававой рэформы, выпрацаваць асновы сістэматызацыі і, перш за ўсё, кадыфікацыі крымінальнага і грамадзянскага права краіны. У аснову заканадаўства прапаноўвалася пакласці Статут ВКЛ 1588 г. Ідэолаг радыкальнага блока Рэчы Паспалітай Гуга Калантай пісаў, што Статут «яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе».