Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Думка шпоры.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана

Яго працы «Аб палітычнай або грамадзянскай свабодзе», «Аб гасудары і яго асобых дабрачыннасцях. Узнікненне дзяржавы Волан звязваў з неабходнасцю абароны натуральных правоў чалавека і дасягнення агульнай карысці ўсіх грамадзян. Як і яго папярэднікі Ф. Скарына і М. Гусоўскі, А. Волан выказваўся наконт ідэальных, на яго думку, форм дзяр-жаўнага кіравання, прагрэсіўнага судаводства, заканадаўства і інш. У прыватнасці, будучы прыхільнікам манархічнай улады, ён лічыў неабходным абмежаванне яе кампетэнцыі толькі выканаўчымі функцыямі. Кіраўніцтва павінна адбывацца ў межах законаў краіны, якім манарх абавязкова падпарадкоўваецца. Разам з тым, у канкрэтных умовах Рэчы Паспалітай мысліцель выступаў супраць празмернага абмежавання каралеўскай улады шляхецкім соймам, асуджаў шляхту за злоўжыванне сваімі прывілеямі і свабодамі. Памяркоўнага гуманіст. Саслоўна-класавая структура ВКЛ (ён падзяляў яе на 3 часткі: шляхта, мяшчане, сяляне; духавенства бела-рускі мысліцель-кальвініст не лічыў часткай сацыяльнай структу-ры) бачылася яму разумнаіі і справядлівай. Усе саслоўі ён лічыў сацыяльнымі партнёрамі, якія дзейнічаюць на карысць дзяржавы. Заклікаючы да мірнага суіснавання ўсіх сацыяльных груп і класаў, А. Волан быў праціўнікам сацыяльнай роўнасці і адмены пры-гонніцтва, якое ён разглядаў як «умеранае рабства». Разам з тым, правазнаўца адстойваў прынцып фармальнай роўнасці ўсіх жыха-роў краіны перад законам. Таму ён лічыў свабоднай такую дзяржа-ву, дзе «...права ў роўнай ступені служыць усім».

На думку беларускага мысліцеля, нормы маралі, рэлігійныя нормы і нормы права з'яўляюцца рэгулятарамі ўсіх грамадскіх ад-носін. Што да норм права, то яны, меркаваў Волан, рэгулююць най-болын важныя грамадскія адносіны, перш за ўсё тыя, у якіх за-цікаўлена дзяржава як асобая арганізацыя палітычнай улады. Менавіта таму з развіццём у недрах феадальнага ладу буржуазных адносін неабходна было ўдасканальваць заканадаўчую базу краіны, прыстасоўваць яе да новых сацыяльна-палітычных і эканамічных рэалій.Андрэй Волан разглядаў права як адлюстраванне агульнай волі народа. Яно павінна адпавядаць прынцыпу справядлівасці, высту-наць гарантам свабоды і роўнасці (перад законам), быць рацыя-нальным і заўсёды ўдасканальвацца. Калі закон, які дзейнічае ў дзяржаве, не адпавядае гэтым патрабаванням, у грамадстве ўзніка-юць канфлікты, якія могуць прывесці да бунтаў і міжусобных вой-наў. Такім чынам, як тыповы памяркоўны гуманіст, прычыны са-цыяльных канфліктаў Волан бачыў у недасканаласці права.У паняцце «свабода» Волан укладваў прававы сэнс. Гэта зна-чыць, што ён лічыў свабодным такое грамадства, у якім закон і дзяржава гарантуюць чалавеку асабістую бяспеку і недатыкаль-насць прыватнай уласнасці, інакш кажучы, натуральных, не-ад'емных яго праў. Разам з тым, меркаваў мысліцель, «свабода» ча-лавека залежыць і ад яго самога, перш за ўсё ад яго здольнасці жыць і дзейнічаць у адпаведнасці з розумам і законам. Як і Ф. Ска-рына, А. Волан быў перакананы ў натуральным паходжанні правас-вядомасці. На яго думку, «права ёсць найвышэйшы розум, закладзены ў прыродзе», які «прадпісвае тое, што трэба рабіць, і забараняе адваротнае».

