- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
Ідэя прававой дзяржавы была абгрунтавана ў творах выдатнага беларускага мысліцеля і палітычнага дзеяча, канцлера ВКЛ Льва Сапегі (1557-1633).
Крыніцамі вывучэння поглядаў Л. Сапегі з'яўляюцца яго "Прадмова да Статута 1588 г", трактат «Выклад трыбунальскіх праў» (1616), а таксама эпісталярная спадчына. Палітыка-прававыя погляды Л. Сапегі паўплывалі таксама на змест Трэцяга Літоўскага Статута.
Закон у выдатнага правазнаўцы з'яўляецца той мяжой, да якой распаўсюджваецца свабода чалавека. Ведаючы законы, чалавек стрымлівае сябе ў сваіх учынках, нікога не крыўдзіць, «а калі б сам кім быў пакрыўджаны», не займаецца самасудам, а «абарону і лекі ад крыўды сваёй шукае» ў законе і судзе1. Канцэпцыя дзяржавы, прапанаваная Сапегам, якая будуецца на ідэі вяршынства закона, патрабавала роўнасці ўсіх перад законам і судом, але, будучы аба-ронцам інтарэсаў свайго класа — буйных землеўладальнікаў, ён пакінуў у Статуце нормы, якія замацоўвалі прывілеяванае права-вое становішча шляхты ў краіне.
Як і А. Волан, Сапега дае вызначэнне паняццю «свабода». У «Звароце да ўсіх саслоўяў» ён падкрэсліваў, што сутнасць свабоды складаюць неадчужальныя (натуральныя) правы чалавека на ўласнасць, асабістую і маёмасную недатыкальнасць, абарону гона-ру і годнасці, свабоды рэлігійнага і палітычнага выбару. Яны павінны быць замацаваны заканадаўча і забяспечаны дзяржаваю. Калі ў грамадстве адсутнічае павага да права, пісаў Л. Сапега, а пануе сваявольства і беззаконне, яно не можа лічыцца чалавечым, а робіцца падобным на звярыную зграю.
Сапега ідэйна абгрунтаваў і заканадаўча замацаваў важнейшы прынцып унутранай палітыкі ВКЛ — рэлігійнай талерантнасці. Хаця ён і з'яўляўся прыхільнікам уніі, але лічыў, што праваслаўныя беларусы і ўкраінцы павінны самі зрабіць свой рэлігійны выбар, бо законным з'яўляецца толькі свабоднае волевыяўленне. Нават сам Бог «не прымае слуг, якіх яму дастаўляюць сілаіі», - пісаў канцлер у пісьме да уніяцкага епіскапа I. Кунцэвіча2. У шматканфесійнай краіне суіснаванне народаў магчымае толькі тады, калі ўсе яе гра мадзяне, якой бы веры ні належалі, кіраваліся роўнымі правамі, а закон у аднолькавай ступені стаяў на абароне асабістай годнасці і ўласнасці і тых, і другіх, бо «прымушаць да веры якое-небудзь та-варыства агідна волі боскай»1.
Як чалавек, светапогляд якога фарміраваўся на ідэях Рэфарма-цыі Леў Сапега адстойваў незалежнасць свецкай улады ад цар-коўнай. Не прымаючы спробу I. Кунцэвіча апраўдаць вышэйшымі інтарэсамі царквы гвалт у адносінах да вернікаў, ён патрабаваў ад епіскапа, каб той «уладу сваю і абавязкі духоўніка прыстасаваў да волі гасподскай і намераў урада», бо «ўсё, што не ў згодзе з мірным жыццём і грамадскай карысцю, можа смела разглядацца як зла-чынства»2. Ён лічыў, што рэлігійны фанатызм епіскапа і пры-хільнікаў яго метадаў падрывае палітычнае адзінства дзяржавы, раз'ядноўвае народ, робіць краіну няздольнай супрацьстаяць знеш-няй небяспецы.
