
- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
- •Грамадская думка дахрысціянскай пары.
- •Палітычныя і сацыяльна-духоўныя асновы грамадскай думкі ў часы фарміравання дзяржаў-княстваў і распаўсюджвання хрысціянства.
- •4. Погляды е. Полацкай.
- •Погляды к. Тураўскага.
- •7. Палітычныя і прававыя ідэі старажытных летапісаў і “Слова аб палку Ігаравым”.
- •8. Агульнадзяржаўныя ідэі беларуска-літоўскіх летапісаў: “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”.
- •9. Рэлігійна-палітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы
- •10. Развіцце прававой думкі ў заканадаўчых актах вкл XIV - XV ст. Ст.
- •11. Спецыфіка айчынага Гуманізму і Адраджэння.
- •12. Асаблівасці і змест умерана-гуманістычных поглядаў на развіцце грамадства.
- •13. Палітычныя і прававыя погляды ф. Скарыны
- •14. Палітычныя і прававыя погляды м. Гусоўскага.
- •15. Палітычныя і прававыя погляды м. Літвіна.
- •17. Палітычныя і прававыя погляды а. Волана
- •19. Палітычныя і прававыя погляды в. Цяпінскага.
- •20. Вучэнне радыкальна-гуманістычных мысліцелей беларускага Адраджэння.
- •21. Палітычныя і прававыя погляды л. Сапегі.
- •22 Сутнасць Контррэфармацыі і прычыны яе распаўсюджвання ў вкл.
- •24. Абгрунтаванне ідэі унііпаміж каталіцкай і правасл.Най царквамі(п.Скарга,і. Пацей, к.Астрожскі).
- •26.Натуральна-прававыя ідэі ўпрацах а.Алізароўскага.
- •27. Грамадска- палітычныя погляды к. Лышчынскага.
- •30. Асаблівасці грамадска-палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.
- •31. Асветніцкія ідэі ў гістарычных сачыненнях xviiIст.
- •32. Крытыка магнацкай алігархіі ў шляхецкай публіцыстыцы “Вольны голас” с. Канарскі, т.Астроўскі, а.Загурскі.
- •33. Праблема дэсідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Погляды г. Каніскага
- •34. Палітыка-прававыя погляды к. Нарбута
- •35. Сутнасць ідэалогіі фізіакратызму. Палітыка-прававыя погляды к Багуслаўскага, і.Страйноўскага.
- •36. Праграма рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай. Асветнікі-рэфарматары (і.Храптовіч, а.Тызенгаўз, п.Бжастоўскі)
- •37. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - выдатны помнік прававой думкі.
- •38. Палітычныя і прававыя ідэі лідэраў паўстання 1791 г. (т. Касцюшка, я. Ясінскі).
- •39. Ідэі абшчыннага камунізму ў творчасці і. Яленскага
- •40. Асноўныя фактары станаўлення грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.
- •41. Мемарыяльная запіска м.К.Агінскага і Праэкт адраджэння аўтаноміі вкл.
- •44. Роля ліцвінскай гістарычнай свядомасці ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Погляды а. Кіркора.
- •45.Пошукі нацыянальнага пачатка ў галіне літаратуры ў першай палове хіх ст. (а. Міцкевіч, я. Чачот, я. Баршчэўскі, а. Рыпінскі, в. Дунін-Марцінкевіч, у. Сыракомля).
- •47. Кансерватыўная плынь палітычнай і прававой думкі Беларусі х1х ст.. Ідэі заходнерусізму.
- •49.Праграма дэмакратыных пераўтварэнняў к. Каліноўскага.
- •50.Спасович
- •51.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі ў канцы хіх - пач. Хх ст.Ст.
- •52. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага развіцця ў праграме беларускай студэнцкай народніцкай арганізацыі “Гоман”.
- •53. Спалучэнне ідэі народніцкага сацыялізму з ідэяй нацыянальнага Адраджэння ў праграмах “Беларускай Сацыялістычнай Грамады”.
