- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
Творы Лышчынскага былі спалены падчас вы-канання прысуду, таму даследчыкі яго творчасці займаюцца рэкан-струкцыяй поглядаў мысліцеля, абапіраючыся на некалькі фрагментаў яго трактата «Аб неіснаванні Бога», знойдзеных толькі ў 1957 г.
Гэтыя нешматлікія крыніцы даюць магчымасць зрабіць наступ-ныя высновы аб поглядах Казіміра Лышчынскага.
Мысліцель быў прыхільнікам матэрыялістычнага глумачэн-ня навакольнага свету. Ім прызнавалася бесканечнасць матэрыі ўчасе і прасторы, наяўнасць аб'ектыўных заканамернасцей яеразвіцця; Лышчынскі адмаўляў Бога як стваральніка свету, а ролютворцы прызнаваў за самой прыродай, якая развіваецца па ўласныхзаконах і сама па сабе з'яўляецца крыніцай руху.
Лышчынскі адмаўляў Бога-творцу, а на яго месца ставіўчалавека, сцвярджаючы, што Бог — плод розуму чалавека. «Чалавек —стваральнік Бога, а Бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, Бог з'яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму, і да таго жхімерычным».
Радыкалізм атэістычнай сістэмы Лышчынскага абумоўліваўРадыкалізм сацыяльна-палітычны. Ён разумеў, што адно адмаўлен-не Бога не можа змяніць грамадства. Вопыт гарадскога суддзі і вая-водскага падсудка даваў багаты прыклад нясправядлівасці ў адносінах паноў да мужыкоў, ксяндзоў да веруючых, дужых да слабых.
Пошукі сацыяльнага ідэалу прывялі мысліцеля да ідэй утапічнага сацыялізму. У «Маніфесце» Бжоскі паведамлялася, што брэсцкі падсудак жадаў «мець свет без улады, гарады без на-чальнікаў, народы без валадароў, храмы без святароў, капітоліі без суддзяў». Бжоска абвінавачваў Лышчынскага ў прыхільнасці да ідэалу грамадскага жыцця гарамантаў — народа, апісанага ў рэне-сансавым утапічным рамане іспанца Антоніо дэ Гевары «Нас-таўленні хрысціянскага манарха».
Як і дэ Гевара, Лышчынскі быў прыхільнікам скасавання пры-ватнай уласнасці і пабудовы грамадства ўсеагульнай роўнасці і справядлівасці.
Акрамя кнігі дэ Гевары, Казімір Лышчынскі быў знаёмы з тво-рамі іншых утапістаў — Томаса Мора, Тамаза Кампанелы, аб чым сведчыць аналіз захаваных урыўкаў з яго рукапісу. Такім чынам, атэістычная і антыфеадальныя сістэмы Лышчынскага ўвабралі ў сябе прагрэсіўныя і асветніцкія ідэалы. Яго погляды фарміраваліся ў рэчышчы еўрапейскай і айчыннай гуманістычных традыцый. Жыццё, дзейнасць, смерць К. Лышчынскага ўваскрэсілі ідэю тале- і рантнасці, памножылі лік яе прыхільнікаў, якія пачалі ўжо ў нас-тупным стагоддзі паступова ўводзіць яе ў культурны ўжытак, фарміруючы новае мысленне, новую эпоху — Асветніцтва.
28. Грамадска- палітычныя погляды С. Полацкага.
Беларусь - месца сустрэчы двух тыпаў хрысціянскай цывілізацыі — заходняй каталіцкай і ўсходняй пра-васлаўнай. У гэтых умовах гру паю рэлігійна-палітычных дзеячаў быў прапанаваны камлраміс: узаемапранікненне культур, сінтэз духоўных каштоўнасцей пры за-хаванні тыпалагічных асаблівасцей грэка-славянскай і рымска-ка-таліцкай разнавіднасцей хрысціянскай цывілізацыі. Ідэалогія рэлігійна-культурнага кампрамісу распрацоўвалася прафесарамі і вучнямі Кіева-Магілянскай калегіі, сярод якіх быў і Сімяон Полацкі. Уся яго творчасць — прыклад імкнення да кампрамісу і сінтэзу двух культурных еўранейскіх напрамкаў.
