- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
У сярэдзіне XVIII ст. глыбокі сацыяльна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай стаў відавочным для значнай часткі пануючага саслоўя. Пытанне аб неабходнасці рэформаў неаднаразова ўздыма-лася на соймавых пасяджэннях, абмяркоўвалася ў шляхецкай публіцыстыцы. У шэрагу твораў, прысвечаных гэтай тэматыцы, асаблівае месца займаў твор «Вольны голас у абарону свабоды». Доўгі час лічылася, што ён належыць пяру караля Рэчы Пас палітай Станіславу Ляшчынскаму, але сёння большасць даследчы-каў схіляецца да аўтарства Матэуша Белазора, прадстаўніка стара-жытнага шляхецкага роду Вялікага каняства Літоўскага.Аналізуючы палітычнае становішча ў краіне, аўтар прыйшоў да высновы, што неабмежаваныя шляхецкія вольнасці сталі прычынаю зрыву соймікаў і вальнага сойму, паралічу цэнтралізаванага кіравання краінаю і панавання ў Рэчы Паспалітай анархіі, непадпа-радкавання ўладзе і закону, узброеных канфліктаў паміж шля-хецкімі родамі. Такая сітуацыя, на думку аўтара, можа прывесці да «тыраніі замест свабоды». Разам з тым, аўтар «Вольнага голасу...», будучы прадстаўніком шляхецкага саслоўя, папярэджвае, што рэ-формы палітычнага ладу павінны праводзіцца асцярожна, каб не закрануць шляхецкія свабоды, гонар шляхецкага імя. Напрыклад, дзеянне прынцыпу «ліберум вета», ананімны аўтар прапаноўваў абмежаваць толькі тым законам, з нагоды якога гэты прынцып аб-вяшчаўся. Такім чынам, пратэст якога-небудзь пасла мог пры-пыніць разгляд пэўнага пытання, але не прыводзіў да зрыву сойма-вага пасяджэння наогул.
Адным з першых у Рэчы Паспалітай аўтар «Вольнага голасу...» узняў сялянскае пытанне. На яго думку, сяляне сваёй працай ства-раюць багацце і эканамічна ўзмацняюць дзяржаву. Вынікі іх працы з'яўляюцца крыніцай існавання шляхты. Таму аўтар «Вольнага голасу...» лічыць разумным даць ся-лянам асабістую свабоду, замяніць паншчыну грашовым чыншам і ўсталяваць над сялянамі дзяржаўную апеку. Пад апошняй ён разу-меў права сялян апеляваць на прысуды панскіх судоў у гродскія суды або ў трыбунал.
Так, С. Канарскі, па заказу магнатаў Чартарыйскіх, якія ў 60-х гадах XVIII ст. праводзілі палітыку рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, падрыхтаваў і выдаў 4-томную працу «Аб паспя-ховым спосабе правядзення пасяджэнняў». Канарскі абгрунтаваў неабходнасць палітычных рэформаў у Рэчы Паспалітай у напрамку ўсталявання канстытуцыйнай манархіі, якую ён лічыў ідэальнай формай палітычнага ладу.
Цэнтральнае месца ў творы Канарскага заняло абгрунтаванне неабходнасці скасавання «ліберум вета». Ён крытыкаваў тэорыю выключнасці Польшчы, містычнае ўзнясенне «залатой шляхецкай вольнасці».
Погляды А. Загурскага выкладзены ў надрукаванай ім у 1761 г. прамове «Пра высакароднасць, неабходнасць і карысць юрыспру-дэнцыі ці прававой разважлівасці», з якой аўтар выступіў у Вілен-скай акадэміі. А. Загурскі называў юрыспрудэнцыю сонцам усіх на-вук, навукай аб боскіх і чалавечых законах. Боскі закон ён лічыў вечным і універсальным законам Сусвету і таму свецкае закана-даўства павінна яму адпавядаць.
На думку вучонага, стан судаводства і юрыспрудэнцыі ў краіне з'яўляецца крызісным: суддзі не ведаюць законаў, чыноўнікі не ва-лодаюць элементарнымі прававымі ведамі, юрыдычная падрых-тоўка насельніцтва адсутнічае, няма спецыяльных юрыдычных школ, права не выкладаецца ні ў адной агульнаадукацыйнай уста-нове княства. Асабліва, падкрэсліваў правазнаўца, юрыдычныя веды неабходны людзям, што выконваюць грамадскія і дзяр-жаўныя абавязкі, і перш за ўсё суддзям.
Развіццё прававой думкі ў Рэчы Паспалітай ісанца XVIII ст. звязана таксама з імем Тэадора Астроўскага, аднаго з вядучых ву-чоных-юрыстаў Вялікага княства Літоўскага. У 1784 г. была выда-Дзена яго манаграфія «Грамадзянскае права...” У частцы, прысвечанай цывільнаму праву, Астроўскі разглядае праваздольнасць шляхты, мяшчан і сялян, аналізуе інстытуты ўласнасці, уладання, залогу, спадчыны, сервітутаў; шмат увагі на-даецца розным здзелкам, а таксама выкладаюцца асноўныя пала-жэнні сямейнага права.
У крымінальным праве Астроўскі падзяліў усе злачынствы на публічныя і прыватныя. Да публічных ён адносіў: змову супраць караля, дзяржаўную здраду, злачынства супраць скарбу, парушэн-не свабоды слова для шляхціца, рэлігійныя злачынствы. Да пры-ватных адносіліся: забойства, крадзеж, згвалтаванне, падпал, наезд на шляхецкі маёнтак і г.д.
Такім чынам, у другой палове XVIII ст. у грамадска-палітыч-най думцы ВКЛ галоўнай тэмай была вострая крытыка магнацкай алігархіі, палітычнай і прававой сістэмы Рэчы Паспалітай. Разам з тым крытыкі феадальнага ладу прапаноўвалі шляхі рэфармавання палітычнай сістэмы, прававыя рэформы.
