
- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
На чале руху ў абарону правоў праваслаўных (якіх называлі дэзуніятамі) стаў архібіскуп магілёўскі Георгій Каніскі.Г. Каніскі нарадзіўся на Украіне ў горадзе Нежыне ў 1717 г. Набыў адукацыю ў Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе пасля завяр-шэння вучобы быў пакінуты ў якасці выкладчыка красамоўства паэтыкі, філасофііШырокую папу-лярнасць набыла яго трагікамедыя «Уваскрэсенне мёртвых» (1746), у якой ён з пазіцый праваслаўнай царквы трактаваў тэму эксплуатацыі сялян.3 1755 г. жыццё і дзейнасць Каніскага звязана з Беларуссю. Ён прызначаецца магілёўскім епіскапам, а з 1783 г. атрымлівае сан бе-ларускага праваслаўнага архіепіскапа.Г. Каніскі быў прыхільнікам шырокага распаўсюджвання аду-кацыі сярод насельніцтва, у тым ліку ніжэйшых станаў. У 1757 г. ён звяртаецца да праваслаўнага духавенства з заклікам вучыць на-род і разглядаць гэтую дзейнасць як галоўную справу пастырскую, бо без вучэння не будзе і веры. Сам епіскап энергічна праводзіў у жыццё свае ідэі: адкрываў школы, семінарыі, пісаў праграмы і пад-ручнікі, спрыяў творчай дзейнасці архітэктараў і мастакоў, якія па яго запрашэнню працавалі ў Магілёве.
У 1762 г. Г. Каніскі ад імя ўсіх дэзуніятаў звярнуўся да Сінода (з'езд епіскапаў) з прамовай, якая была накіравана супраць рэлігійных ганенняў у краіне. Гэты яркі выступ адразу зрабіў магілёўскага архібіскупа бясспрэчным лідэрам праваслаўнай пар-тыі краіны.
У 1765 г. на Вальным Сойме пры каранацыі Станіслава Паня-тоўскага Каніскі зноў звярнуўся да прысутных з палымянай пра-мовай у абарону правоў праваслаўных. Яго выступленне настолькі ўразіла караля, што ён абявязаўся аднавіць правы дысідэнтаў.
Прамова Г. Каніскага, як узор абароны верацярпімасці, была перакладзена на многія еўрапейскія мовы і набыла шырокае рас-паўсюджанне. Праваахоўчыя думкі Каніскага былі выкладзены ў творах «Мемарыял аб крыўдах праваслаўным», «Правы і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Правы і свабоды дысідэнтаў хрысціянскага веравызнання Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, што вынікаюць з прынятых соймамі законаў і Статута ВКЛ, а таксама іншых заканадаўчых актаў, што не выклю-чаюць сумнення, сабраныя і выдадзеныя для ўсеагульнага ведама». Гэтыя творы сталі праграмай барацьбы хрысціян-некатолікаў за Ўраўнанне ў правах з католікамі. Каніскі з'яўляўся адным з ар-ганізатараў Слуцкай Канфедэрацыі 1767 г., якая патрабавала адме-ны дыскрымінацыйнага ў адносінах да праваслаўных закона 1733 г.аб забароне асобам некаталіцкага веравызнання займаць дзяр-жаўныя пасады і абірацца ў Вальны Сойм.
Пасля прыняцця Варшаўскім Соймам 1768 г. Кардынальных правоў, якімі дысідэнты ўраўноўваліся з католікамі, быў створаны змешаны суд для вырашэння спрэчных пытанняў паміж кан-фесіямі, членам якога стаў Г. Каніскі.Дзейнасць Г. Каніскага ў абарону праваслаўя была высока адзначана нашчадкамі. У жніўні 1993 г. рашэннем Святога Сінода беларускай праваслаўнай царквы ён быў кананізаваны.
34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
3 крытыкай магнацкай алігархіі і абгрунтаваннем неабходнасці палітычных рэформаў у Рэчы Паспалітай выступаў вядомы бела-рускі асветнік і педагог Казімір Нарбут (1738-1807). Ён папярэ-джваў, што магнацкае гандлярства, якое пачынаецца ўсякі раз пры выбарах новага караля, можа прывесці краіну да краху. Бо ўсякі раз да гэтага гандлю далучаюцца і суседнія дзяржавы: пад-грымліваюць грашамі ці зброяй тую альбо іншую групоўку магна-таў і такім чынам умешваюцца ў справы Рэчы Паспалітай. Каб гэ-тага пазбегнуць, неабходна перадаваць трон па спадчыне. Такім чынам, К. Нарбут быў прыхільнікам цэнтралізаванай, асветнай, спадчыннай манархіі. К. Нарбут, услед за Г. Гроцыем і Дж. Локам, падкрэсліваў грамадскую прыроду чалавека. Чалавек жыве ў гра-мадстве, і яго жыццёвая энергія накіравана на карысць грамадству. А грамадскія намаганні павінны накіроўвацца на дасягненне ўсеа-гульнага шчасця, якое складаецца са шчасця і дабрабыту кожнага чалавека. На пэўнай ступені развіцця грамадства ўзнікае дзяржава. Яна, на думку мысліцеля, з'яўляецца вынікам грамадскага дагаво-ра, заключанага дзеля ўсеагульнага дабрабыту і згоды. Пры ства-рэнні дзяржавы да яе пераходзяць функцыі аховы і гарантыі пры-родных правоў чалавека. Рэалізацыя апошніх магчымая толькі праз законы, якія забяспечваюць цэласнасць і бяспеку дзяржавы, дабрабыт і шчасце грамадзян.Вялікую цікавасць для развіцця юрыспрудэнцыі мелі думкі К. Нарбута, выказаныя ім у кнізе «Логіка, або Навука разважання і разумнай размовы». Каб спасцігнуць ісціну, неабходна даследаваць рэчы і з'явы з усіх бакоў, пачынаючы з болып лёгкіх і заканчваючы