Будучы гарачым прыхільнікам ідэі сінтэзу ўсходняй і заходняй культур, ён імкнецца ажыццявіць гэты сінтэз у культурным і палітычным жыцці Расіі. Паслядоўна, карыстаючыся любым выпадкам, Сімяон падкрэсліваў, што прызнанне толькі адной культуры пазбаўляе ча-лавека радасцей, якія вынікаюць з шырыні ведаў, са зносін з аўта-рамі і кнігамі. Гэтую ідэю ён укладвае ў розные формы: ад багас-лоўскіх твораў да вершаў. Полацкі становіцца на чале групы «лаціннікаў», якія арыентаваліся на ўспрыняцце заходнеўрапейскай культурнай традыцыі. Іх апанентамі былі так званыя грэка-філы, якія дамагаліся адмовы ад вывучэння навук, не маючых да-чынення да багаслоўя, панавання царквы над асветай, абмежавання пазнання культуры царкоўнай грэчаскай традыцыяй. Ужо пасля смерці асветніка грэкафілы на царкоўным саборы 1690 г. абвясцілі яго погляды ерэтычнымі.
Кампрамісная арыентацыя асветніка праяўлялася ў яго талерантнасці. Будучы абаронцам афіцыйнай праваслаўнай царквы, ён не адракаўся ад сваіх уніяцкіх перакананняў. У яго асабістай бібліятэцы даследчыкі знайшлі кнігі, падпісаныя латынню. «Гэтая кніга ёсць надзейнае ёмішча ведаў Сімяона Пятроўскага-Сітніяновіча, полацкага іераманаха Ордэна святога Васіля Вялікага». Ён ухіляўся ад крытыкі каталіцызму, імкнуўся да ўзгад-нення дагматычных разыходжанняў. Характэрнай у гэтым сэнсе з'яўляецца яго «Камедыя пра блуднага сына». Галоўны сэнс твора — цярпімасць да чужога погляду, да памылак і грахоў другога чалаве-ка. Пазіцыя Полацкага, як бачым, рэзка разыходзілася з традыцый-най расійскай варожасцю да іншадумства.Развіццё дзяржавы, грамадскі дабрабыт і згоду, маральнае ўдасканаленне чалавека Сімяон звязваў з узроўнем адукацыі.
Яго асветніцкія ідэі пераўтвараліся ў практычныя дзеянні. С. Полацкі выкладаў у вучылішчы для пад'ячых Прыказа тайных спраў, выконваў абавязкі настаўніка царскіх дзяцей, рыхтаваў пад-ручнікі. Адзін з іх — вершаваны пераклад Псалтыра, па якому ву-чыліся грамаце некалькі пакаленняў расіян. М. Ламаносаў разам з «Граматыкай» Мялеція Сматрыцкага назваў Псалтыр «вратами своей учености».Запаветнай марай Полацкага было стварэнне ў Маскве вышэй-шай навучальнай установы накшталт Віленскага універсітэта ці Кіеўска-Магілянскай калегіі. Гэта ідэя была рэалізавана ўжо пасля яго смерці. У 1686 г. у Маскве была адкрыта Славяна-грэ-ка-лацінская акадэмія.С. Полацкі быў прыхільнікам асветніцкай манархіі, якую лічыў найлепшай формай дзяржаўнага кіравання.
Вялікае
значэнне ў функцыянаванні асветніцкай
манархіі С.
Полацкі надаваў устанаўленню справядлівасці
ў грамадстве. Ён марыў
аб роўным судзе для ўсіх, у якім будуць
судзіць, не гледзячы на
паходжанне чалавека. «На лица
зрети
господь возбраняет. Ров-но
судить
всяк чин
завещает».
