- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
Беларуская графіка ўключае неабходныя знакі і сродкі, з дапамогай якіх можна чляніць вусную мову на словы і абазначаць яе гукі на пісьме. У мове дзейнічаюць фанетычныя заканамернасці (аканне, асіміляцыйныя змены зычных і інш.), пад уздзеяннем якіх пэўны гук у слове, аказаўшыся ў выніку словаўтварэння або словазмянення ў іншай фанетычнай пазіцыі, можа прыкметна змяніцца. I калі дакладна перадаваць гучанне мовы на пісьме, некаторыя словы страцяць выразнасць сваіх састаўных частак (марфем), сэнсавую сувязь з роднаснымі словамі і акажуцца цяжкімі для ўспрымання і разумення, як, напрыклад, словы аччыніць (адчыніць), рэшчык (рэзчык), матакрос (мотакрос), паткаччык (падкатчык). Таму ў практыцы пісьма замацаваліся і дзейнічаюць строгія правілы напісання як цэлага слова, так і пэўных яго марфем для таго, каб дакладна адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і адначасова захаваць выразнасць граматычных форм і нязменнасць некаторых марфем слова. Выпрацоўкай і ўсталяваннем такіх правапіспых правіл і займаецца арфаграфія.
Беларуская арфаграфія вырашае задачу стварэння сістэмы правіл, якія б не супярэчылі заканамернасцям фанетыкі беларускай мовы і асноўным нормам літаратурнага вымаўлення, адпавядалі б жывым законам яе граматычнага ладу і адлюстроўвалі формазмяненне часцін мовы.
Сучасная беларуская арфаграфія рацыянальна спалучае правілы, заснаваныя як на фанетычным, так і на марфалагічным прынцыпах.
§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
Сутнасць фанетычнага прынцыпу заключаецца ў тым, што напісанне адпавядае літаратурнаму вымаўленню слова і дакладна перадае яго гукавы склад. На фанетычным прынцыпе заснаваны правілы, якія вызначаюць спосабы перадачы на пісьме ненаціскных каранёвых [о], [э], [а] пасля цвёрдых і мяккіх зычных у першым складзе перад націскам, адлюстроўваюць дзеканне і цеканне. Фанетычны прынцып служыць асновай правіл напісання зваротных дзеясловаў у інфінітыве і ў форме 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу, правіл напісання прыставак на з, спалучэнняў каранёвых зычных з суфіксальным с, падоўжаных зычных.
Марфалагічны прынцып заключаецца ў тым, што правілы, заснаваныя на ім, патрабуюць аднолькавага напісання пэўнай марфемы слова (кораня, прыстаўкі, суфікса) ва ўсіх яго формах і роднасных словах незалежна ад вымаўлення. На гэтым прынцыпе будуюцца правілы напісання звонкіх зычных у канцы слова, глухіх перад звонкімі і наадварот, прыставак на зычны [д] і [б], розных спалучэнняў зычных на стыку кораня і суфікса, а таксама некаторых канчаткаў назоўнікаў і прыметнікаў.
У сучаснай беларускай арфаграфіі сустракаюцца традыцыйныя (гістарычныя) напісанні; яны перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, рошчына, ростань.
Дыферэнцыйныя напісанні адрозніваюць сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць у вымаўленні. Так, напрыклад, размяжоўваюцца канчаткі творнага склону ў аднолькавых прозвішчах і геаграфічных назвах: з Іванавым і пад Іванавам, з Петрыкавым і пад Петрыкавам; а таксама ўжыванне вялікай і малой літары пры напісанні ўласных і агульных назоўнікаў: Сокал і сокал; Цётка (А. Пашкевіч) і цётка; Месяц і месяц; Чарот (М. Чарот) і чарот.
