
- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
Ідэолагам і арганізатарам заключэння уніі выступаў вядомы дзяржаўны і царкоўны дзеяч ВКЛ Іпаці Пацей. Пацей займаў вельмі высокія свецкія пасады ў княстве. Хрышчоны паводле праваслаўнага абраду, ён юнаком пераходзіць у кальвінізм і прытрымліваецца яго болын чым 20 гадоў. Пад уздзеяннем аўтарытэту славутага правас-лаўнага магната К. Астрожскага зноў вяртаецца ў праваслаўе. Ён становіцца адным з членаў кола Астрожскага, у якім была распрацавана канцэпцыя аб'яднання ўсходняй царквы з заходняй з мэтаю аднаўлення першай і вяртання ёй колішняй моцы.
У «Лісце да М. Рагозы» К. Астрожскі сфармуляваў сем асноўных умоў аб'яднання цэркваў:
усходняя царква павінна захаваць свае ранейшыя абрады інабажэнствы;
католікам забараняецца дамагацца бажніцаў і зямельныхуладанняў, якія належаць праваслаўным;
католікам забараняецца схіляць у сваю веру праваслаўных;
святары ўсходняга абраду павінны мець роўныя правы з каталіцкімі; мітрапаліт і епіскапы атрымліваюць месцы ў Сенаце іабіраюцца пасламі соймаў;
захады схілення да уніі грэчаскай, маскоўскай і паўднёвайправаслаўных цэркваў;
ажыццяўленне пэўных выпраўленняў «памылковых рэчаў» уабрадах усходняй царквы, у прыватнасці, змена парадку ажыццяўлення асобных таінстваў;
унія павінна прывесці да пашырэння школ,
удасканаленнянавучальных праграм і падрыхтоўкі адукаваных святароў.
Акрамя таго, К. Астрожскі схіляўся да неабходнасці аб'яднання ўсіх хрысціянскіх канфесій у ВКЛ: каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ў адрозненнс ад Скаргі гурток Астрожскага схіляўся да уніі — усехрысціянскай, сусветнай, ці хоць бы рэгіянальнай — і лічыў, што ўсе права-слаўныя славяне павінны прыняць яе.
3 асобнымі палажэннямі праекта не пагадзіліся некаторыя прыхільнікі князя Астрожскага, і ў тым ліку Іпаці Пацей. Перш за ўсё ён лічыў утапічнай ідэю універсальнай уніі. Так, у «Лісце да князя К. Астрожскага» (1595) ён катэгарычна выказаўся супраць уз'яднання праваслаўных з рэфарматарамі, тэалагічную дактрыну якіх ён лічыў цалкам памылковаю. Ён заклікаў князя нс верыць евангелікам і не шукаць з імі згоды, бо іх «парадак і навука» «...не на правом фундаменте, а на сметье стоит...»
Што да грэчаскай царквы, то ў сітуацыі, калі канстанцінопаль скія патрыярхі цалкам залежныя ад турэцкіх султанаў, спадзявац-ца на злучэнне з ёю — марная справа, лічыў I. Пацей. Не меў ілюзіяў ён і наконт далучэння да уніі маскоўскай царквы. У «Лісце да К. Астрожскага» (1598) епіскап падкрэсліваў, што ў маскоўскiм праваслаўі яшчэ больш заган, чым у грэчаскім: «Бо и ктожь не ведает яко велнкое грубнянство, упор н забабоны суть вь народе мос-ковском?».
Акрамя таго, Пацей апрыёры ведаў, што Масква катэгарычна адмовіцца ад удзелу ў уніі (улічваючы той факт, што ў 1589 г. была утворана патрыярхія), а
паслы ад ВКЛ хутчэй за ўсё апынуцца «пад кнутамі альбо на пласе».
Іпаці Пацей выступіў за мясцовую унію, за пераход усходняй царквы ВКЛ над уладу Папы Рымскага. Ён прапаноўваў:
прызначаць на духоўныя пасады ва уніяцкіх цэрквах толькіасоб, якія належалі да ўсходняга абраду;
увесці некалькі святароў усходняга абраду ў склад сената ідазволіць ім удзельнічаць у соймах;
забараніць усялякі прымус у адносінах да лраваслаўныхвернікаў, змену традыцыйных царкоўных рытуалаў, захаваць ра-нейшыя правы за брацтвамі і пакінуць іх пад уладаю мітрапаліта;
не перашкаджаць дзейнасці праваслаўных школ, семінарый і друкарняў.