- •54. “Наша доля”, “Наша Ніва” як адлюстраванне палітычнай і прававой думкі Беларусі ў час рэакцыі і новага рэвалюцыйнага пад,ему (1906 -1914 гг.).
- •55.Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пач. Хх ст.
- •56.Палітычныя погляды прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху (я. Лесік, в. Ластоўскі, Антон і Іван Луцкевічы і інш.).
- •57.Пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці ў праграмных дакументах беларускіх палітычных арганізацый напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- •58.Ідэі першага Ўсебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў праграмных дакументах бнр.
- •61. Распрацоўка і рэалізацыя ідэі беларусізацыі ў грамадска-палітычнай думцы Савецкай Беларусі.
- •62. Ідэалагічнае абгрунтаванне станаўлення адміністрацыйна-каманднай сістэмы і массавых рэпрэсій.
- •63. Развіцце прававой думкі Беларусі ў другой і трэцяй Канстытуцыях бсср і іншых заканадаўчых актах.
- •64. Новыя тэндэнцыі ў грамадскай свядомасці, выкліканыя перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
- •65. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.
- •66. Развіцце юрыдычнай навукі ў бсср 20-30-х гг. Хх ст.
- •67. Юрыдычная навука ў 40-х - сяр. 80-х гг. Хх ст.
- •68.Канстытуцыйны працэс ў Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.
- •69.Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.
Прадмет і задачы курса “Гісторыя прававой і палітычнай думкі”. Перыядызацыя прававой і палітычнай думкі Беларусі.
Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі — адна з палітыка-прававых дысцыплін. Гэта адносна новая дысцыпліна. Раней фрагментарныя сведчанні з гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі ў курсах «Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў», «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі», «Гісторыя Беларусі», і інш.
Палітычныя працэсы 1990-х гадоў, якія адбываліся ў нашай краіне, садзейнічалі значнай актывізацыі даследаванняў айчыннай гісторыі
Прадметам гісторыі палітычнай і нрававой думкі Беларусі з'яўляюцца ўзнікненне і развіццё тэарэтычных палажэнняў аб дзяржаве, праве, заканадаўстве і палітыцы, выказаных нацыяналь-нымі мысліцелямі, грамадскімі, дзяржаўнымі і рэлігійнымі дзе-ячамі, паэтамі, пісьменнікамі, навукоўцамі, публіцыстамі ў той ці іншай форме. Палітычная і прававая думка ўзнікае раней афармлення сістэмы навуковых ведаў і ў большасці выпадкаў з'яўляецца зародкам прававога ці палітычнага вучэння. Разам з тым яна існуе побач з адпаведнымі вучэннямі ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, у гутарках, прамовах і г.д. Узнікаючы адначасова з Дзяржавай і правам, прававая і палітычная думка адлюстроўвае складаныя сацыяльныя, палітычныя, нацыянальныя, рэлігійныя працэсы, што адбываюцца ў дзяржаве ў той ці іншы перыяд. Яна развіваецца на аснове ўзаемапранікнення ні супрацьпастаўлення поглядаў розных сацыяльных груп і палітычных партый. Вывучэнне палітычнай і прававой думкі Беларусі мае не толькі навукова-пазнавальнае, але і вялікае выхаваўчае значэнне.
У аснову перыядызацыі палітычнай і прававой думкі Беларусі пакладзены асноўныя этапы сацыяльна-эканамічнага і палітычна-га развіцця грамадства.
Першы перыяд ахоплівае палітычную і прававую думку Беларусі ў часы распаўсюджвання хрысціянства(X—перш палова XII стст.). У гэты перыяд адбываюцца істотныя змены ў жыцці нашых продкаў, звязаныя з утварэннем першых дзяржаў-княстваў і распаўсюдж хрысц. Яны вядуць да змены светаўяўленчых арыенціраў старажытнага насельніцтва Беларусі.