Такім чынам, наяўнасць у спадчыне Сімяона Полацкага шматлікіх фрагментаў антычнай культуры і натурфіласофскіх ведаў, лагічная і культурна-гістарычная аргументацыя асветніцкіх ідэй і канцэпцый збліжаюць беларуска-рускага асветніка з дзеячамі еўрапейскай культуры эпохі Адраджэння і барочнага Асветніцтва XVII ст.
29. Развіцце прававой думкі ў статутах ВКЛ ХУ1 ст.
Усе тры Статуты былі пранікнуты ідэяй прававога суверэнітэту дзяржавы. Сутнасць яе заключаецца ў адпаведнасці праву дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў і службовых асоб. Гэта ідэя была накіравана супраць самавольства буйных феадалаў і сярэдневяко вай тзакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы.Нормамі Стагута 1588 г. замацоўвалася ідэя абмежавання ўлады гаспадара і падзелу функцый улады паміж соймам (закана-даўчая), князем, радай і ўрадам (выканаўчая) і судовымі органамі, у тым ліку і створанымі ў час судовай рэформы сярэдзіны XVI ст.Статуты замацоўвалі ідэю дзяржаўнага суверэнітэту насуперак ідэі касмапалітызму, якая панавала ў часы сярэдневякоўя. Яна праяўлялася ў пацверджанні тэрытарыяльнай цэласнасці і недаты-кальнасці дзяржавы.
Шэраг нормаў Статутаў сведчыць аб імкненні заканадаўцы прытрымлівацца прынцыпаў законнасці і справядлівасці. Пару-шэнне закона разглядалася як злачынства супраць інтарэсаў дзяр-жавы. Закон замацоўвае такія важныя канстытуцыйныя правы, як права на ахову жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону, на свабодны выезд за межы дзяржа-вы для шляхты, права прадстаўніцтва ў органах дзяржаўнай улады і кіравання і судовых органах, для гараджан — у органах гарадскога кіравання і суда.У галіне прыватнага права была замацавана свабода абароту ўсёй маёмасці, інакш кажучы, абвяшчалася неабмежаванае права валодання рэччу. Статуты паклалі пачатак значным зменам у судо-вай сістэме і судаводстве.
Замацаванне прынцыпу верацярпімасці ва ўмовах існавання роз-ных рэлігійных вераванняў было вельмі прагрэсіўнай з'яваю, якая спрыяла стабільнасці дзяржавы і ўсталяванню згоды ў грамадстве. Як прававыя помнікі эпохі Адраджэння, Статуты (і галоўным чынам Статут 1588 г.) грунтаваліся на ідэі гуманізму. Была ўведзена норма, якая прадугледжвала смяротнае пакаран-не шляхціца за забойства простага чалавека. У польскім праве па-добная норма з'явілася толькі ў Кардынальных правах 1768 г.
Такім чынам, у Статуце 1588 г. замацоўваюцца прынцыпы прэ-і зумпцыі невінаватасці.
У судаводстве атрымала распаўсюджанне новая тэорыя дока-заў, якая грунтавалася на свабоднай ацэнцы паказанняў бакоў, све-дак, пісьмовых і рэчавых доказаў, якія маглі б лагічна пераканаць суддзяў.
Трэба падкрэсліць, што Статут 1588 г. быў адным з першых за-канадаўчых актаў Еўропы, які змяшчаў нормы, накіраваныя на ахо-ву навакольнага асяроддзя, што вяло да падтрымання і павелічэння прыродных рэсурсаў дзяржавы. У цэлым развіццё прававой думкі ВКЛ XVI ст. ішло ў рэчышчы агульнаеўрапейскага працэсу, а ў не-каторых аспектах апярэджвала яго. I праз 200 гадоў пасля выдання Статут 1588 г. лічыўся самым выдатным зборам законаў у Еўропе. Вядомы палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай Гуга Калантай на сойме 1791 г. ахарактарызаваў яго наступным чынам: «Статут робіць пава-гу чалавечаму розуму... складзены так разумна ...што яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе».