18. Грамадска-палітычныя прававыя погляды С.Буднага.Палітычныя і прававыя погляды Сымона Буднага (1530-1593) былі выкладзены ім перш за ўсё ў палемічным творы «Аб свецкай уладзе». Мысліцель уступае ў дыскусію з левымі радыкаламі-арыя-намі, якія адстойвалі ідэю скасавання дзяржавы, якую лічылі крыніцай зла, пратэставалі супраць любых форм улады, дзяр-жаўных законаў, судовай сістэмы і г.д. Сымон Будны абгрунтаваў неабходнасць дзяржаўнай улады, якую лічыў «рэччу добрай, павіннай існаваць заўжды, як і іншыя добрыя рэчы». Ён вылучаў наступныя функцыі дзяржаўнай улады: кіраўніцтва грамадскім жыццём, абарона грамадзян, ахова спакою і парадку. Адказваючы апанентам на абвінавачванні ўлады ва злоўжываннях, ён пад-крэсліваў, што, калі чыноўнік паступае не па-хрысціянску, нельга вінаваціць з гэтай нагоды ўладу, а трэба вызваляць тых яе носьбітаў, якія сеюць зло. Чыноўнікі і суддзі, быў перакананы мысліцель, павінны быць справядлівымі, сумленнымі, праўдзівымі, «не перакручваць законаў», не браць хабару. Ён падкрэсліваў боскае паходжанне дзяржавы і неабходнасць грамадзян падпарадкоўвацца дзяржаўнай уладзе.С. Будны паспрабаваў выдзеліць асноўныя метады ўздзеяння дзяр-жаўнай улады на грамадзян. Прыярытэтным у гэтым сэнсе ён.лічыў выхаванне насельніцтва краіны ў духу падпарадкавання за-кону, а супраць тых, хто парушаў закон, павінен выкарыстоўвацца метад пакарання.

Палітычным ідэалам у С. Буднага выступае асветніцкая ма-нархія. Гаспадар павінен абапірацца ў кіраўніцтве краінай на пара-ды мудрых дарадчыкаў і на законы дзяржавы, імкнуцца да зада-вальнення патрэб усіх грамадзян, а не да асабістай карысці.С. Будны, як і яго папярэднікі і сучаснікі, унёс свой уклад у развіццё дактрыны ідэальнай дзяржавы. У прыватнасці, ён выказ-ваўся за роўнасць усіх грамадзян перад законам, за выключнае пра-ва суда абвінаваціць чалавека ў злачынстве.Тыповымі для памяркоўнага гуманіста былі і сацыяльныя пог-ляды С. Буднага. Ён быў прыхільнікам існуючага феадальнага ладу, адстойваў права на прыватную ўласнасць, у тым ліку і на лю-дзей. Разам з тым мысліцель асуджаў найбольш жорсткія праявы прыгонніцтва. Дабрабыт і згода ў дзяржаве могуць быць забяспеча-ны, на думку С. Буднага, супрацоўніцтвам розных сацыяльных слаёў грамадства. Сацыяльныя і палітычныя канфлікты ён прапа-ноўваў, як і іншыя памяркоўныя гуманісты, вырашаць сродкамі маралі і права.

У антытрынітарскіх дыспутах абмяркоўваліся і пытанні, якія хвалявалі ўсё грамадства Вялікага княства Літоўскага. Так, у 50~70-х гадах XVI ст. у цэнтры ўвагі грамадскай думкі была Лівон-ская вайна, якую княства вяло з Масквой. У гэтай сувязі радыкалы на чале з П. Гезкам выступілі супраць удзелу хрысціян у войнах, у тым ліку і ў той, якую вяла дзяржава. Яны тлумачылі сваю пазіцыю тым, што вайна наогул супярэчыць хрысціянскай маралі. Болып таго, вайну вядзе ўрад, а абавязак сапраўднага хрысціяніна байкатаваць усе мерапрыемствы ўрада, таму што яны супярэчаць інтарэсам простага чалавека. Правыя арыяне, сярод якіх быў і С. Будны, у гэтай дыскусіі адстойвалі думку аб неабходнасці пады-ходу да войнаў дыферэнцыравана. У захопніцкіх войнах хрысціянін сапраўды не павінен удзельнічаць. Але ўдзел у абарон-чых войнах, якой яны лічылі і Лівонскую вайну, з'яўляецца ганаро-вым абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.