22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
Контррэфармацыя мела на мэце дзве асноўныя задачы. Першая заключалася ў выцясненні з рэлігійнага і палітычнага жыцця еўра-пейскіх краін пратэстанцкай царквы, у падрыве папулярнасці рэ-фармацыйнай ідэалогіі і адначасова аднаўленні духоўнай манаполіі каталіцкай царквы; другая — у ідэалагічным падмацаванні феа-дальнага ладу ў перыяд яго крызісу і разлажэння.Дактрыну і царкоўную палітыку контррэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор (1545-1563), які адхіліў усякі кампраміс з пратэс-тантамі і зацвердзіў безумоўны аўтарытэт у справах веры Папы Рымскага. Яна ахапіла палітыку, ідэалогію, культуру і іншыя сфе-ры паўсядзённага жыцця.Галоўнай зброяй у барацьбе каталіцкай царквы з Рэфармацыяй стаў ордэн езуітаў.Асноўнымі прычынамі распаўсюджання контррэфармацыйнай ідэалогіі ў ВКЛ і яе перамогі былі як унутраныя і знешнія аб-ставіны існавання краіны ў сярэдзіне XVI ст., так і асабісты чалаве-чы фактар.
Унутраныя фактары, якія спрыялі пранікненню контррэфарма цыі, былі выкліканы палітычнымі, ідэалагічнымі, юрыдычнымі і іншымі зменамі, якія адбыліся ў час Рэфармацыі. Маецца на ўвазе талерантнасць як рыса дзяржаўнай палітыкі, якая была замацавана заканадаўча і стварала спрыяльны грунт для дзейнасці любой хрысціянскай канфесіі, любога манаскага ордэна, а таксама незада-воленасць большасці шляхты радыкальным напрамкам рэфарма цыйнага руху, які ствараў небяспеку шляхецкім прывілеям, феа-дальнай маёмасці і наогул дзяржавс. Важнейшым знешнім фактарам перамогі каталіцтва стала паслабленне краіны ў вынікуі Лівонскай вайны і Люблінская унія з каталіцкай Польшчай, якая прывяла да стварэння агульнай дзяржавы. Гэта падзея, у сваю чар-гу, спрыяла ўзмацненню каталіцкага ўплыву, тым болып што прыхільнікамі езуітаў былі каралі Рэчы Паспалітай Стэфан Бато-рый і Жыгімонт Ваза. Акрамя вышэйназваных прычын некаторыя аўтары называюць і такі фактар, як смерць у 1565 г. канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага, з якім пратэстанцкі рух страціў свайго асноўнага лідэра і ідэолага.
Першыя езуіты (13 чалавек) на тэрыторыю Вялікага княства былі запрошаны віленскім біскупам Валяр'янам Пратасевічам у 1560 г., паства якога амаль уся перайшла ў кальвінізм. Праз год ў Вільні дзейнічала ўжо 300 езуітаў. Галоўным сродкам распаўсюджання ан-тырэфармацыйных ідэй стала сістэма адукацыі, якая паступова цал-кам перайшла ў рукі езуітаў, а пазней і іншых каталіцкіх ордэнаў.У 1579 г. была адчынена Віленская езуіцкая акадэмія, якая па свайму статусу была прыроўнена да Кракаўскага універсітэта. Яе рэктарамі ў розныя часы былі вядомыя езуіцкія прапаведнікі Пётр Скарга і Крыштаф Варшавецкі.Асаблівасцю Контррэфармацыі ў ВКЛ было тое, што ў адроз-ненне ад Заходняй Еўропы яна была накіравана не толькі супраць рэфармацыі, але і супраць праваслаўя. Згодна з планамі Ватыкана наступ каталіцызму на Маскоўскую дзяржаву і наогул на ўсход павінен быў праходзіць праз Беларусь. 3 другой паловы XVI ст. ў палітыка-прававой думцы Беларусі пачынаецца актыўнае абмеркаванне мэтаў і прынцыпаў уніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.
23. Палітычныя і прававыя погляды П. Скаргі.
Iдэолаг Контррэфармацыі, езуіцкі прапаведнік Пётр Скарга (1536-1612).
