Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.

Адам (Аарон) Алізароўскi. Сацыяльна-палітычныя і прававыя погляды вучонага абгрунтава-ны ў галоўнай працы яго жыцця — кнізе «Аб палітычнай суполь-насці людзей».Галоўнай перадумовай утварэння дзяржавы Алізароўскі лічыў агульнае імкненне людзей да стварэння палітычных саюзаў-су-польнасцей дзеля рэалізацыі прынцылу ўсеагульнай карысці. Згод-на з вызначэннем Алізароўскага, дзяржава — гэта «...створаны з мноства паселішчаў саюз і аб'яднанне людзей, якія звязаны пра-вам, што ўвайшлі ў згоду ў імя добрага і шчаслівага жыцця»1. Узае-маадносіны паміж грамадзянамі фарміруюцца, на думку вучонага, яшчэ на ўзроўні сям'і і двара (сукупнасць некалькіх сем'яў), нан-скага фальварка, паселішча. Менавіта на гэтых узроўнях закладва-юцца адносіны падпарадкавання: дзяцей — бацькам, падданых — пану і інш.Нетыпова для свайго часу вырашае Алізароўскі пытанне грама-дзянскіх праў. На яго погляд, грамадзянамі з'яўляюцца прад-стаўнікі ўсіх саслоўяў, акрамя рабоў і іншаземцаў, таму ўсе павінны ў роўнай ступені карыстацца поўным аб'ёмам грамадзян-скіх і палітычных праў. Прызнаючы правамернасць існавання сас-лоўнага падзелу, Алізароўскі разам з тым прапаноўваў выпраца-ваць механізм свабоднага нераходу з аднаго саслоўя ў другое. Ён падкрэсліваў, што паняцце шляхецтва звя зана з маральнай дасканаласцю, духоўнай высакароднасцю, адука-ванасцю, сумленным выкананпем сваіх грамадзянскіх абавязкаў. Ён звязвае. наняццс шляхецтва не столькі з паходжаннем, колькі з маральным і адукацыйным узроўнем, тоесным паняццю інтэлігентнасць.Рэзка адмоўна ставіўся Алізароўскі да сістэмы прыгонніцтвЯ

якую ён лічыў супярэчнай натуральнаму праву.

Моц і стабільнасць дзяржавы зале-жаць ад палітычнага ладу. Найбольш рацыянальнай формай кіра-вання для Рэчы Паспалітай мысліцелю бачылася спадчынная ма-нархія. Алізароўскі выказваўся за права наўстання супраць манарха і нават забойства яго ў тым выпадку, калі ён пераўтвараецца ў тырана.Алізароўскі прапанаваў уласную класіфікацыю права, у якую ўваходзілі боскае права, натуральнае права і права народаў. Прычым, на думку мысліцеля, боскае права і натуральнае права навінны выступаць як самастойныя віды і дапаўняць адно другое. Згодна тлумачэнню правазнаўцы, «боскае права забараняе неспра-вядлівасць, прыгнечанне бедных і ўсялякія крыўды». Натуральнае права папярэднічае пазітыўнай праватворчай дзейнасці.Алізароўскі падкрэсліваў, што пазітыўнае права навінна ад-павядаць натуральнаму, а ў выпадку супярэчнасці з ім не можа быць прызнана за права нават у тым выпадку, калі норма існавала стагоддзямі. Зыходнымі перадумовамі права Алізароўскі лічыў прыроду і розум.У адпаведнасці з буржуазным разуменнем развіцця сацыяльна-га прагрэсу Алізароўскі распрацаваў канцэпцыю свабоды і роўнасці. Свабоду вучоны ўяўляе ў трох аспектах: прававым, які ён разумее як здольнасць людзей у адпаведнасці з уласным разумен-нем і патрабаваннямі закона будаваць сваё жыццё; філасофскім як уладай розуму над эмоцыямі і пачуццямі; палітычным як панаван-не ў грамадстве права і закона. Такім чынам, творчасць А. Алізароўскага з'яўляецца пацверджаннем высокага еўрапейскага ўзроўню палітыка-прававой думкі Беларусі XVII