Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.

Своеасаблівай з'явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII ст. была дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся ў еўрапейскай, перш за ўсё французскай асветніцкай ідэалогіі. Буйнейшымі прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права Галоўнай школы ВКЛ Іерапіч Страйноўскі (1752-1815) і Канстапцін Багуслаўскі (1754-1819). Асноўнымі крыніцамі вывучэння іх поглядаў з'яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор Страйноўскага «Навука аб прыродным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў» і кніга Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая ўбачыла свет у 1786 г.

Асновай іх сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра нату-ральнае права і натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як адзінства фізічнага і маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не могуць быць зменены па волі людзей, так і за-коны грамадства, якія з іх вынікаюць, з'яўляюцца незалежнымі ад волі і жадання чалавека. Але як першыя, так і другія павінны паз-навацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага жыцця.Галоўнымі ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі, па-першае, увядзенне ў дзеянне законаў, якія грунтуюцца на нату-ральным праве, і, па-другое, забеспячэнне высокага ўзроўню адука-ванасці грамадзян1. Прычым, на іх думку, паміж узроўнем закана-даўства краіны і адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым больш адукаваны народ, падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі з'яўляюцца яго законы.

Да натуральных правоў I. Страйноўскі і іншыя тэарэтыкі фізіякратызму адносілі права на жыццё, набыццё і карыстанне зям-ньші дабротамі. Яны падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў вынікаюць сацыяльныя правы грамадзян, і перш за ўсё пра-ва на асабістую свабоду, права на ўзаемную дапамогу і права на прыватную ўласнасць.

Праграма сацыяльна-эканамічных і ў пэўнай ступені палітыч-ных рэформаў фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгон-най залежнасці сялян і адмену саслоўных прывілегій.

Палітычным патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў краіне канстытуцыйнай манархіі, здольнай пакласці канец самаўладзю магнатаў.

Погляды тэарэтыкаў-фізіякратаў падзялялі славутыя рэфарма-тары канца XVIII ст. Іахім Храптовіч, Антоній Тызенгаўз, Павел Бжастоўскі.

36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)

Погляды тэарэтыкаў-фізіякратаў падзялялі славутыя рэфарма-тары канца XVIII ст. Іахім Храптовіч, Антоній Тызенгаўз, Павел Бжастоўскі.

Ідэі Іахіма Храптовіча (1729-1812), прадстаўніка буйнога маг-нацкага роду, які з 1791 г. займаў пасаду міністра замежных спраў, а ў 1793 г. быў прызначаны канцлерам ВКЛ, былі выкладзены ў яго кнігах «Аб шматгадовым нацыянальным узнаўленні» і «Аб пра-ве прыроды».

Тэарэтычнай асноваю канцэпцыі Храптовіча была сфармулява-ная фізіякратамі формула: бедныя сяляне — бедная краіна, замож-ныя сяляне — заможная краіна. Такім чынам, на погляд рэфармата-ра Храптовіча, дабрабыт дзяржавы залежыць ад прадукцыйнасці сялянскай працы. Аднак пры адсутнасці асабістай свабоды і грама-дзянскіх правоў у сялян яны не маюць эканамічнай зацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Таму, на думку мысліцеля-рэфарматара, дзяржава павінна даць сялянам асабістую свабоду, надзяліць іх поўным аб'ёмам грамадзянскіх правоў у адпаведнасці з натураль-ным правам чалавека. Такая арганізацыя грамадскага жыцця будзе садзейнічаць уздыму эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і назапаш-ванню матэрыяльных сродкаў для ўсеагульнай адукацыі на-сельніцтва. Як бачым, у аснове канцэпцыі рэформ Храптовіча было слалучэнне асабістай свабоды сялян праз скасаванне прыгоннай залежнасці з адукаванасцю ўсіх саслоўяў.

Свае ідэі ён імкнуўся на практыцы праводзіць у жыццё. Так, напрыклад, ва ўласных маёнтках I. Храптовіч адмяніў паншчыну, Усталяваў мінімальны памер зямельнага надзелу, пашырыў правы сельскіх органаў самакіравання, стварыў страхавы магазін, касу ўзаемадапамогі. Асабістыя перакананні ў галіне асветы ён Рэалізаваў праз работу ў Адукацыйнай камісіі і стварэнне школ нааснове ланкастэрскай сістэмы1 для сялянскіх дзяцей ва ўласных маёнтках.

Акрамя таго, трэба прыгадаць славутую бібліятэку I. Храп-товіча ў Шчорсах, якая з'яўлялася найбуйнейшым з прыватных кніжных збораў у Еўропе. У ёй захоўвалася больш за 10 тысяч эк-земпляраў кніг, у тым ліку творы рымскіх, грэчаскіх мысліцеляў-класікаў, італьянская і французская класічная літаратура, творы па гісторыі Беларусі, Літвы, Полыдчы. Пасля смерці Храптовіча яго сын Адам значна памножыў бібліятэку, давёўшы яе кнігазбор да 20 тысяч тамоў. Гаспадары магнацкага роду Храптовічаў пераўтва-рылі бібліятэку ў своеасаблівы асветніцкі цэнтр, даючы магчы-масць працаваць у ёй усім, хто жадаў.