Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать
  1. Грамадская думка дахрысціянскай пары.

Сістэма мыслення і фарміравання духоўных каштоўнасцей нашых продкаў абумоўлівалася тагачаснымі эканамічнымі, сац-палітыч і маральна-псіхалагіч ўмовамі.

Няма сумненняў, што ў аснове светаўспрымання нашых продкаў знаходзіліся рэлігійныя вераванні. Рэлігія ўсходніх славян была язычніцкая, шматбожная. Яны абагаўлялі з'явы і рэчы нава-кольнага свету — сонца, месяц, рэкі, і г.д. Для славянскага язычніцтва быў характэрны і татэмізм. Кожны род выводзіў сваю гісторыю ад нейкага звера ці птушкі.

Грамадскія ўяўленні насельніцтва Беларусі Х-ХІІ стст. адлюстроўваліся ў фальклоры. У іх выражалася імкненне людзей да свабоды, любоў да сваёй Радзімы, павага да чалавека і яго працы, сведчанні аб барацьбе народа з крыўдзіцелямі роднай зямлі.

Такім чынам, у вуснай народнай творчасці X—XIII стст. яшчэ лрысутнічае моцны адбітак язычніцкага светаўяўлення. Усхваляючы герояў, надаючы ім высокія маральныя якасці, народ у той жа час ставіць іх над людзьмі, уяўляе чароўнымі асобамі. Галоўная тэма былін і легенд — супраціўленне захопнікам і рабаўнікам, ахова род-най зямлі. Прычым цікава тое, што героі ніколі нс падарожнічаюць у пошуках ваенных прыгод з мэтаю захопу чужых зямель, «трымаюць заставы», зберагаюць родныя абшары, вядуць толькі абарончыя баі. Можна зрабіць выснову, што ўжо ў той час была закладзена такая Рыса ўсходнеславянскай ментальнасці (і асабліва беларускай) як ад-сутнасць агрэсіўнасці, варожасці да суседзяў.

  1. Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.

IX—XIII стст.— час глыбокіх палітычных, сацыяльных і духоўных зрухаў у жыцці нашых продкаў. Яны звязаны з паглыбленнем сацыяльнай дыферэнцыяцыі ў грамадстве, усталяваннем дзяржаў-княстваў і заменай язычніцкага светапогляду хрысціянскім. Гэтыя працэсы былі цесна злучаны паміж сабою. Язычніцтва цалкам адпавядала эпосе родаплемянных адносін. Паганская рэлігія не магла зацвердзіць элементы класавага прыгнету, першынства адных людзей над другімі. Гістарычным ядром беларускіх зямель на мяжы 1-га і 2-га ты-сячагоддзяў былі Полацкае і Тураўскае княствы. Увядзенне хрысціянства было пачаткам істотных змен у культурным і налітычным стане грамадства.

Уладзімір праз прыняцце хрысціянства бачыў магчымасць выйсці ў цывілізаваны свет. Ён ішоў на ідэалагічнае збліжэнне з суседзямі ў мэтах замацавання міжнароднага прэстыжу дзяржавы, пераймання ў Еўропы рамёстваў, навукі, культуры і г.д.На Беларуси існавала ўпартае супраціўленне хрышчэнню як на ўзроўні кіруючых колаў, так і сярод простага народа.Паміж Полацкам і Кіевам на працягу ХІ-ХП стст. ішла рэлігійна-палітычная барацьба, галоўнай мэтай якой было адстойванне незалежнасці княства пад сцягам язычніцкай ідэалогіі. Ва ўмовах шырокага наступлення хрысціянства як з Захаду, так і з Усходу перад Полацкай зямлёй паўстала пытанне, як захаваць незалежнасць і ў той жа час не застацца ў паганскай адзіноце сярод хрысціянскай Еўропы. Разумеючы перспектывы новай ідэалогіі, полацкія князі прынялі хрысціянства праваслаўнага ўзору, але не спяшаліся з пераводам яго ў стан афіцыйнай рэлігіі. У той жа час яны не толькі вельмі талерантна ставіліся да паганства, але і карысталіся ім як падставаю для кансалідацыі рознаэтнічных зямель вакол Полацка.

Хрысціянская ідэалогія не выціснула язычніцтва, а як бы нап-ластавалася на яго, вызваўшы такую своеасаблівую з'яву, як двухвер'е.

Суіснаванне адначасова язычніцкіх традыцый і двух напрамкаў хрысціянства(грэка-візантыйскім і заходнім рымска-лацінскім)спрыяла развіццю талерантнасці старажытных жыхароў нашай айчыны.

У аснове старажытнай прававой тэорыі ляжала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў грамадстве і ва ўсім свсцс наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўлены Богам парадак. Таму спробы крытыкі ці змены існуючай прававой сістэмы лічыліся ерассю. Гэта, безумоўна, абмяжоўвала праватворчую дзейнасць у краіне. Прававая сістэма, якая мела месца ў старажытных княствах, грунтавалася на ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці перад законам свабодных людзей, якая праяўлялася ў праве голасу на вечавых сходах, у роўных павіннао цях, у тым ліку і вайсковай. Але па меры ўмацавання феадальных адносін узрасталі правы і перавагі буйных землеўладальнікаў, аб чым яскрава сведчаць прававыя крыніцы.

Такім чынам, старажытнае права Х-ХПІ стст. развівалася пад уплывам як звычаяў першабытнага грамадства, так і сацыяльна-палітычных і духоўных перамен, звязаных з фарміраваннем раннефеадальнай дзяржавы і распаўсюджаннем хрысціянства.