Крыніцай вывучэння поглядаў Скаргі з'яўляюцца яго творы «Соймавыя казанні», «Аб адзінстве касцёла божага», «Берасцейскі сінод», «На трэны і лямант Феафіла Арфалога» і інш.Каталіцкі ідэолаг Скарга быў прыхільнікам манархісцкай улады, абмежаванай шляхецкай радай і правам. «Статуты,— пісаў ён, патрэбныя кожнай дзяржаве, як вочы целу». Толькі моцная ўладаманарха, на думку мысліцеля, здольная супрацьстаяць шляхецкай анархіі, якая бачылася яму асноўнай прычынай разбурэння дзяр-жавы.Скарга папракаў шляхту за распаўсюджванне рэфармацыйных ідэй, за злоўжы ванне прывілеямі, лічыў яе здольнай толькі на ўдзел у войнах і ні якім разе не на стваральную працу.
Пётр Скарга выказваўся па пытаннях узаемаадносін паміж свецкай і духоўнай уладамі. На яго думку, свецкая ўлада павінна падпарадкоўвацца духоўнаму кіраўніцтву з боку каталіцкай царк-вы, таму што ў дачыненні да дзяржаўных інтарэсаў, якія ён разгля-даў як часовыя, залежныя ад пэўных абставін, інтарэсы царквы з'яўляюцца вечнымі і нязменнымі.Ідэолагі контррэфармацыі, у тым ліку і Пётр Скарга, адмоўна ставіліся да ўсталяванага ў ВКЛ і замацаванага ў Статуце 1588 г. прынцыпу верацярпімасці. У «Соймавых казаннях» ён абвясціў акт варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. аб верацярпімасці, які кам увайшоў у тэкст аднаго з артыкулаў Статута, выступленнем супраць усіх боскіх і чалавечых правоў, дзяржаўнага права, суп-раць натуральнага розуму і хрысціянскага высакародства, вытокам атэізму1.
Такім чынам, ён лічыў саслоўнае падпарадкаванне, а не свабоду ў грамадскіх адносінах стрыжнем дзяржаўнага парадку. Свабода ж прызнавалася ім толькі ў трох відах: свабода ад граху, свабода ад падпарадкавання замежным уладарам і свабода ад тырана, з якой ён звязваў права абмежавання каралеўскай улады шляхецкай радай і заканадаўствам. У кнізе «Аб адзінстве касцёла божагаі (1577) ён заклікае да ўз'яднання каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, бо гэта, на яго думку, адзіны шлях да згоды і міру ў краіне. Але праграма уніі, прапанаваная П. Скаргай, хутчэй нагадвала праграму паступовага падпарадкавання праваслаўнай царквы, якую ён ставіў у прыніжанае становішча, перад каталіцкай. Галоўнымі прынцыпамі яднання, прапанаванымі Скаргай, былі: пераход Ус-ходняй царквы ВКЛ пад уладу Папы Рымскага і прызнанне яго найвышэйшым пастарам усёй Хрыстовай царквы. Разам з тым ён лічыў магчымым пакінуць за праваслаўнымі царкоўныя абрады і звычаі грэчаскага набажэнства.Выказваўся Пётр Скарга і аб межах уніі. Ён не бачыў магчымасці пайсці на сусветную унію ў сувязі з супрацівам грэчаскага духавенства. Рэгіянальная унія з удзелам маскоўскага патрыярхата меркавалася яму магчымай у будучыні, пры ўмове зменаў адносін маскоўшчыны да Захаду і католікаў, якіх «там лічаць горш за пага-нага. у Вялікім княстве Літоўскім унія павінна насіць мясцовы характар. Для яднання дзвюх хрысціянскіх канфесій у княстве спрыяюць, паводле сцвярджэння аўтара, усе абставіны: па-нершае, як католікі, так і праваслаўныя належаць да аднаго народа, гавораць на адной мове, па-другое, як урадаўцы, так і сам манарх жадаюць гэтага аб'яднання і доўгі час імкнуліся да яго.