Дзейнасць Іпація Пацея садзейнічала скліканню 6 кастрычніка 1596 г. Берасцейскага сабора, які санкцыянаваў утварэнне уніяц-кай царквы. 3 гэтага моманту унія юрыдычна ператварылася ў дзяржаўную рэлігію, а праваслаўе, па сутнасці, апынулася па-за законам.ІНайбольш выдатныя яго творы: «Антырызіс» (1600), «Адказ на ліст Клірыка Астрожскага», «Ліст да князя Канстанціна Астрожскага» (абодва 1598), «Размовы берасцяніна з братчыкамі» і інш.Асноўная думка ўсіх яго твораў заключалася ў неабходнасці еднасці католікаў і праваслаўных. Спасылаючыся на маральны за-няпад праваслаўнага духавенства, Пацей спадзяваўся, што падпа-радкаванне праваслаўных ВКЛ Папе Рымскаму — гэта шлях да еЎрапейскай культуры і адукацыі. Праз унію ён марыў усталяваць мір і згоду ў краіне і меў надзею на разуменне яго дзейнасці з цягам часу нават праціўнікамі уніі
25. Палітыч.і прав.ідэі ў палемічнай літаратуры.Берасц. унія выклікала да жыцця развіццё палемічнай літаратуры. Яна з'явілася адной з форм выражэння палітыка-прававой і грамадскай думкі, выяўлення міжцаркоўных, тэалагічных і сац-палітыч супярэчнасцей.Найбольш важным напрамкам у рэлігійнай палеміцы стала нац. праблема. I гэта не выпадкова, бо наступ на праваслаўе пасля заключэння уніі разглядаўся як пагроза культурным асновам народа.. Займаючы патрыятычныя пазіцыі ў адносінах да РП, праваслаўныя палемісты заклікалі да грамадз міру на аснове верацярпімасці, прызнання роўных пра-воў усіх народаў дзяржавы, мірнага суіснавання народаў, цэркваў і моў у РП. Так, М. Сматрыцкі, указваў, што згода і адзінства ў шматнац. дзяржаве можа быць дасягнута толькі разумнай і справядлівай палітыкай урада, захаваннем роўнасці паміж народамі і іх веравызнаннямі.Наступ на веру, падкрэсліваў Сматрыцкі, як нішто іншае садзейнічае хуткаму заняпаду каралеўства.
Імкненнем садзейнічаць усталяванню стабільнасці ў дзяржаве тлумачыў Сматрыцкі і свой пераход з праваслаўя ў унію.Традыцыі праваслаўнай царквы, звычаі народа, маральныя нормы ён называў састарэлымі для сучаснага жыцця, не маючымі перспектывы. Разам з тым, каталіцкая і уніяцкая цэрквы, пануючае становішча якіх замацавана дзяржаваю,з'яўляюцца носьбітамі прагрэсу,таму неабходна адмовіцца ад старога праваслаўя на карысць уніяцтва. Доказам на карысць разумнага і дабравольнага прыняцця уніі Сматрыцкі лічыў Дзяржаўную падтрымку уніяцкай царквы.На думку I. Вішэнскага і 3. Капысценскага, першай асобай у дзяржаве павінен з'яўляцца глава цар-квы.Свецкай уладзе адводзілася ахоўная функцыя ў адносінах да царквы і веравызнання грамадзян.Кароль, як прадстаўнік свецкай улады, павінен быць над рэлігійнымі канфліктамі, здзяйсняць функцыі прававога рэгулявання грамадскіх адносін, пасрэдніцтва ў адносінах розных канфесій.На думку А. Філповіча, выключна кароль павінен валодаць правам заканадаўчай ініцыятывы.Панам-радзе, Сенату, Сойму, судам адводзіліся толькі дарадчыя функцыі. Выканаўчыя паўнамоцтвы аўтар замацоўвае за ўрадаўцамі і ваеннымі.Згодна меркаванню I. Вішэнскага і А. Філіповіча,кароль адказны перад Богам не толькі за сябе, але і за кожнага свайго падданага. Царква абавязана дапамагаць каралю ўкіраванні краінаю,народамі.Абавязаккараля—садзейнічаць адукацыі падданых, гарантаваць ім палітыч свабоды.Гэта ідэя прыводзіць некаторых да здагадкі аб дагаворнай аснове дзяржавы. Грамадства, на думку М. Сматрыцкага, складаецца з трох саслоўяў: князёў, слуг і святароў. Паміж імі існуе грамадскі дагавор аб размеркаванні абавязкаў і ўзаемаадносін. Гэты грамадскі дагавор і складае аснову дзяржавы. Дагавор патрабуе ад князёў уладарыць справядліва. Ад слуг патрабуе сумленна выконваць свае абавязкі:плаціць падаткі, працаваць. Ад святароў патрабуе быць праведнымі.Парушэнне дагаварных абавязацельстваў пагражае існаванню дзяржавы.
