Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.

XVIII ст.— час станаўлення гістарычнай навукі ў Беларусі. Гісторыкі паступова пераадольваюць рэлігійны погляд на мінулае і імкнуцца разгледзець гістарычныя падзеі з пазіцый рацыяналізму.Найбольш вядомае даследаванне К. Галоўкі — «Сеймуючая Еўропа» (1753). У ёй аўтар аналізуе і супастаўляе еўрапейскі пар-ламентарызм і парламентарызм Рэчы Паспалітай. Еўрапейскія народы паводле існуючай у іх краінах формы кіравання ён падзяліў на «свабод» і «несвабодн». Да першых К. Галоўка адносіў Рэч Паспалітую, Англію, Швецыю, дзе кароль кіруе сумесна з парламентам,а таксама Швейцарскую і Генуэзскую рэспублікі.Іспанію, Расію, Францыю і іншыя еўрапейскія краіны, у якіх народ цалкам залежаў ад волі ўладара, ён лічыў несвабоднымі.Свае сімпатыі аўтар аддае парламенцкай форме кіравання.Разам з тым сур'ёзную заклапочанасць аўтара выклікала крызіснае становішча сойма Рэчы Паспалітай, дзейнасць якога была, па сутнасці, паралізавана праявамі шляхецкага анархізму і ў першую чаргу ўжываннем прынцыпу«ліберум вета».Праблему формы дзяржаўнай улады падымаў Іларыён Карпінскі. У «Геаграфічным слоўніку», які выйшаў у свет у 1766 г., ён, зыходзячы з канцэпцыі Ш. Мантэск'е, разглядае тры асноўныя формы дзяржаўнай улады: дэспатыю, манархію і рэспубліку.Апошнюю Карпінскі падзяляе на арыстакратычную, у якой кіруе шляхта,і дэмакратычную(н).

Дэспатыя вызначалася Карпінскім як дзяржаўны лад, цалкам падпарадкаваны адной асобе. Манархію даследчык характарызаваў як уладу аднаго чалавека, якая здзяйсняецца з дапамогаю законаў.Карпінскі выдзяляў змешаную форму дзярж. улады—манархісцка-арыстакратыч.,дзе ўлада манарха абмяжоўваецца прадстаўнічым шляхецкім органам. Да гэтай формы дзяржаўнага кіравання ён адносіў і РП.У распаўсюджванні гістарычных ведаў у РП у сярэдзіне XVIII ст. значную ролю адыгрывала педагагічная і літаратурная дзейнасць Ф.Папроцкага(1723-1780).Ён атрымаў адукацыю ў Полацку. Гістарычны працэс трактаваўся ім як простая паслядоўнасць асобных з'яў.Заклапочанасцю аб будучыні Рэчы Паспалітай прасякнуты такія гістарычныя даследванні Ф. Папроцкага, як «Найбольш значныя войны». Веды аб гісторыі войнаў, меркаваў даследчык, дазваляюць зразумець прычыны ўзвышэння і падзення дзяржаў, а таксама шляхі ўмацавання свабоды і незалежнасці айчыны. На падставе аналізу перамог і па-ражэнняў ВКЛ і Польскага Каралеўства аўтар спрабуе даць рэкамендацыі па ўзмацненню баяздольнасці арміі РП. Кароткія гістарычныя даведкі аб дзяр-жаўным ладзе, судах, арміі ВКЛ былі змешчаны ў невялікай па памеру кнізе.Такім чынам, распаўсюджванне гістарычных ведаў праз папу-лярную літаратуру адыгрывала значную ролю ў патрыятычным выхаванні грамадзян ВКЛ.Новая асветніцкая канцэпцыя ў гістарычнай навуцы атрымала сваё развіццё ў працах беларускіх гісторыкаў-асветнікаў, выкладчыкаў Віленскага універсітэта Адама Нарушэвіча і Томаша Гусар-жэўскага.

Гісторыкі-асветнікі бачылі развіццё гісторыі як заканамерны працэс і галоўную ролю ў ім адводзілі розуму чалавека. А.Нарушэвічам перад гістарыч навукай была пастаўлена задача выву-чэння нац.гісторыі як часткі еўрапейскай, сусветнай. Т. Гусаржэўскі падкрэсліваў, што гісторыя павінна не звадзіцца да вьівучэння спраў каралёў і міністраў, а даследаваць звычаі народа, лобыт, рэлігію, культуру. Такім чынам ставілася пытанне аб неабходнасці пашырэння аб'екта гістарычнага даследавання. У якасці крыніц прац па гісторыі імі разглядаліся не толькі летапісы і хронікі (традыцыйныя для таго часу), але і дыпламатычныя і прававыя дакументы той ці іншай эпохі. А. Нарушэвіч патрабаваў ад гісторыкаў навуковага, крытычнага па-дыходу да вывучэння крыніц.

Аптымістычнае стаўленне да паступовага, прагрэсіўнага развіцця гісторыі, тым не менш, не давала ім падставы для ідэалізацыі новых, буржуазных парадкаў. Напрыклад, Т. Гусаржэўскі крытыкаваў папулярную ў XVIII ст. тэорыю вечнай згоды ў буржуазным грамадстве. Ён падкрэсліваў, што ні адно чалавечае гра-мадства не можа быць свабодным ад супярэчнасцей і ўзрушэнняў.

Палітычныя погляды А. Нарушэвіча паказваюць яго як пры-хільніка моцнай манархісцкай улады. Прытрымліваючыся тэорыі заваявання ў пытанні аб паходжанні дзяржавы, ён лічыў, што дзяр-жава ва ўсходніх славян узнікла ў выніку заваёвы імі тэрыторыі. Заваёўнікі, на яго думку, сталі гаспадарамі-шляхтай, а пакораныя народы — простымі сялянамі.

Найболын буйныя гістарычныя творы А. Нарушэвіча —«Псторыя польскага народа».Погляды Т. Гусаржэўскага выкладзены ў працах: «Прамова пра пачатак публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага» і «Уступ да ўсеагульнай гісто-рыі ў царкоўнай асаблівасці».