Другі перыяд уключае грамадска-палітычную і прававую думку Беларусі ва ўмовах станаўлення беларускага этнасу і ўмацавання дзяржаўнасці (другая палова XII — XV стст.). Гэта этап фарміравання магутнай беларуска-літоўскай дзяржавы, складвання беларускай народнасці, пачатку афармлення прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага.
Трэці перыяд звязаны з развіццём палітычнай і прававой думкі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі (XVI — пачатак XVII стст.).
У гэты час узмацняюцца палітычная цэнтралізацыя і дзяр-жаўна-прававая стабілізацыя беларуска-літоўскага грамадства, развіваецца кнігад-рукаванне, адбываецца станаўленне беларускай мовы, нацыяналь-ных літаратуры і мастацтва. філасофскай, прававой і грамадска-палітычнай думкі, адпаведнай рэнесанса-ва-гуманістычнаму тыпу культуры. Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Леў Сапега і інш.
Чацвёртпы перыяд характарызуе палітычную і прававую думку Беларусі эпохі Контррэфармацыі і феадальна-каталіцкай рэакцыі (пачатак XVII —сярэдзіна XVIII стст.).
Гэта час засілля царкоўна-клерыкальнай ідэалогіі, але, тым не менш, у поглядах беларускіх мысліцеляў з'яўляюцца і мацнеюць ідэі вальнадумства, атэізму і матэрыялізму. Пашыраецца крытыка феадальна-прыгонніцкай сістэмы, дзяржаўнага і судовага ладу, сістэмы феадальнага права.
Пяты перыяд звязваецца з развіццём палітычнай і прававой думкі Беларусі эпохі Асветніцтва (другая палова XVIII ст.).
Справа ў тым, што асветніцкая ідэалогія, якая панавала ў Еўропе з другой паловы XVIII ст., пачала актыўна пашыраць свой уплыў і на Беларусь. У час падзелаў Рэчы Паспалітай прыхільнікі асветніцкай ідэалогіі сталі змагарамі за захаванне незалежнасці дзяржавы, рэфармаванне палітычнага і сацыяльнага ладу.
Шосты перыяд развіцця палітычнай і прававой думкі Беларусі ўключае XIX ст. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Ліберальны напрамак быў прадстаўлены выкладчыкамі Віленскага універсітэта: братамі Я. і А. Снядзецкімі, М. Баб-роўскім, I. Даніловічам, студэнцкімі таварыствамі філаматаў і філарэтаў, а таксама такімі беларускімі пісьменнікамі-раманты-камі, як Я. Чачот, Я. Баршчэўскі... К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч і інш.
Сёмы перыяд уключае палітычную і прававую думку беларус-кага адраджэння канца XIX — пачатку XX стст.
3 канца XIX ст. у асяроддзі студэнцкай моладзі з'яўляецца палітычная групоўка «Гоман», якая раепрацоўвае праграму бараць-бы за нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі.
Восьмы перыяд ахоплівае палітычную і прававую думку савсц-кай Беларусі (1919-1991 гг.). Гэты перыяд можна падзяліць на два этапы. Першы з іх адносіцца да 1919-1929 гг. 3 1929 г. пачынае ўзмацняцца таталітарны рэжым, выціскаецца інпіадумства, зацвярджаецца вернасць толькі адзінай марксісцка-ленінска-сталінскай ідэалогіі
Да дзевятага перыяду адносіцца развіццё палітычнай і права-вой думкі Беларусі ў 90-я гады XX — пачатку XXI стст. Абвяшчэн-не 27 ліпеня 1990 г. незалежнасці рэспублікі, будаўніцтва самас-тойнай беларускай дзяржавы выклікала новы ўздым у развіцці палітычнай і прававой думкі. Сярод шматлікіх прадстаўнікоў сучаснай палітычнай і права-вой думкі можна назваць такіх навукоўцаў, як У. Оргіш, А. Майсе-ня, В. Фамін, М. Касцюк, А. Вішпеўскі, У. Кучынскі, В. Ціхіня, У. Вітушка.