М.Сматрыцкі разглядае паняццс «свабода». Гэта магчымасць абрання жаданага ладу жыцця, але ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам. Імкненне да грамадзянскай свабоды прадугледжвае юрыдычнае падпарадкаванне ўладам.
Наступныя высновы, якія лагічна выцякаюць з пазіцый праваслаўных палемістаў у адносінах дзяржавы, дзяржаўнай і царкоўнай улад.Па-першае, дзяржава характарызавалася як свецкі інстытут, улада караля пазбаўляласянепахіснасці.Па-друг,грамадзяне надзяляліся палітычнай свабодай,грамадства— суверэннасцю. Па-трэц, выдзяляліся і аналізаваліся ўзроўні ўлады, дагаварная прырода дзяржавы і прававая аснова грамадскага дагавора. Па-чацв, галоўнай функцыяй каралеўскай ўлады прызнавалася падтрыманне стабільнасці праз забеспячэння свабоды веравызнання. Гэта ідэя мела на ўвазе налітычнае адзінства і плюралістычнае грамадства.У рэлігійна-палітычнай палеміцы XVII ст. каталіцкія і уніяцкія аўтары адстойвалі канцэпцыю монацаркоўнай дзяржавы, якая супярэчыла канцэпцыі мірнага суіснавання розных хрысціянскіх канфесій, за якую выступалі праваслаўныя палемісты. Так, напрыклад, I. Руцкі прапанаваў праект рэформы уніяцкай царквы,які прадугледжваў наданне ёй статуса дзяржаўнай і ўсталяванне уніяцкага патрыяршаства ў ВКЛ.Такім чынам, канцэпцыя I. Руцкага зыходзіла зіснавання монацаркоўнай дзяржавы. У адрозненнне ад каталіцкіх аўтараў, якія патрабавалі безумоўнага прыярытэту духоўнай улады над свецкай, уніяты лічылі неабходным уключыць уніяцкую царкву ў дзяржаўныя адносіны. Так, Руцкі настойваў напрызначэнни уніяцкіх епіскапаў каралем
Як бачым, каталіцкія і уніяцкія аўтары разыходзіліся ў падыходах да праблемы адносін дзяржавы і царквы, прапаноўвалі розныя мадэлі дзярж.ўпарадкавання. Каталіцкія палемісты, прызнаючы неабходнасць моцнай каралеўскай улады,галоўнай фігурай у палітычным кіраванні лічылі кіраўніка царквы, а уніяты акцэнтавалі ўвагу на паўнамоцтвах свецкай улады, якую лічылі асновай дзяржаўнасці.Сац-палитыч.погляды каталіцкіх і уніяцкіх аўтараў першай паловы XVII ст.прайшлі эвалюцыю ад ідэі монацаркоўнай дзяржавы да прызнання суверэнітэту сац.супольнасцей і дагаворнай прыроды дзяржавы. Упершыню ідэя суверэннасці сац.супольнасцей была выказана прыхільнікам распаўсюджання ў краі уніяцтва канцлерам ВКЛ Л.Сапегам.Дзяржава, на яго думку, уяўляе сабой пасрэдніцкі суб'ект улады, паўнамоцтвы якому дэлегуюць супольнасці, уступаючы ў адносіны грамадскага дагавора і замацоўваючы іх у НПА. У гэтым выпадку патрэбы ўсяго грамадства, кансалідаванага ў дзяржаву, маюць прыярытэтнае значэнне ў параўнанні з вузкасаслоўнымі інтарэсамі і патрэбамі. Уніяцкія аўтары, напрыклад Руцкі, таксама звяртаюць увагу на сацыяльныя супольнасці (саслоўі) і разглядаюць іх як пасрэднікаў паміж дзяржавай і індывідуумамі. Гэта прыводзіць іх да згоды з вывадам Л. Сапегі аб суверэннасці супольнасцей адносна дзяржавы. Т.ч., уніяцкія аўтары, як і іх праваслаўныя апаненты, паступова прыйшлі да высновы аб суверэннасці грамадзянскіх супольнасцей у адносінах да дзяржавы і неабходнасці грамадзянскага прымірэння.Найбольш шырока абмяркоўвалася ў палітыка-прававой дум-цы Беларусі XVII пытанне аб«праве народаў».Пытанні права народаў разглядаліся ў сувязі з праблемамі дзяржаўнага суверэнітэту.Чым больш свецкі характар набывае дзяржава, тым больш востра ставяцца праблемы нац. самавызначэння. Права народаў бачылася М.Сматрыцкім і I.Руцкім як асобы сінтэз традыцый, натуральных законаў народнасці, грамадзянскіх і палітычных правоў.Інакш кажучы, права народаў дазваляла рэалізаваць культурна-нацыянальныя патрэбы ў палітычнай сферы.