- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
Васы Цяпінскиi(1540-1603). У гісторыю палітычнай і прававой думкі ён увайшоў як перакладчык на беларускую мову Евангелля і аўтар прадмовы да яго. Узняў праблему нац культуры, адукацыі і наогул праблему фарміравання нац свядомасці.У прадмове да «Евангелля» ён выказаў трывогу адносна зняважлівых адносін беларускіх феадалаў да роднай мовы, сваёй куль-туры. В. Цяпінскі лічыў, што адукаваныя беларускія феадалы павінны стаць на чале нацыянальна-культурнага руху і выратаваць нацыянальную культуру. Падыходы В. Цяпінскага да палітыка-прававых праблем, якія абмяркоўваліся ў час дыскусій паміж правымі і левымі ан-тытрынітарыямі, былі аналагічныя падыходам Сымона Буднага. Апошні ў сваім вядомым творы «Аб свецкай уладзе» пад-крэсліваў, што шляхціц Цяпінскі сцвярджаў, што ўдзел хрысціяніна ў войнах, урадах, валоданне маёнткамі не сунярэчаць евангельскаму вучэнню.Такім чынам, у поглядах прадстаўнікоў памяркоўна-гума-ністычнага напрамку рэнесансавай думкі Беларусі адлюстраваны элементы раннебуржуазнага юрыдычнага светапогляду. У творах амаль што ўсіх умераных гуманістаў мае месца спроба сфармуля-ваць асноўныя прынцыпы пабудовы дзяржавы, якая пазней атры-мае назву прававой. Разам з тым, у іх сацыяльна-палітычных пог-лядах даволі яскрава праявілася класавая і гістарычная абмежаванасць. Яна заключалася ў іх перакананні, што ўсе прабле-мы грамадскага жыцця могуць быць вырашаны на маральна-этыч-ным і прававым узроўнях без істотных змен існуючых сацыяль-на-эканамічных і палітычных інстытутаў.
20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
У шырокім спектры палітыка-прававой думкі Беларусі XVI ст мела месца плынь, якая вызначалася як радыкальна-гуманістычная. Яна была прадстаўлена левым крылом арыян, найбольш яркія прадстаўнікі якога Пётр Гезка (Пётр з Ганёндза, Петрус Ганезіус) Марцін Чаховіц, Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, Лаўрэнці Крышкоўскі. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцеляў было ідэа-лагічным абгрунтаваннем настрояў народных мас. Таму яго прад-стаўнікоў называюць яшчэ сялянска-плебейскімі ідэолагамі, а само вучэнне плебейскім анархізмам.. Ідэолагі плебейскага анархізму, абапіраючыся на сапраўды гуманістычную ідэю прыроднай роўнасці людзей, заклікалі ліквідаваць сацыяльную і маёмасную няроўнасць, па-дзяліць дабро багатых паміж беднымі, расфарміраваць усе дзяржаўныя інстытуты, знішчыць органы ўлады, суд і войска. У якасці эталона арганізацыі сацыяльнага жыцця імі бачылася першахрысціянская абшчына. Пётр Гезка вучыў, што сапраўдны хрысціянін не павінен займаць пасады, быць каралём, гетманам, суддзсй і г.д. Ен заклікаў сваіх прыхільнікаў-феадалаў адмовіцца ад маёмасці, выз-валіць халопаў і прыгонных сялян, таму што валоданне прыгоннымі, дваровай чэляддзю з'яўляецца страшэннай супяручнасцю закону боскаму. Марцін Чаховіц у ад розненне ад памяркоўных мысліцеляў, ён не шукаў ідэалу дзяржаўнага кіраўніка ні ў сусветнай, ні ў айчыішай гісторыі, бо лічыў, што снрава не ў асобе ўладара, а ў самім інстытуце ўлады, які заўсёды стаіць на ахове інтарэсаў вярхоў грамадства і з`яўляецца варожым простаму чалавеку. Як і Пётр Гезка, Чаховіц меркаваў, радыкальныя перабудовы існуючай сацыяльнай рэчаіснасці магчыма падштурхнуць мірнымі сродкамі. Але разам з тым радыкалы не адвяргалі і рэвалюцыйныя метады барацьбы ў перыяд вострых сацыяльных крызісаў.
Сялянскія ідэолагі звязвалі канчатковую гібель існуючага саыяльна-палітычнага ладу і стварэння грамадства ўсеагульнай роўнасці і справядлівасці з прышэсцем Хрыста, якое, на іх думку,павінна стаць канцом старога свету, насілля, несправядлівасці і пачаткам царства боскага.
Сваю класавую нецярпімасць радыкалы пераносілі і на культурныя каштоўнасці, якія стваралі адукаваныя вярхі грамадства. Яны адвяргалі не толькі тэалагічныя, рэлігійна-схаластычныя веды, але і спадчыну антычнай філасофіі. Толькі Біблія і здаровы розум простага чалавека заслугоўвалі ў іх вачах даверу і скла-далі фундамент дабрачыннага і шчаслівага жыцця народа. Але, на думку П. Гезкі, калі розум уступаў у супярэчанне з канонамі Бібліі, то неабходна было аддаваць перавагу апошняй.
Разам з тым патрэбна адзначыць, што ідэалогія радыкальных гуманістаў у канкрэтна гістарычных умовах ВКЛ ХVІ-ХVІІ стст. мела як пазітыўнае, так і негатыўнае значзнне. ГІрагрэсіўны характар насіла вострая крытыка радыкаламі сацыяльных хвароб феадальнага грамадства. Станоўчую ролю ў фарміраванні канфесійнай палітыкі дзяржавы адыграла і патрабаванне рэлігійнай цярпімасці. Менавіта радыкальнымі рэфарматарамі была вылучана ідэя негвалтоўнай, прапагандыскай барацьбы, якая пазней трансфармавалася ў барацьбу за неад`емныя правы чалавека і грамадзяніна - свабоду слова, друку, вулічных мітынгаў і дэманстрацый.Арыентацыя арыян на першахрысціянскую абшчыну мела рэакцыйна-кансерватыўны характар, бо ідэал шукаўся не ў будучым, а ў мінулым, прапагандаваліся прымітыўныя формы жыцця і, па сутнасці, адмаўляўся прагрэсіўны сэнс развіцця гісторыі. Разам з тым ідэі плебейскага анархізму былі не толькі утапічнымі, але і небяспечнымі, на што шматразова ўказвалі яшчз іх славутыя сучаснікі-апаненты С. Будны, А. Волан, В. Цяпінскі і інш. Напрыклад, А. Волан падкрэсліваў што ўрад, суды і войска,— скасавання якіх патрабавалі радыкалы, неабходны якраз дзеля забеснячэння дзей-насці права і абароны справядлівасці .
Левыя арыяне вялі прапаганду сваіх поглядаў праз адкрытьія дыскусіі з памяркоўнымі, а таксама праз свае друкаваныя творы.Рашучае выступленне левага крыла арыян рэзка змяніла адносіны шляхты і магнатаў да Рэфармацыі. Яны ў такой ступені былі напалоханы падтрымкаю рэвалюцыйных ідэй радыкалаў народнымі масамі, што пачалі хутка і пакорна вяртацца ў лона каталіцкай царк-вы. Такім чынам, у апошняй чвэрці XVI ст. у Беларусі пачынаецца новы рэлігійна-палітычны рух — контррэфармацыя.
